Forwarded from Сцежкі Беларусі
Фотаальбом з будаўніцтва чыгункі Полацк - Сядлец. Фотаздымкі зробленыя ў Вілейскім павеце Віленскай губерніі (цяпер Вілейскі і Мядзельскі раёны Мінскай вобласці). Частка 1.
Знайшоў Ruslan Buhayevich у фондах Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas.
🚂 @tropinki
Знайшоў Ruslan Buhayevich у фондах Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas.
🚂 @tropinki
#сучаснасцьvsмінуласць
Выпрабоўванне чыгуначнага маста праз Сэрвач каля станцыі Ілава і сучасны мост на тым месцы
Выпрабоўванне чыгуначнага маста праз Сэрвач каля станцыі Ілава і сучасны мост на тым месцы
Не стала мовазнаўцы Алеся Каўруса. Пра гэта стала вядома толькі праз 2 месяцы пасля яго смерці.
Алесь Каўрус пражыў 87 гадоў. Родам ён з вёскі Брусы Мядзельскага раёну. Вучыўся ў Мядзельскай сярэдняй школе.
Алесь Каўрус працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовазнаўства Акадэміі Навук БССР. У 1974 годзе яго звольнілі адтуль за «нацыяналізм». (Гэтак жа як звольнілі з АН Міхася Чарняўскага, які вучыўся ў той жа Мядзельскай школе). У 1981 годзе Алесь Каўрус змог вярнуцца ў навуку.
Ëн стаў аўтарам шасці кніг па стылістыцы беларускай мовы, 250 артыкулаў, а таксама дапаможніка па стараславянскай мове.

Новы год - гэта час для цудаў, чараўніцтва зімовай казкі, новых пачынанняў. Жадаю не толькі марыць у гэтым новым годзе, а і марудна, але ўпэўнена ісці ў напрамку новых адкрыццяў і вялікіх перамог. Хай у гэтай дарозе суправаджае поспех і цеплыня самых блізкіх людзей. З Новым 2023 годам!
З павагай, ад імя ўсіх адмінаў BELARUSIUM'а і Naračanščyn'ы
З павагай, ад імя ўсіх адмінаў BELARUSIUM'а і Naračanščyn'ы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цік ток канал @astrouna_folk віншуе ўсіх з новым годам з мястэчка Будслаў
#слоўнік_мядзельшчыны
📖Спіс праклёнаў, зафіксаваных на мядзельшчыне, карыстайцеся:
-А каб цябе Дундар свіснуў!
-Бадай ты галаву скруціў!
-Бадай ты летца не даждаў!
-Бадай ты не ўзрос!
-Гаручка яго бяры!
-Доля б яго не знала!
-Каб вас каршун падзёр!
-Каб па табе яма зявала!
-Каб табе галава адсохла!
-Каб табе духі заняло!
-Каб табе морду сабакі лізалі!
-Каб табе так лёгка было ўміраць, як мне лёгка жыць!
-Каб табе язык навек выперла!
-Каб твая магілка травой зарасла!
-Каб ты выхварэў!
-Каб ты ў плеўцы заліўся!
-Каб цябе бог не множыў!
-Каб цябе бура панесла!
-Каб цябе распёрла!
-Каб цябе сонейка не грэла!
-Каб яго сырыца ўзяла!
-Каб яму бог здароўя не даў!
-Ляці на скрут шыі!
-О, каб це каршун!
А калі нехта праклінае вас, тады скарыстайцеся наступнымі адкляццямі:
-Каб твае кляты ды табе ў пяты!
-Каб твае кляты на сухі лес!
Крыніца:
"Выслоўі" М. Я. Грынблат, 1979

100 гадоў таму, 5 студзеня 1923 Якуб Колас скончыў напісанне сваёй паэмы "Новая зямля", якая стала сапраўдным шэдэўрам беларускай літаратуры.
Наш зямляк, мастак Васіль Шаранговіч, у 2002 годзе напісаў да паэмы 90 маляўнічых ілюстрацый.
«...Як я пайшоў у школу і мы сталі вывучаць літаратуру, мама, вечарамі седзячы за кроснамі або калаўротам, прасіла мяне пачытаць Янку Купалу, Якуба Коласа альбо нашага земляка Максіма Танка. Найбольш даспадобы ёй была „Новая зямля“. І я так часта чытаў ёй гэтую паэму, што з часам ведаў яе назубок, а гэта было для мяне не так ужо і цяжка, бо ў школе лічылі, што памяць у мяне фенаменальная».