Naračanščyna | Нарачанскі край
1.26K subscribers
1.56K photos
40 videos
230 links
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!

Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna
Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
加入频道
Будынак міжваенных часоў у Свіры
1934 і 2024 год

Першапачаткова тут была школа, а ў сучаснасці размяшчаецца гатэль. Даволі падобны па праекце будынак школы 1930-га года ёсць ў Камянцы, што ў Брэсцкай вобласці.

#сучаснасцьvsмінуласць
Высечка лясоў у Мядзельскім раёне
2014 год і 2024 год

На спутнікавых здымках бачна, што тэрыторый, пакрытых лесам, стала значна менш, і цяпер лясы выглядаюць так, быццам маюць дзясяткі "шнараў".

Гэтыя тэрыторыі не ўваходзяць у склад Нарачанскага Нацыянальнага парку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
401 год таму, 12 лістапада 1623 года быў забіты Іасафат Кунцэвіч — царкоўны і палітычны дзеяч, прылічаны да святых каталіцкай царквой.

На відарысе – драўляная скульптура "Уніят" ХVIII стагоддзя, створаная ў Будславе невядомым мастаком. Скульптура хутчэй за ўсё з'яўляецца выявай Святога Іасафата Кунцэвіча. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Свір. Гара Баторыя (Перуновая гара, былое замчышча)

Падчас Лівонскай вайны, 30 чэрвеня 1579 года, кароль Стэфан Баторый збіраў войскі ў Свіры, каб ісці вызваляць Полацк, які быў акупаваны войскамі Івана Жахлівага. На гэтай гары адбылася нарада і першы агляд саракатысячнага войска. Стэфан Баторый у тыя дні жыў у будынку плябаніі касцёла.

У даўнія часы на гары было паганскае капішча Перуна. Пасля прыходу хрысціянства, у XIII стагоддзі, князь Даўмонт збудаваў на Свірскай гары замак памерамі 30 на 40 м.
Будынак Гміны ў Свіры
2024 год і 1920-я

На стары фотаздымак нават трапіла такая рэдкасць для міжваеннага часу, як аўтамабіль. У 1931 годзе ва ўсім Свенцянскім павеце было толькі 4 асабістыя аўтамабілі і 2 матацыклы.

#сучаснасцьvsмінуласць
Спадарства! Мы, група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ, рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://yangx.top/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://yangx.top/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://yangx.top/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі, звяртайцеся сюды, у "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
501 год таму, 17 лістапада 1523 года, каралём быў падпісаны ліст, які браў пад дзяржаўную апеку і абарону Альжбэту Радзівіл і яе дзяцей. Гэты ліст быў патрэбны ім з-за канфлікту з Гаштольдамі.

У 1510 г. Альжбэта з Саковічаў (на выяве) стала жонкай Мікалая Радзівіла. З мужам мела трох сыноў і трох дачок і стала пачынальніцай мядзельска-гонядзкай лініі роду Радзівілаў. Яны валодалі вялікімі тэрыторыямі, у тым ліку азёрамі Нарач, Мястра і Мядзел. На часы княжання Альжбэты і Мікалая прыходзіцца час росквіту Мядзельскага замка.

Пасля смерці Мікалая ў 1521 годзе, Альжбэта стала валодаць землямі Мядзела сама. Даводзілася канкураваць і са Свірскімі, і з Гаштольдамі, і з Бонай Сфорцай, якая спрабавала забраць гэтыя тэрыторыі ў распараджэнне каралеўскага скарбу. Вядома, што ў 1543 г. Сфорца высылала камісараў у Мядзел для разгляду зямельных спрэчак з Альжбэтай.

Неўзабаве Альжбэта памерла. У 1544 г. яе спадчыннікі дамовіліся замак "супольна трымаць". Але ў хуткім часе замак усё ж перайшоў у каралеўскія ўладанні.
Маляўнічы від, які адкрываецца з высокай гары Баторыя на мястэчка Свір і свірскае возера

Фотаздымкі канала за кастрычнік 2024
Інтэр'ер касцёла у Свіры

Свірскі касцёл быў збудаваны Янам Свірскім у 1452 годзе. Да перабудовы ў 1653 годзе храм быў драўляны.

Пры ксяндзы Паўле Казуце (1520-1569) у Свіры стаў набіраць уплыў рух Рэфармацыі. У 1577 годзе князь Януш Баляслававіч Свірскі, уладальнік Свіры, стаў адным з актыўных прыхільнікаў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пад яго ўплывам амаль уся шляхта ў ваколіцах Свіры перайшла з каталіцтва ў кальвінізм. Януш Свірскі заснаваў кальвінскі збор у будынку Свірскага касцёла.

У эпоху Контррэфармацыі насельніцтва Свіры было вернута да каталіцкай веры стараннямі ордэна езуітаў. Князі Свірскія вярнуліся да каталіцкай веры.