Министерство культуры Республики Беларусь
5.65K subscribers
32.9K photos
3.9K videos
18 files
6.27K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
Forwarded from Niasvizh_museum
#пазнавальныаўторак
🌄 Не будзе перабольшваннем сказаць, што ХІХ ст. стала часам масавых падарожжаў. 🚂 Калі раней вандроўкі былі прывілегіяй адносна невялікага кола людзей: манахаў, рыцараў, купцоў, то ў “век пары і электрычнасці” з развіццём транспарту выезды на далёкія адлегласці для адпачынку ці дзелавых кантактаў сталі звыклай справай. 🚢. 💴 💰 💵 Бізнэс, які чуйна рэгуе на запыты грамадства, неадкладна адгукнуўся на такую з’яву. У 1843 г. у Парыжы на Опернай плошчы пачаў дзейнічаць магазін “Bazar du Voyage” (Магазін для падарожжаў). 🎒 Яго асартымент мусіў задаволіць самага пераборлівага вандроўніка: куфры, торбы, дарожныя наборы ўсіх відаў, конская вупраж, сёдлы, палаткі і пераносная мэбля, паходныя прыналежнасці для вайскоўцаў і многае іншае. Невыпадкова “Bazar du Voyage” лічыўся адным з лепшых магазінаў французскай сталіцы. ⌛️ На выставе “Захавальнікі” дэманструецца дарожны куфар з рэкламнай налепкай“Магазіна для падарожжаў”. Нягледзячы на свой паважны ўзрост куфар добра захаваўся.
Forwarded from Niasvizh_museum
🦚🍁Приглашаем провести выходные в одном из красивейших городов Беларуси! В субботу и воскресенье мы работаем в штатном режиме и ждем наших дорогих посетителей!

🏛Дворцовый ансамбль — с 9:00 до 18:00 (билеты до 17:00).

🏤Ратуша — с 9:00 до 18:00 (касса с 09:30 до 17:30).

#несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #музейнаефота #nesvizhcastle #nesvizh#пазнавальныаўторак #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #нясвіж #несвиж #beautiful #travel #замакНясвіж #музейзаповедник #Запрашаем
Forwarded from Niasvizh_museum
#пазнавальныаўторак
Слова «пошта» амаль без перакладу зразумела жыхарам розных краін. Яно паходзіць ад лацінскага posita. Так у Старажытным Рыме называлі прыпынак (станцыю), дзе кур’еры, што дастаўлялі афіцыйную карэспандэнцыю, мянялі каней. Гэта забяспечывала хуткасць руху і пастаянны кантакт сталіцы з правінцыямі вялізнай імперыі.
Пазней такую сістэму арганізацыі паштовай службы запазычылі многія краіны. На тэрыторыі Беларусі першыя станцыі ўзніклі ў сярэдзіне XVI ст. З часам патрэба ў абмене інфармацыяй ахоплівала ўсё большыя колы грамадства. Паштальёны дастаўлялі не толькі афіцыйныя загады, але і прыватныя лісты, паштоўкі, тэлеграмы. Разнастайныя ўзоры карэспандэнцыі прадстаўлены на выставе «Добрыя весткі», якая дзейнічае ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля.
Forwarded from Niasvizh_museum
#пазнавальныаўторак

🌟З лістапада 2022 г. па 22 студзеня 2023 г. у Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “У Новы год прыходзіць казка…”. На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі з 30-х гадоў мінулага века да нашых дзён віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.

🌟Як жа з’явілася традыцыя ўпрыгожваць на Новы год ялінку?
Лічыцца, што яна з’явілася задоўга да самага Раства. Яе родапачынальнікамі сталі германскія і балтыйскія плямёны. Яны шчыра верылі, быццам у сцюдзёную зіму злыя духі, якія жывуць у лесе на дрэвах, становяцца асабліва злоснымі. І каб іх задобрыць, на галінках развешвалі разнастайныя прысмакі.

🌟Таксама існуе думка пра тое, што пачатак традыцыі ўпрыгожваць ёлку паклаў нямецкі рэфарматар Марцін Лютэр. У 1513 г., вяртаючыся дадому напярэдадні калядаў, Лютэр быў зачараваны і захоплены прыгажосцю зорак, што абсыпалі начны небасхіл так густа, што, здавалася, нібыта і кроны дрэў зіхацяць зорачкамі. Дома ён паставіў на стол ёлачку і ўпрыгожыў яе свечкамі, а на верхавіну ўзняў зорку ў памяць аб зорцы Віфліемскай.

🌟А вось першая шкловыдзімальная майстэрня была заснавана ў 1597 г. у невялікім нямецкім мястэчку Цюрынгіі Лаўша. Легенда гаворыць, што адзін бедны шкловыдзімальшчык з Лаўшы не мог дазволіць сабе звычайныя ўпрыгожванні з пачастункаў, каб прыбраць сваю калядную ёлку, таму замяніў іх шклянымі.

🌟Іншае паданне звязвае з’яўленне святочных цацак з неўраджаем яблык у Германіі ў 1848 г. Тады шкловыдзімальшчыкі ў мястэчку Цюрынгіі нарабілі шкляных “яблык” і з поспехам іх распрадалі, што паклала пачатак рэгулярнай вытворчасці ўпрыгожванняў да свята.

🌟
Да самых 1920-х г.г. Лаўша доўгі час была сусветным цэнтрам вытворчасці шкляных елачных упрыгожванняў.

#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава