Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Засталося зусім трошачкі да вясны! 🥰

ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)

Другі месяц каляндарнага года.

🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голай. (Васілёнак).
#словы_Л
ЛІПЕ́ЦЬ (lipieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

🔸У акуратна зрубленай клеці ледзь ліпяць на адной завесе — вось-вось упадуць — перакошаныя дзьверы. (Лынькоў).
🔸Каплічка, здавалася, ледзь ліпела і гатова была кожную мінуту разваліцца. (Колас).

2. Пераноснае значэньне: пра вельмі слабае праяўленьне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.

🔸Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. (Зарыцкі).
#словы_Л
ЛЕТУЦЕ́ЦЬ (letucieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Аддавацца марам, марыць.

🔸Петрыку не спалася: ён глядзеў на зоркі і летуцеў. (Зарэцкі).
🔸На пагорку сасна, — ці не ўнучка тае,
Што калісь летуцела аб пальме далёкай? (Лойка).

Назоўнік: ЛЕТУЦЕ́НЬНЕ.
#словы_Л
ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.

2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л
Мамачкі, гэта ўжо ліпень скончыўся! 😱

ЛІ́ПЕНЬ (lipień)
(назоўнік мужчынскі род)

Сёмы месяц каляндарнага года.

Сябры, падзяліцеся, як праходзіць вашае лета?
#словы_Л
ЛУПÁТЫ (łupaty)
(прыметнік, мужчынскі род)

З вылупанымі вачыма; вірлавокі.

🔸Салдат нёс свой аўтамат у руцэ і пільна шнырыў лупатымі вадзянымі вачыма па баках. (Якімовіч).
🔸У паветры віселі лупатыя, з празрыстымі, як шкельцы, крыльцамі стракозы. (Хомчанка).
#словы_Л
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня, апроч слова, дзелімся з Вамі і кавалачкам творчасьці цудоўных @nizkiz. Зноў уключайма гук! 🕺

💭Ці ёсьць тут фанаты @nizkiz? 😊

ЛУНA‌ЦЬ (łunać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

🔸Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

🎶NIZKIZ — Люстэрка

Так губляю вочы блакітныя ў чырвоным,
Застаючыся сам-насам сабе незнаёмы.
Не адчуваю час...

Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласьць
Да тваіх прывідаў маўкліва дзіўных дагэтуль,
Што разбуралі нас...

Цiха лунае гук. Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.

Так блукаюць думкі адлігаю, крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою,
Кiм нас усе лічаць.
Зноў i таму, відаць,

Я малюю зоркі бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры,
Каб сонца не спужаць.

Цiха лунае гук.
Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.
#словы_Л
Хм, а ўжо і ня так шмат засталося да зімы 🙌

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л
ЛІНÁРКА (linarka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Планка для рысаваньня простых ліній.

2. Вылічальны, вымяральны інструмэнт такое формы.
#словы_Л
Засталося зусім трошачкі да вясны! 🥰 А на фота ў нас маленечкі Зюзя 🤍

ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)

Другі месяц каляндарнага года.

🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак).
#словы_Л
ЛÁШЧЫЦЬ (łaščyć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Праяўляць пяшчотнасьць, любоў, ласку.

🔸️Бацька націснуў адною рукою на паравозны рычаг, другою лашчыў сына. (Лынькоў).

2. Пяшчотна дакранацца да каго-, чаго-н., гладзіць.

🔸️— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядзьвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. (Колас).
 
3. Пераноснае значэньне: песьціць, выклікаць прыемнае адчуваньне.

🔸️А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... (Пестрак).
#словы_Л
Ёсьць у нас тут аматары добра папарыцца? 😊

ЛÁЗЬНЯ (łaźnia)
(назоўнік, жаночы род)

1. Спэцыяльнае памяшканьне, дзе мыюцца і парацца.

🔸️Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазьню, у якой мылася ўся вёска. (Хадкевіч).

2. Размоўнае слова: мыцьцё ў такім памяшканьні.

3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наганяй, суровая вымова.

🔸️[Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзеньні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазьня. Гарачанькая! (Савіцкі).
#словы_Л