Музей Якуба Коласа
320 subscribers
6.41K photos
338 videos
4 files
350 links
Афіцыйны канал Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
加入频道
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Цэнтр Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў сёння арганізавалі анлайн-сустрэчу з Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч, беларускім публіцыстам і педагогам, унучкай Якуба Коласа і Янкі Маўра, на якую запрасілі выкладчыкаў і студэнтаў-беларусістаў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў і Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў-кітайцаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Ганаровымі гасцямі на сустрэчы былі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа І. У. Мацяс і прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Марыя Міхайлаўна распавяла цікавыя гісторыі аб жыццёвым і творчым шляху Якуба Коласа, а пасля ў удзельнікаў круглага стала была магчымасць задаць спадарыні Марыі Міцкевіч пытанні аб яе дзядулі, аб значэнні яго творчасці для Беларусі і ўсяго свету.
Навуковыя супрацоўнікі музея Якуба Коласа працягваюць знаёміць падрастаючае пакаленне з творчасцю народнага паэта Беларусі! Сёння і заўтра слова Коласа гучыць у Нясвіжскіх навучальных установах у межах музейнага праекта “Слова Коласа яднае…”
“У віры нашай памяці…”
Прагляд фільма “Народны паэт” у межах
музейнага праекта “Такім мы памятаем Коласа”.
 
29 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца паказ фільма “Народны паэт” і інтэрактыўная экскурсія з выкарыстаннем аўдыёвізуальных сродкаў дакументальнай і мемарыяльнай частак музейнай экспазіцыі.
Кінастужка “Народны паэт” была знята родапачынальнікам айчыннага кіно Юрыем Тарычам да 70-годдзя Якуба Коласа. Гэта першы і адзіны прыжыццёвы кінапартрэт Песняра. Кадры з гэтай стужкі ў пазнейшыя часы траплялі ў дакументальныя фільмы пра Якуба Коласа. У фільме паэт сустракаецца з пісьменнікамі і рабочымі, расказвае пра творчыя планы маладым аўтарам, разбірае пошту і нават палівае градкі. Каштоўнасць стужкі заключаецца яшчэ і ў тым, што ў фільме паказаны дом, што складаўся з драўлянай часткі, а таксама двухпавярховай мураванай прыбудовы, у якім жыў Якуб Колас да сярэдзіны 1952 года, працоўны кабінет Канстанціна Міхайлавіча, а таксама выгляд родных мясцін.
Дзякуючы карціне гледачы сёння могуць перанесціся ў Мінск пачатку 50-х гг. мінулага стагоддзя. Беларускамоўны варыянт стужкі “Народны паэт” захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ён быў падараваны Песняру ў 1952 годзе ад кінастудыі "Беларусьфільм" і Міністэрства кінематаграфіі БССР.
Пад час мерапрыемства “У віры нашай памяці” наведвальнікі музея адчуюць сябе гасцямі ўтульнага Дома Песняра, змогуць убачыць за велічнай постаццю класіка баларускай літаратуры асобу, чалавека з яго пачуццямі і светаадчуваннем, з непаўторнымі рысамі характару і асаблівымі звычкамі. Пачатак а 16 гадзіне.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by
e-mail: [email protected]
Фотасправаздача 29. 11. 21