Naračanščyna | Нарачанскі край
1.26K subscribers
1.56K photos
40 videos
230 links
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!

Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna
Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
加入频道
Гарадзішча ў вёсцы Гарадзішча

Пляцоўка гарадзішча авальнай формы, памерамі 36 х 62 м. Яно ўзвышаецца над наваколем на 8-10 метраў, таму адсюль адкрываецца цудоўны від.

Гэты помнік даследавалі Мітрафанаў і экспедыцыя БДУ пад кіраўніцтвам Загарульскага. Знойдзеныя матэрыялы адносяцца да дзвюх культур: штрыхаванай керамікі і банцараўскай.

Гарадзішча ўзнікла ў 6 ст. да н.э. і было ўмацавана драўлянай сцяной па краі пляцоўкі. У 3 - 4 стагоддзях н.э. жыццё тут спынілася. Пазней гарадзішча было перабудавана і пераўтворана ў крэпасць на выпадак ваеннай небяспекі жыхарамі селішча, што было побач з гарадзішчам. У такой якасці гарадзішча выкарыстоўвалася да 8 стагоддзя нашай эры.
У Княгініне сёння прайшла цырымонія пахавання астанкаў жанчыны-ваяра Рускай імператарскай арміі часоў Першай сусветнай вайны

🪖 Адшукалі іх так: пры правядзенні земляных работ у двары дома па вуліцы Маладзёжнай знайшлі астанкі, а таксама жалезны кацялок, фрагмент рамня са спражкай воіна Рускай імператарскай арміі і казырок фуражкі. У выніку судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што астанкі належаць жанчыне ўзростам ад 22 да 25 гадоў.

(Крыніца: Нарачанская Зара)
Брукаванка ў вёсцы Гарадзішча

Гэтая брукаваная вуліца была часткай старой дарогі на Сваткі. Яна абмінае Гарадзішчанскія могілкі і далей ідзе ў лес.
Скаўцкая каманда ў Свіры

Рух скаўтаў узнік у 1907 годзе ў Вялікабрытаніі і стаў папулярным у розных частках свету. Падлеткаў-скаўтаў на свежым паветры вучылі карыстацца зброяй, выжываць у лесе, арыентавацца на мясцовасці. У міжваенны перыяд польскае скаўцтва ператварылася ў магутны моладзевы рух. Перад Другой сусветнай Саюз польскіх Харцэраў налічваў 200 тыс. чалавек

⛺️ Скаўцтва актыўна дзейнічала і ў Свіры, што адлюстравана на 3 фотаздымках з архіва Дануты Зіленас:

• Скаўцкія (харцэрскія) каманды ў Свіры падчас цырымоніі прынясення прысягі, 1923 г.

• Свірская скаўцкая каманда ім. Эміліі Плятэр, вучні школы разам з настаўнікамі і святаром, 1935 г. Мяркуючы па чорнай нарукаўнай павязцы ў настаўніка, здымак зробены падчас усепольскай жальбы з нагоды смерці Юзафа Пілсудскага.

• Скаўцкая дружына ім. Эміліі Плятэр, каля 1935 г. У каментарах будзе пералік асобаў, размешчаных на апошнім фотаздымку

✏️ Будынак школы ў Свіры, 1934 г.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024 год быў годам калі Мядзел адзначыў сваё 700-годдзе. На хвалі святкавання юбілею горад змяніўся, і, дзякуючы рэканструкцыі пляжа, стаў бліжэй да сваёй лепшай версіі. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак, і Мядзел будзе ўсё больш раскрываць свой патэнцыял.
Адміністрацыя канала Naračanščyna віншуе вас з надыходзячым 2025 годам!

Дзякуем, што вы чытаеце нас! У новым годзе мы працягнем плённа працаваць над кантэнтам, падарожнічаць і шукаць невядомыя старонкі гісторыі нашага краю.

✏️ Панарамны від Кабыльніка зімою 1917 года
Каляровая палітра мядзельскай кафлі XVl стагоддзя, і як такая кафля магла б выглядаць на сценах палаца ў Мядзельскім замку. Ілюстрацыі праекта Naračanščyna.

Мядзельская кафля мае найбліжэйшыя аналогіі з матэрыялаў раскопак Віленскага Ніжняга замка. Магчыма, што над Мядзельскай кафляй працавалі майстры, якія будавалі печы ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. Гэта паказвае, што ў першай палове 16 стагоддзя Мядзел меў значны статус рэзідэнцыі. Знойдзеныя фрагменты кафлі можна пабачыць у экспазіцыі Мядзельскага музея.

Мядзельская кафля