Министерство культуры Республики Беларусь
5.96K subscribers
37K photos
4.53K videos
19 files
7.26K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
У Палацы культуры г. Маладзечна праходзіць “МУЗЫЧНЫ АЛІМП”. Гэта спецыяльны праект Беларускага саюза кампазітараў, дзе ўручаюцца ўзнагароды за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.

Удзельнікамi мерапрыемства сталі кампазітары-намінанты і артысты Рэспублікі Беларусь. Як адзначаюць у Беларускім саюзе кампазітараў, “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – гэта спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі. Гэта новы рух, новае дыханне, унікальнае месца творчай сілы, дзе людзі натхняюцца.

Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"

#Маладзечна2022
✔️У галерэi цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча у г. Маладзечна ў межах ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прайшла прэзентацыя Рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой” і фотапаэтычных кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма” і “Навасады: малая Радзіма”.

У кнігах сабраны творы сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама фотаілюстрацыі Уладзіслава Цыдзіка. Фотаработы – гэта своеасаблівае прызнанне майстра ў любові да роднай зямлі. У аб’ектыве аўтара – фігуры і асобы, прырода і розныя аб’екты, якія істотна дапамагаюць прадставіць нашу краіну ва ўсіх колерах і фарбах.

Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"

#Маладзечна2022
Горад майстроў i "Партал часу" ў Маладзечна заварожваюць! Прагулкi па вулiцах горада натхняюць, даюць сапраўднае задавальненне!

Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"

#Маладзечна2022