Настаўніцкая
7.75K subscribers
15K photos
32 videos
1.66K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
💠 У ДЦРД №8 прайшоў яскравы фестываль творчасці "Мова родная мая...".

💠 У мерапрыемстве прянялі ўдзел выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп. Дзеці пад кіраўніцтвам педагогаў і з дапамогай бацькоў падрыхтавалі вершы на беларускай мове, якія прачыталі на фестывалі.

🎭 Выхаванцы старэйшай групы № 6 паказалі тэатральную пастаноўку беларускай казкі "Мядзведзь і пчолы" - дзеці сталі сапраўднымі акцерамі і праявілі свае творчыя здольнасці у ходзе тэатралізацыі, эмацыянальна і выразна выконваючы ролі казачных персанажаў.

Фестываль "Мова родная мая..." - стаў традыцыйным у нашай установе адукацыі і мае вялікае значэнне у патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага узросту.
У межах праекта “Дзень маладога педагога” прайшла чацвёртая адукацыйная падзея “Настаўнік — блогер!”

▪️ Спікерамі мерапрыемства сталі прызёры і фіналісты расійскіх конкурсаў “Флагманы адукацыі”, “Скразныя адукацыйныя траекторыі”, а таксама пераможцы расійскага праекта “ТопБлог”. Яны падзяліліся з пачынаючымі педагогамі з маладзёжнага прафсаюзнага актыву Мінска вопытам вядзення сацыяльных сетак і блогаў.

— У сучасным свеце кумірам для дзяцей усё часцей становяцца не героі кніг ці бацькі, а яркія і эпатажныя блогеры. Маючы свой блог, настаўнік можа стаць бліжэй да сваіх вучняў, стаць дастойным прыкладам, — адзначыла настаўніца біялогіі і геаграфіі СШ № 17 Мінска Вольга Карнеенка.

📲 Яна лічыць, што асабісты блог настаўніка — цудоўны інструмент для папулярызацыі свайго прадмета, павышэння матывацыі вучняў. Аднак для настаўніка-блогера важна прытрымлівацца этычных норм, авалодаць навыкамі вядзення сацыяльных сетак.
Класс военно-патриотической направленности открыли в сельской школе Светлогорского района

📌 Основными мероприятиями юных патриотов станут: военно-спортивные игры, вахты памяти и походы по местам боевой славы, адресная помощь ветеранам войны и труда.

— Планомерная работа педагогов совместно с представителями служб и ведомств направлена на совершенствование патриотического воспитания молодежи. Ведь воспитание является очень важным и значимым компонентом в процессе формирования всесторонне развитой гармонической личности, — отметила директор Якимослободской средней школы Юлия Лоза. — Наши учащиеся — активные участники акций, конкурсов и спортивных мероприятий, без них не обходится ни одно важное событие в жизни школы.

В торжественной обстановке учащиеся поклялись с честью и гордостью нести высокое звание юного патриота, стремиться к победам в учебе и спорте.
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца ў прэс-туры на Брэстчыне

🔻 Знаёмства з сістэмай адукацыі вобласці пачалося з наведвання аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама. Начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Пархамчук і намеснік дырэктара Выдавецкага дома па развіцці Людміла Пастарнакевіч абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва, інфармацыйнай падтрымкі на старонках профільнага выдання і магчымыя варыянты павышэння ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга.

У гімназіі Іванава дырэктар установы Таццяна Алёніна прэзентавала яе дзейнасць. Тут на высокім узроўні вядзецца профільная падрыхтоўка ў кірунках хіміі і біялогіі. У прыватнасці, штогод прызёраў і пераможцаў алімпіяды па біялогіі рыхтуе настаўніца Валянціна Лялюк.

У сярэдняй школе № 2 Іванава ўжо больш як 35 гадоў дзецям любоў да фізкультуры прывівае Аляксей Гарбацкі. Яго вучні прызёры абласных спартакіяд, пераможцы раённых і гарадскіх спаборніцтваў.

Фармат прэс-туру журналістаў таксама ўключаў майстар-клас "Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі ў навукова-метадычным часопісе", які для настаўнікаў горада і раёна правяла галоўны рэдактар часопіса "Народная асвета" Святлана Мазурына.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі "Педагагічнай прэсы" сустрэліся з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталляй Каліноўскай. Падчас дыялогу былі закрануты пытанні ўдасканалення інфармацыйнага супрацоўніцтва і больш грунтоўнага ўзаемадзеяння педагогаў першага рэгіёна з выданнямі медыяхолдынга.
Таксама Н.Каліноўская пазнаёміла журналістаў з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення Таццянай Савіч.

🎗 За сумесныя карысная справы ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і выхавання, папулярызацыю педагагічных ініцыятыў і асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва Людміла Пастарнакевіч уручыла Наталлі Каліноўскай падзяку Выдавецкага дома "Педагагічная прэса".

Падрабязней чытайце ў "Настаўніцкай газеце" і часопісе "Спорт time".
Вучні спецыяльнай школы Аршанскага раёна штогод удзельнічаюць і перамагаюць у спаборніцтвах па спецыяльных алімпійскіх відах спорту — настольным тэнісе, плаванні, бочэ, боўлінгу, футболе, якія праводзяцца пад эгідай Беларускага камітэта "Спешыял Алімпікс" пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

🏆 Галоўнымі спартыўнымі каманднымі дасягненнямі вучняў школы на рэспубліканскіх спаборніцтвах пад эгідай Беларускага камітэта "Спешыял Алімпікс" у 2021 годзе сталі: 3-е месца па плаванні і 2-е па настольным тэнісе; у 2022-м — 2-е месца па бочэ і 1-е па футболе; у 2023-м яны сталі лідарамі па боўлінгу.

— Гордасць нашай школы сёння — гэта вучні Арцём і Мікіта Буянавы, Данііл Гудына, Вольга Стэльмашук, Ульяна Бельская — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, — адзначае настаўніца адаптыўнай фізічнай культуры Алена Нікалаева.

Яна праводзіць урокі-спаборніцтвы па футболе, валейболе, баскетболе, урокі-гульні, арганізоўвае праблемныя дыспуты, кансультацыі, сустрэчы "Спартыўная гордасць Аршаншчыны", экскурсіі ў музей алімпійскай славы.
Выхавальнiца дзіцячага сада № 8 Віцебска "Караблік" Алена Сямёнава распрацавала адмысловую сістэму для азнаямлення дзяцей з біяграфіяй і творчасцю беларускіх аўтараў

🎧 Сістэма заключаецца не толькі ў завучванні твораў, але і ў праслухоўванні і пазнаванні на слых галасоў аўтараў, а таксама ў выкарыстанні геаграфічнай карты Рэспублікі Беларусь з магчымасцю адзначыць месца нараджэння кожнага аўтара, які вывучаецца. Гэта дазваляе выхаванцам з вялiкай цікавасцю паглыбляцца ў вывучэнне біяграфіі людзей, якія ўнеслі каласальны ўклад у творчасць нашай Радзімы.

У Дзень роднай мовы выхавальнікі ўсіх узроставых груп дашкольнай установы правялі азнаямляльныя заняткі па сістэме Алены Сямёнавай.