Люблю вясну на вёсцы за тое, што літаральна кожны дзень заўважаю змены, зараджэнне новага, жывога і прыгожага.
Яшчэ ўчора на гэтым месцы быў зялёны бутон — а сёння ён ужо робіць спробы раскрыцца і наліваецца знутры чырванню.
На той клумбе была адна яркая кветка, а вось глядзі ты, яшчэ две раскрылі сонцу свае жоўтыя пялёсткі.
А на дрэве, здаецца, толькі ўчора з’явіліся пупышкі — хоп, і шапаціць на вятры маладое лісце.
А пах, які носіцца ў паветры… Шкада, што не магу перадаць яго вам.
То пацешу хаця б вочы яркімі краскамі
#нататкі_лд

😮 Апошняе абнаўленне Тэлеграм прынесла з сабой магчымасць досыць лёгка ствараць стыкеры.
То я вас запрашаю: альбо цісніце на выяву вышэй і пампуйце сабе, ці вось спасылка на набор “Лукашынскі дзённік”.
Пак будзе параўняцца. Таксама прымаю вашы ідэі)
Калі тэма зайшла - стаўце ❤️🔥, калі не - 💩

Telegram
Лукашынскі дзённік
Free stickerpack with 31 stickers.
🛣 Хутка да Лукашына нарэшце будзе весці асфальтаваная дарога. Хоць я і карыстаюся большай часткай шляхам праз лес, але ў час, калі пуцявіны пад снегам альбо ідуць моцныя дажджы, там далёка не праедзеш. Ды і аўтамабілістам будзе добра.
Дарэчы, па вёсцы ходзіць байка, што па дакументах дарога ёсць ужо шмат год: быццам бы нейкая адказная асоба ці то паклала асфальт недзе ў іншым месцы, ці то скрала грошы, якія прызначаліся на будаўніцтва.
Не думаю, што гэта праўда. У любой вёсцы любяць прыдумляць небыліцы: адзін недачуў, другі - не да канца зразумеў, трэці - дадаў нешта ад сябе, і вось ужо плётка пайшла гуляць сваім жыццём.
Як бы там ні было, а добрая дарога - гэта яшчэ адзін бонус для вяскоўцаў

🎂 Сёння споўнілася 2 гады, як я пераехаў у вёску.
За гэты перыяд накруціў на ровары каля 2,5 тысяч кіламетраў па ваколіцах, наведаўшы 60 кропак на карце.
Папіліў і пакалоў не адзін кубаметр дроў, ускапаў некалькі дзесяткаў сотак зямлі, пасадзіў з 20 дрэў і кустоў, перажыў 2 зімы.
Завёў сабаку (вельмі рады), знайшоў працу (задаволены), шмат чаго зрабіў сваімі рукамі (селянін), спрабаваў у адносіны (не выйшла).
Навучыўся любіць адзіноту і атрымоўваць асалоду ад кубка кавы на раніцы пад спевы птушак, прывык рана класціся спаць і ўставаць разам з сонцам.
Адрэзаў значны кавалак былога жыцця, змяніў шмат звычак, збярог сувязі толькі з самымі дарагімі і любімымі людзьмі.
Зрабіў мноства правільных рэчаў, а яшчэ больш — памылак.
Я ні аб чым не шкадую. І застаюся тут
#пра_аўтара_лд

📸 Пакуль за вакном непагадзь, я планую маршруты будучых велападарожжаў і праглядаю фота з мясцін, дзе пабываў раней.
Дзялюся вяскова-летнім вайбам з вамі
#вёскі_і_падарожжы_лд
Дзялюся вяскова-летнім вайбам з вамі
#вёскі_і_падарожжы_лд