Министерство культуры Республики Беларусь
6.12K subscribers
37.5K photos
4.61K videos
19 files
7.37K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
▶️12 снежня ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся творчы вечар «Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў», прысвечаны 55-годдзю беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

☝️На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя віртуальнага праекта, які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з музеем У. Г. Мулявіна Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь – з мэтай папулярызацыі спадчыны ансамбля сярод шырокай аўдыторыі, у тым ліку сучаснай моладзі.

▶️У творчым вечары прыняла ўдзел і намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая.
▶️ 12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 100-гадовага юбілею часопіса для падлеткаў «Бярозка».

☝🏻Часопіс з'явіўся ў снежні 1924 года, шмат разоў мяняў вектар свайго развіцця. Аднак, як і стагоддзе таму, ён і сёння прыцягвае юных чытачоў сваёй арыгінальнасцю і цікавым напаўненнем.

▶️ У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэдакцыя часопіса «Бярозка», прадстаўнікі Союза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі навуковай і педагагічнай грамадскасці, пісьменнікі і журналісты.

☝🏻Віншуем калектыў выдання з юбілеем, жадаем росквіту, натхнення, новых цікавых праектаў, руху толькі наперад да новых дасягненняў і поспехаў. Лёгкага пяра і ўдзячных чытачоў!
🎬Прэм’ерны паказ мастацкай стужкі "Чорны замак" прайшоў у кінатэатрах краіны

🏰Фільм паводле твора Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі" зняты Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і расійскай кампаніяй "Нью Арт Сінема Прадакшн".

Па сюжэце галоўны герой, малады прафесар Антон Косміч, якога сыграў акцёр Яўген Шварц, трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны.

♦️Рэжысёр-пастаноўшчык - Кірыл Кузін;
♦️Прадзюсар, аўтар сцэнарыя фільма - Глеб Шпрыгаў.

👉Радыё Культура👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выставка «Россия — Беларусь. Пересечение судеб» откроется в Национальном художественном музее 23 декабря.

В основании концепции проекта — идея об исторической культурной общности двух современных суверенных государств.

В музее будет представлено около 300 произведений живописи, графики, скульптуры, декоративно-прикладного искусства из богатых собраний двух ведущих художественных музеев России и Беларуси. В четырех экспозиционных залах можно будет увидеть произведения мастеров, родившихся на исторических белорусских землях и получивших профессиональное образование в российских учебных заведениях.

📌Выставка продлится до 31 марта 2025 года.

«Минск-Новости»|MINSKNEWS.BY|Telegram|Viber|FB| VK|Inst|TikTok| YouTube