This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍄 Учора нагледзеўся рылс, як людзі ў розных месцах нашай краіны ледзь не прычэпамі збіраюць грыбы. І так мне закарцела займець свой хаця б паўпрыцэпчык, што ў шэсць гадзін раніцы, нават не паснедаўшы, я рушыў у лес.
📹 Вынікі пахода глядзіце ў відэа
P.S.: лісічкі дакладна ёсць – так, я назбіраў мала, але вельмі шмат маленькіх проста пакідаў, каб дарасталі. Плюс трэба ўлічваць, што ёсць і аматары пазбіраць першыя грыбы. Менш чым за гадзіну ў невялічкім лесе я сустрэў ажно 5 чалавек. Канкурэнцыя!)
#відэа_лд

📖 У мінулым годзе мне ў рукі выпадкова трапіла кніга Зінаіды Дудзюк «Слодыч і атрута». Прачытаў – і з той пары шчыра раю ўсім і кожнаму, хто пытаецца, што б такога пачытаць з сучаснай беларускай літаратуры (а хто не пытаецца, таму расказваю сам).
Вясковае жыццё як яно ёсць, дзіўным чынам пераплеценыя паміж сабой чалавечыя лёсы, лёгкая мова, цікавы сюжэт, у аснове якога рэальныя людзі і падзеі – проста навылет прабілі маё сэрца. Вельмі хацелася, каб трапілі і ў вашы.
💬 А ў каментарах да гэтага допіса запрашаю дзяліцца рэкамендацыямі, што б яшчэ такога пачытаць, каб узяць кнігу ранкам – і плюнуць на ўсё, пакуль не будзе перагорнута апошняя старонка
#кнігі_лд

🪲 Адна з традыцыйных вясковых спраў – барацьба з каларадскімі жукамі. Магчыма, камусьці ў гэтым дапамагае штучны інтэлект, а ў нашай гаспадарцы здавён іншая завядзёнка. Некалькі раз на сезон жукі травяцца прэпаратамі, але асноўны элемент змагання — уласнаручны збор у слоік ці іншую пасудзіну.
🍦 У маленстве нам з братам за такую працу перападалі ўзнагароды кшталту «збяры паўлітровы слоік гадаў і атрымай на марожанае» (ці на цыгарэты, залежала ад ўзросту). У тыя часы акрамя надзелу ля сядзібы дзед браў так званыя «соткі» за вёскай працягласцю ад леса і да гарызонту. На такой плошчы збіраць паштучна вельмі складана, там звычайна травілі, а вось каля хаты вельмі патрэбны былі парабкі магутнасцю ў дзве дзіцячыя сілы.
👶 Бо вайсковая мудрасць «салдат заўсёды павінен быць заняты» як найлепш падыходзіць і да любога дзіцяці. Дабраахвотна-прымусова бралі мы слоікі і ішлі ў картофельныя сады, зарабляючы свае першыя грошы і змяншаючы рызыку нанясення шкоды дзедавай гаспадарцы.
🤤 Сёння для мяне такая праца – гэта хутчэй элемент рэлаксу: пасля шматгадзіннага сядзення за ноутбукам уключыць які-небудзь падкаст і няспешна гуляць на свежым паветры паміж градамі, даючы спачынак вачам, між іншым развіваючы назіральнасць і мелкую маторыку пальцаў.
🔞 А што з жукамі робіцца пасля, я расказваць не буду, каб не псаваць вам апетыт і нервы. Фота таксама схаваю ў каментары — калі вам не падабаецца выгляд лічынак, не адкрывайце
#так_і_было_лд

👧 Сёння маёй любімай і адзінай дачушцы споўнілася 14 год. Лёс склаўся так, што бачыліся мы не кожны дзень, а пасля майго ад’езду з Гомеля – і ўвогуле толькі некалькі раз на год. Добра, што адлегласць цяпер – не перашкода для таго, каб сказаць цёплыя словы, няхай і ў дынамік смартфона, ды паглядзець адно аднаму ў вочы, хай сабе і праз экран.
Я не самы лепшы бацька на свеце. Да, напэўна, ніколі і не імкнуўся ім быць. Але ўсім сэрцам хачу, каб мая дачка не паўтарала маіх памылак, якіх, сказаць шчыра, была процьма. Таму таксама шчыра пра ўсё ёй расказваю, даю парады і імкнуся быць блізкім сябрам, а не строгім выхавацелем. Безумоўна, я заўсёды падтрымаю і дапамагу. Але набіць свае ўласныя шышкі – найлепшы вопыт.
🩷 Сонік, я вельмі цябе люблю і чакаю
P.S.: калі я пытаўся ў дачкі дазволу змясціць яе фота ў сваім канале, Соня вельмі прасіла даць спасылку і на яе сацсеткі. Выконваю просьбу: Інста, Тэлега

😄 Працягваю тэму мянушак. Пра сваю я расказаў у гэтым допісе, чарга падзяліцца суседскімі. Каб і далей спакойна гуляць па вёсцы і клеіць вуха ля чужых платоў, сапраўдныя імёны герояў раскрывыаць не буду – некаторыя з іх і цяпер жывуць у Лукашына.
🐾 Лапа
З мянушкай звязана смешная гісторыя. Прыехаў у вёску малады настаўнік і пасяліўся побач з сям’ёй, якую суседзі празвалі Лапамі. Настаўнік вырашыў, што гэта – прозвішча, таму са сваім вучнем з той сям’і стаў вітацца не йначай як «Здароў, Лапа». Вядома, носьбіту мянушкі такія звароты былі не да норава, што ён і выдаваў усім сваім выглядам і моцна злаваўся. А настаўнік ніяк не мог уцяміць, у чым тут справа, аж пакуль выпадкова ў настаўніцкай не высветлілася, што Лапа – гэта мянушка, а не прозвішча.
👀 Зрынкаты трактар
У адной вялікай вясковай сям’і было шмат дзяцей, і самы сярэдні вельмі любіў данесці матцы як на старэйшых братоў і сясцёр, так і на малодшых. Тое самае хлопец працягваў рабіў і ў школе, дакладаючы настаўнікам пра свавольствы іншых. За тое, што ўсё бачыць, вучань атрымаў мянушку «Зрынкаты трактар».
ß Рыштык
Ці то з-за навучання ў нямецкай школе, ці пад уплывам акупацыі адзін з пасляваенных калгасных брыгадзіраў меў звычку да места і проста так прыгаворваць «Рыхт, рыхтык», што па-нямецку значыць «Правільна, справядліва». За гэта яго перакрысцілі і за спіной сталі называць «Рыштык».
Y Ідрык
Аднойчы падчас уроку матэматыкі адзін з вучняў недачуў, калі настаўнік даваў ля дошкі тлумачэнні, малюючы там індэксы ікс і іГрык. Замест другога слова яму падалося іДрык, што вучань і пачаў актыўна выкарыстоўваць. А іншыя сталі называць гэтага хлапчыну Ідрыкам.
💬 Ёсць жаданне расказаць гісторыю сваёй ці суседскай мянушкі? Бардзо прошу ў каменты!