Министерство культуры Республики Беларусь
5.96K subscribers
37K photos
4.53K videos
19 files
7.26K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
Горад майстроў i "Партал часу" ў Маладзечна заварожваюць! Прагулкi па вулiцах горада натхняюць, даюць сапраўднае задавальненне!

Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"

#Маладзечна2022
35 маладых спецыялiстаў
сферы культуры з розных рэгіёнаў нашай Беларусi на два днi прыехалi ў Маладзечна. Паўдзельнiчаць
ў мерапрыемствах фестывалю, павучыцца на семiнарах i сустрэцца з Мiнiстрам культуры Анатолiем Маркевiчам, намеснікам старшынi Мiнскага аблвыканкама
Iванам Маркевiчам, старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым.


Нефармальна, з душой, творча. Гэтая сустрэча, сапраўды, запомнiцца на ўсё жыццё. Моладзь расказвала пра сябе, каманды абласцей прэзентавалi свае рэгіёны, паэтычным словам i музыкай расказвалi пра адметнаcцi i асаблівасцi абласцей, адкуль яны прыехалi.

Да таго ж маладым людзям прапанавалася падумаць i расказаць, што яны зрабiлi б для сферы, калi б сталi Мiнiстрам культуры.

Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"

#Маладзечна2022
Сустрэча з Мiнiстрам культуры Анатолiем Маркевiчам, намеснікам старшынi Мiнскага аблвыканкама
Iванам Маркевiчам, старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым адбылася ў
межах Рэспубліканскага моладзевага фестывалю творчых iдэй i рашэнняў для маладых спецыялiстаў у сферы культуры, што праходзіў упершыню.

У моладзевым фестывалi ўзялi ўдзел настаўнікi i канцэртмайстары дзiцячых школ мастацтваў, выкладчыкi сярэднiх спецыяльных устаноў адукацыi, супрацоўнікi цэнтраў культуры, музеяў i бiблiятэк.

#Маладзечна2022