ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
1.7K subscribers
14.9K photos
2.09K videos
3 files
2.83K links
Официальный Теlegram - канал Минской городской организации ОО "Белорусский союз женщин"

Задать вопрос председателю МГО ОО "БСЖ", высказать свои предложения, разместить новости первичных организаций можно в нашем чат-боте:
@mgo_bszh_bot
加入频道
🗒🖋Выязное пасяджэнне праўлення Ленінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын адбылося 16 студзеня 2021 года ў музеі імя Янкі Купалы.

На пасяджэнні зацверджаны план работы арганізацыі на 2021 год.

❗️-- У год народнага адзінства мы пачынаем добрую выхаваўчую і пазнавальную акцыю "Музейныя вандроўкі з ЛРА БСЖ". Таму што ствараць сучасную гісторыю і глядзець у будучыню можна, толькі ведаючы мінулае, -- падкрэсліла старшыня ЛРА БСЖ Наталля Кучынская.

Святочныя Калядкі ў выкананні супрацоўнікаў музея былі цудоўным падарункам для ўдзельніц пасяджэння.

#музейныя_вандроўкі
#ЛРО_БСЖ
#годнародногоединства
🏛🔆Праект "Музейныя вандроўкі з ЛРА БСЖ" пашыраецца!

🔛 Актывісткі Ленінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын пазнаёміліся з гісторыяй Лошыцкай сядзібы.

🔝🔆Падзяку старшыні ЛРА БСЖ атрымала Таццяна Расюк, выхавацель ДУА "Яслі-сад N262 г.Мінска", за ініцыятыву і актыўны ўдзел у жыцці раённай арганізацыі. Дарэчы, незвычайныя па прыгажосці брошкі-валошкі зроблены рукамі Таццяны Расюк.
#ЛРО_БСЖ
#музейныя_вандроўкі
🔹Праект, што пачала ў Год народнага адзінства Ленінская раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын сталіцы "Музейныя вандроўкі з ЛРА БСЖ", будзе мець працяг у Нацыянальным гістарычным музеі▫️
🔹Ідэю наведвання абмеркавалі падчас работы выставы "Гістарычная спадчына Беларусі" на VI Усебеларускім народным сходзе▫️
🔹Наталля Кучынская, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСЖ:
"Адна з галоўных 🇧🇾 каштоўнасцей, на якіх грунтуецца моц дзяржавы, - дзейнасны ПАТРЫЯТЫЗМ! Ведаем гісторыю, беражэм спадчыну - так развіваем сучаснасць і выхоўваем будучыню. Далучайцеся да вандровак з ЛРА БСЖ!"
#музейныя_вандроўкі
#патриотизм
#ЛРОБСЖ
#народноесобрание