Средняя школа 189
752 subscribers
9.57K photos
535 videos
7 files
858 links
Новостной канал
加入频道
💢 Гэта адзін з самых старажытных гарадоў нашай краіны.
📜 Згодна летапісу ён заснаваны ў канцы 🔟 стагоддзя.
📝 Згодна легендзе назва гэтага горада звязана з такімі гістарычнымі імёнамі, як полацкая князёўна Рагнеда, Наўгародскі князь Уладзімір і іх сын Ізяслаў.
🚣‍♂Менавіта сюды,на бераг Свіслачы, саслаў сваю жонку і сына Уладзімір Краснае Сонейка за спробу забойства.
💫 У гонар адважнага княжыча, які заступіўся за маці са зброяй у руках, названа была крэпасць Ізяслаўль, дзе яны пасяліліся.
☝️ Потым вакол яе вырас горад Заслаўе.
Каб захаваць унікальную гістарычную тэрыторыю Заслаўя з яе археалагічнымі і архітэктурнымі помнікамі, у 1986 годзе быў утвораны Гісторыка-культурны музей-запаведнікі "Заслаўе".
☝️ У яго склад уваходзяць:
🔅 Заслаўскі замак ( гарадзішча "Вал"),
🔅 былы Кальвінскі сабор,
🔅 гарадзішча "Замэчак",
🔅 курганныя могільнікі,
🔅 касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі,
🔅 музейна-выставачны комплекс і этнаграфічныя комплексы "Млын", "Дом завознікаў", "Свіран", "Кузня",
🔅 музей "ДОТ",
🔅 Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.
#спадчына
#СШ189