Працягваецца наш цыкл лекцый з Юліяй Паўлаўнай Латушковай – спецыялісткай па фінансавай гісторыі пачатку ХХ стагоддзя, старшым выкладчыкам кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.
21 верасня ў 17.00 будзем рады бачыць вас у Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды, 2А) на лекцыі “Бюджэт мінчан падчас сацыяльна-эканамічных крызісаў. 1919-1920 гг.” аб складаных фінансавых умовах, у якіх апынуліся жыхары Мінска больш за стагоддзе таму.
Акрамя каштоўнай інфармацыі напрамую ад эксперта і адказаў на ўласныя пытанні па тэме, кожны ўдзельнік лекцыі атрымае тэматычны сувенір ад Белкарт і Музея гісторыі горада Мінска.
Уваход на мерапрыемства каштуе 7,00 рублёў для дарослых, 5,00 руб. для студэнтаў, 3,00 руб. для школьнікаў. Папярэдні запіс не патрабуецца.

Каб вас не палохала змена надвор’я, якая хутка нас чакае, натхняйцеся восеньскай эстэтыкай 1930-х гадоў.
Здымкамі падзялілася Вольга Трасцінская, нашчадніца сям’і Андраеўскіх з Паўночнага завулка. На здымках яе бабуля и дзядуля па матчынай линіі Міліца і Яўген са сваякамі.

Пакуль мы рыхтуемся да трэцяй лекцыі з цыкла "Бюджэт мінчан" пазнаёмцеся з яе галоўным героем. Гэта Іосіф Пятровіч Голубеў (1873 – 1962) – рабочы-рэвалюцыянер, удзельнік галоўных падзей пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Расійскай імперыі: рэвалюцыйных падзей 1905 - 1907 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. у Мінску. З 1901 г. жыў у Мінску. Працаваў столярам у Мінскім чыгуначным дэпо, з 1922 г. – на станкабудаўнічым заводзе (завод "Энергія").
І.П. Голубеў пакінуў рэдкую літаратурную і прадметную спадчыну. Яго дзённікі і асабістыя рэчы шмат у чым унікальныя сведкі падзей стогадовай даўніны ў лёсе мінскага майстравога і яго сям'і. Дзённікі апублікаваны ў 2002 г. асобнай кнігай «Шчасце маё…» Дзённікі Іосіфа Голубева 1916 – 1923 гг.».

Падзеі тых гадоў прадстаўлены адначасова ў двух вымярэннях. З аднаго боку, з пазіцыі працоўнага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам расчараванага ў гэтай ідэі чалавека. З іншага боку, перад намі драма главы вялікага сямейства, клапатлівага бацькі, хрысціяніна, які не можа зразумець і прыняць суровыя рэаліі таго часу, паступіцца высокімі маральнымі прынцыпамі.
Рабочыя інструменты Іосіфа Голубева, фатаграфіі, дакументы, прадметы побыту экспануюцца на выстаўцы "Сілуэты старога Мінска: Паўночны завулак, Грушаўскае прадмесце" ў адноўленым доме на Паўночным завулку, 15 Б. Амаль пра кожны прадмет у экспазіцыі ёсць згадка ў дзённіках нашага героя.
Сачыце за нашымі навінамі і не прапусціце лекцыю, прысвечаную І.П. Голубеву і яго ўнікальнай літаратурнай спадчыне.