Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку 😊

СКАРБÓНКА (skarbonka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкаю шчылінаю для зьбіраньня, назапашваньня грошай.

🔸️Устаўшы раніцай,.. [Юра] разьбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. (Бяганская).

2. Бляшанка для збору ахвяраваньняў (у царкве, на відовішчах і пад.).

🔸️У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зьліваліся з бразгатам медзякоў у пустыя скарбонкі. (Гартны).

3. Пераноснае значэньне: запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў.

🔸️[Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. (Карпаў).

4. Тое, што і скарбніца.

🔸️На шчасьце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднаю скарбонкаю розных зьвестак і чутак. (Шыцік).
#словы_С
Зь першым днём вясны, сябры🕊

САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С