МКТВ - телевидение Молодечно
591 subscribers
1.64K photos
1.76K videos
2.13K links
Телевидение Молодечно

Наш чат-бот: @MktvMolo_bot
加入频道
Маладзечаншчына адзначыла раённыя Дажынкі, цэнтрам якіх стаў аграгарадок Беразінскае. Гаспадаркі і сельсаветы прадставілі свае падворкі з хатнімі пачастункамі.

Працаваў выязны гандаль, разгарнуўся горад майстроў. Народныя гулянні сабралі сотні гасцей. Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне працаўнікоў вёскі.

Инна Пудакевич
#дожинки #березинское
🚜🥖На Міншчыне адсвяткавалі Дажынкі. Свята хлебаробаў адбылося у Капылі.

Тут арганізавалі выставу-конкурс караваяў і снапоў рэгіёнаў вобласці, горад майстроў. Разгарнуліся пляцоўкі ўстаноў адукацыі і соцабароны, аховы здароўя і грамадскіх аб'яднанняў. Не абыйшлося і без інтэрактыўных пляцовак. Але галоўнае ў праграме - ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў уборачнай.

Ольга Трубач
#дожинки #дажынкi #копыль
Нястомныя працаўнікі зямлі Маладзечанскай.

Гаворка ідзе пра аграрыяў. Раённае свята “Дажынкі-2022” сабрала руплівых хлебаробаў у аграгарадку Маркава.
Сяльгаспрадпрыемствы Маладзечаншчыны прадставілі свае гаспадаркі і пазнаёмілі ўдзельнікаў з вынікамі няпростай, але такой адказнай і сумленнай працы.

Алеся Ушакова
#сюжет #дожинки #марково