Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
Напамін пра мядзельскі замак і 700-годдзе горада сустракае цяпер гасцей на ўездзе ў райцэнтр з боку Пастаў
Ці ведалі вы, што на Нарачанскім узбярэжжы можна намыць гранат, паўкаштоўны мінерал?
На беразе паўвыспы Наносы сустракаюцца галацэнавыя шліхі граната-альмадзіна. Калі не атрымаецца знайсці гэты мінерал самастойна ў полі, то яго можна пабачыць у музеі землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Там ёсць гранатавы пясок як раз з возера Нарач, перададзены ў музей даследчыцай як Нарачанскіх, так і усіх беларускіх азёраў (яна заснавала навуковую школу беларускай лімналогіі) Вольгай Піліпаўнай Якушкай.
Крыніца

Forwarded from Літархіў
Максім Танк
“Партрэт паэта Максіма Танка”. 1987. Літаграфія. 62х46 см.
Мастак - Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).
#мастацтва

Апошні званок – традыцыйнае свята школьнікаў, якія закончваюць вучобу. Апошні званок падводзіць рысу, ставіць кропку ў навучальным годзе з усімі яго ўрокамі і пераменамі, кантрольнымі работамі і хатнімі заданнямі. На фотаздымку з фонду Мядзельскага музея можна ўбачыць 10-класнікаў Мядзельскай школы перад лінейкай 31 траўня 1950 года.
У будслаўскі касцёл пасля рэстаўрацыі вярнуўся абраз Сэрца Езуса
Гэты абраз з вёскі Васілеўшчына быў створаны падчас вайны мясцовым мастаком па прозвішчы Бярнацкі. У тыя часы людзі маліліся перад ім за сваіх родных, якія пайшлі на фронт або былі вывезены на прымусовыя працы ў Германію. Усе іх блізкія вярнуліся з вайны, а пасля не раз малітва перад абразом ратавала вёску ад страшных балотных пажараў. Традыцыя насіць абраз па хатах падтрымлівалася ў Васілеўшчыне ажно 76 гадоў.
Калі ў вёсцы засталося толькі некалькі жылых хат, каштоўную рэліквію вырашылі перадаць у каплічку ў суседняй вёсцы Вераб’і, пераробленую са звычайнай сялянскай хаты.
Цяпер гэты абраз прайшоў грунтоўную рэстаўрацыю, якую выканаў прафесійны мастак-рэстаўратар Аляксандр Лагуновіч-Чарапко.
Крыніца: budslau