Другі раз сёлета ў Веткаўскім раёне пабываў карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”. Чаму ёсць цікавасць да таго рэгіёна? Бо набліжаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі, і рэдакцыя “НГ” плануе падрыхтаваць цыкл матэрыялаў, прысвечаных гэтай даце, адраджэнню ўстаноў адукацыі ў вызваленых раёнах (Веткаўшчыну вызвалілі восенню 1943 года), успамінам настаўнікаў пра пасляваенныя гады. Глядзець на падзеі мінулага мы плануем і праз своеасаблівую прызму школьных музеяў і таго, як выкарыстоўваюцца мясцовыя краязнаўчыя матэрыялы ў адукацыйна-выхаваўчай рабоце са школьнікамі.
✅ Цікавымі, насычанымі на інфармацыю былі сустрэчы, знаёмства з экспанатамі музея ў Радужскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Батракова. Дарэчы, вялізную работу па зберажэнні памяці пра мінулае там праводзіць настаўніца малодшых класаў Ірына Міхайлаўна Батракова — унучка героя па лініі яго старэйшага брата Мікалая: у вайну і сам ён ваяваў з ворагам і ў партызанах, і на фронце. Аповеды бацькі пра вайну і пасляваенны час згадваў таксама настаўнік гісторыі Васіль Васільевіч Самкоў: заканчваў гэтую школу, працаваў у ёй настаўнікам і больш за 20 гадоў узначальвае раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Каштоўныя матэрыялы па азначаных тэмах назбіраны і ў народным музеі 1-й веткаўскай школы імя А.А.Грамыкі — пад кіраўніцтвам гісторыка-педагога Сяргея Мікалаевіча Перапелюка. Цяпер там разам з ім прадаўжае справу і знаёміла гасцей з экспазіцыяй настаўніца гісторыі Марыя Вячаславаўна Худзякова.
🔺 Успамінамі пра ваенны і пасляваенны час, пра бацьку-франтавіка і педагога падзялілася ветэран педагагічнай працы Ніна Францаўна Лешчанка. Больш за 20 гадоў яна выкладала матэматыку ў той жа веткаўскай сярэдняй школе № 1, дзе з 1959 па 1969 год быў дырэктарам яе бацька Франц Паўлавіч Лешчанка.

Вечер памяти академика НАН Беларуси, доктора химических наук, профессора Владимира Комарова состоялся в Княжицкой средней школе Могилевского района
✔️ Педагогический коллектив и учащиеся тщательно изучили жизненный путь знаменитого земляка, в памятный вечер они представили основные страницы биографии талантливого ученого.
Владимир Комаров разведчиком прошел фронтовыми дорогами ВОВ. В Институте общей и неорганической химии НАН более 6 десятилетий плодотворно работал в области изучения свойств природных сорбентов, занимался чернобыльской программой.
Всего Владимиром Семеновичем было опубликовано 780 научных работ, в том числе 6 монографий. Ученый получил 160 авторских свидетельств. Им подготовлены 3 доктора и 17 кандидатов наук. Учеником В.С.Комарова является нынешний министр образования Андрей Иванец.
🎨 Памятное мероприятие завершилось открытием в школе выставки репродукций картин Владимира Комарова.

Проект "Парламентарий и дети: разговор о главном" реализуется в учреждениях образования Барановичей
🔹 Инициатором проекта, проходящего под девизом "Сегодня — школьник, завтра — избиратель", выступило управление по образованию Барановичского горисполкома.
— Проект играет важную роль в гражданско-патриотическом и идеологическом воспитании молодежи, привлекает внимание учащихся к избирательной тематике, расширяет их представления и знания о государственных институтах, символике страны и ее высших должностных лицах, — рассказала начальник городского управления по образованию Татьяна Шестак.
Спикерами мероприятий выступают действующие депутаты белорусского парламента и местного Совета депутатов.

Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3 — абсалютны лідар алімпіяднага руху ў рэгіёне
🎗 Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у скарбонцы педагогаў установы 52 пераможныя дыпломы ліцэістаў і вучняў класаў сумеснага навучання.
— Дыпломы заваяваны па 15 вучэбных прадметах. Найбольшая колькасць перамог у вучняў настаўніцы біялогіі Юліі Шайтанавай. Яе выхаванцы атрымалі адразу 7 прызавых дыпломаў. Навучэнцы настаўніцы англійскай мовы Вольгі Хамяковай вызначыліся 5 дыпломамі. Па 4 дыпломы ў навучэнцаў настаўнікаў фізікі Сяргея Шыбекі і Святланы Варапаевай, настаўніцы грамадазнаўства Юліі Аўрамавай, настаўніцы геаграфіі Анжэлы Карнеевай, настаўніцы інфарматыкі Валянціны Чыж, — паведаміў дырэктар Канстанцін Грыгаровіч.
✔️ Бліскучыя веды навучэнцы ліцэя дэманструюць рэгулярна. За высокія паказчыкі ў раскрыцці дзіцячых талентаў калектыў МДАЛ № 3 быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі, занесены на абласную і неаднаразова на рэспубліканскую Дошку гонару.

Сёння “Настаўніцкая” будзе асабліва карыснай для тых педагогаў, якія працуюць у старшых класах
📌 Як прайшла рэпетыцыя ЦЭ, чытайце ў матэрыяле Алены Касьян-Паўлянковай.
Дадатак “Абітурыент” знаёміць з асаблівасцямі ўступнай кампаніі гэтага года. Рэктары БДУ Андрэй Кароль і БДУІР Вадзім Богуш анансуюць абсалютна новыя спецыяльнасці. Акрамя таго, новая спецыяльнасць адкрываецца і ў ГДУ імя Ф.Скарыны. У аналітыцы ад РІКВ — тыповыя памылкі, якія дапускаліся на цэнтралізаваным экзамене на матэматыцы ў мінулым годзе.
У рубрыцы “Выхаваўчая прастора” дырэктар Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Сушкова расказвае пра прафілактыку здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў.
🔜 А на паласе “Шосты дзень” настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Мінска Наталля Еліневіч знаёміць з арганізацыяй узаемадзеяння з бацькамі праз сумесны праект гімназічных субот.
Прыемнага чытання!

Областной семинар-практикум "Реализация коррекционных занятий учебного плана специального образования" объединил педагогов Гомельщины
📌 Участниками семинара в Улуковской специальной школе-интернате стали представители специальных школ-интернатов, ЦКРОиР, средних школ области.
На мероприятии были продемонстрированы открытые коррекционные занятия по развитию познавательной деятельности и эмоционально-волевой сферы с учащимися с интеллектуальной недостаточностью. Также проведены мастер-классы по коррекции эмоций, развитию устной речи и слухового восприятия. Отработан алгоритм проектирования коррекционных занятий по различным направлениям.
📗 Также учитель высшей категории Городецкой специальной школы-интерната Нина Андросова представила свой педагогический опыт, провела мастер-класс.

Фотафакт. Мінскі абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Раўбічах
— На спаборніцтвах сабраліся навучэнцы, якія гатовы паказаць свае самыя лепшыя спартыўныя дасягненні, — звярнулася да ўдзельнікаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч. — Я ўпэўнена, што зусім хутка імя кожнага з вас можна будзе называць разам з імёнамі нашых вялікіх біятланістаў Антона Смольскага і Ганны Сола. Сённяшнія спаборніцтвы — гэта яшчэ адзін важны крок у вялікі спорт. Жадаю, каб яны дапамаглі вам не толькі раскрыць свае лепшыя спартыўныя якасці, але і паспрыялі таму, каб вы знайшлі сабе новых сяброў.
🎿 Удзел у спаборніцтвах прынялі 276 навучэнцаў, але толькі 24 з іх выйшлі ў фінал і будуць абараняць гонар Міншчыны на рэспубліканскім этапе.

Супрацоўнікі цэнтра падтрымкі і развіцця інавацыйнай адукацыйнай практыкі МГІРА правялі семінары і вучэбныя курсы па пытаннях падрыхтоўкі педагогаў да гарадскога конкурсу “Лідар сталічнай адукацыі — 2024”
🔸 Начальнік Цэнтра падтрымкі і развіцця інавацыйнай адукацыйнай практыкі Людміла Венцарава і начальнік упраўлення каардынацыі конкурснага руху і адукацыйных ініцыятыў інстытута Ала Міхеева азнаёмілі педагогаў з праграмай спаборніцтваў, парадкам прадастаўлення конкурсных матэрыялаў.
На вучэбных семінарах супрацоўнікі інстытута Наталля Паддубская, Жанна Багдановіч, Наталля Карпушава, Валянціна Маеўская вучылі педагогаў падрыхтоўцы і напісанню кіраўніцкага праекта, праектаванню выхаваўчых мерапрыемстваў і сістэматызацыі метадычнай работы ва ўстанове адукацыі.
🧩 Таксама кіраўнікі вядучых устаноў адукацыі Мінска — дырэктар гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны Наталля Бушная і загадчыца дзіцячага сада № 239 Таццяна Кузьміч — правялі кіраўніцкія майстар-класы, на якіх падзяліліся вопытам работы.