Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
20 кастрычніка 1655 года была падпісана Кейданская унія
Кейданская унія — дамова паміж магнатамі Вялікага княства Літоўскага і Каралём Швецыі Карлам X Густавам, падпісанная па ініцыятыве Януша Радзівіла у 1655 годзе падчас “Крывавага Патопа” 1654-1667.
Падчас “Патопа” ішла яшчэ і Паўночная вайна 1655-60 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Незадоўга да падзення Вільні групоўка магнатаў і шляхты ВКЛ на чале з вялікім гетманам Янушам Радзівілам і яго племяннікам Багуславам у пошуках выхаду з трагічнай сітуацыі звярнулася да шведскага караля Карла X з прозьбай аб заступніцтве Швецыі над ВКЛ.
Польшча ўспрыняла ўнію як дзяржаўную здраду. Бо па ўмовах Люблінскай уніі ВКЛ не мела права ўступаць у сепаратныя дыпламатычныя адносіны і заключаць міжнародныя дамовы. Але Статут ВКЛ 1588 года тлумачыў Вялікае Княства як незалежную дзяржаву, якая мае права весці самастойную замежную палітыку.
За два месяцы, якія прайшлі з моманту аб’яўлення Кейданскай уніі палітычнае становішча ВКЛ і Польшчы рэзка змянілася.
Шведскі корпус (звыш 10 тыс. чал.) заняў паўночную частку ВКЛ. Шведы патрабавалі рэкрутаў, спаганялі падымны падатак, рэквізавалі коней і фураж. Гэта выклікала супраціў шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых месцах да партызанскай барацьбы. Частка войска ВКЛ пакінула лагер у Кейданах, перайшла ў Вярбілава і стварыла канфедэрацыю, супраць Радзівілаў.
У Польшчы шведскія войскі 8 верасня занялі Варшаву, а 25 верасня – Кракаў. Да кастрычніка больш за дзве траціны тэрыторыі Польшчы апынуліся пад уладай шведскага ваеннага камандавання і прызначанай ім адміністрацыі.
Цяпер шведскія прадстаўнікі маглі навязаць Радзівілам свае ўмовы. Насуперак жаданню апошніх, ВКЛ станавілася пратэктаратам Швецыі, а не раўнапраўным партнёрам. Вярхоўную ўладу ў ВКЛ павінен быў ажыццяўляць намеснік караля. Толькі кароль (а не вальны сойм) меў права аб’яўляць вайну і заключаць мір. Але ўсе юрыдычныя і маёмасныя правы шляхты захоўваліся, роўна як правы і маёмасць рымска-каталіцкай, уніяцкай і праваслаўнай цэркваў.
20 кастрычніка 1655 года ў Кейданах быў падпісаны акт уніі паміж ВКЛ і Швецыяй. Дакумент падпісалі 1172 прадстаўніка ВКЛ, у тым ліку 75 ураднікаў (дзяржаўных чыноўнікаў), шмат афіцэраў і святароў, вялікая група лютэранскіх баронаў з Лівоніі.
Аднак большасць магнатаў і шляхты ВКЛ не падтрымалі новую унію. У першую чаргу іх не задавальняла ліквідацыя выбараў караля і патрабаванне ваяваць супраць Польшчы.
Неўзабаве Януш Радзівіл памёр у Тыкоціне (31 снежня 1655 года), мяркуючы па абставінах смерці – у выніку атручвання

21 кастрычніка 1944 года — у Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Першай часовай экспазіцыяй былі дзве выставы — «Зброя» і «Партызанскі друк», матэрыялы якіх размяшчаліся ў 15 залах і змяшчалі 1261 экспанат: лістоўкі, газеты, рукапісныя часопісы, фатаграфіі, узоры зброі. Стацыянарная экспазіцыя адкрылася ў 1947 годзе.
Гэта адзіны музей краіны, створаны ў складаны час ваеннага ліхалецця.
Унікальнасць музея таксама ў тым, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны ён заставаўся найбуйнейшай установай такога профілю на тэрыторыі Савецкага Саюза.
Значна пазней музеі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі адкрыты спачатку ў Кіеве, а потым і ў Маскве на Паклоннай гары.
Больш падрабязна чытайце тут https://zviazda.by/be/news/20241021/1729517345-zbirayce-i-zahouvayce-dlya-gistoryi