Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ШЧОПАЦЬ (ščopać)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам.

🔸[Іванка] запусьціў руку ў падраную кішэню сьвіты і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсьці на падман голаду. (М. Стральцоў).

2. Колькасьць якога-н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі.

🔸Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газэты, падаў Ульлянінаму бацьку. (Паўлаў).

3. Невялікая купка, пучок чаго-н. (валасоў, поўсьці, шчаціньня).

🔸На лаўцы каля дзьвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, ня шмат маладзейшы за яго, але сьвяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. (Брыль).
#словы_Ш
5. Не адважвацца што-н. зрабіць.

🔸Максім прыдзірліва сачыў за сьпідомэтрам, шкадаваў праехаць лішні кілямэтар. (Шамякін).
🔸Трэба было ісьці, а я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна. (Карпюк).
#словы_Ш
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік | жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш
ШЭ́РАНЬ (šerań)
(назоўнік жаночы род)

1. Белыя рыхлыя крышталікі, формаю падобныя да сьняжынак, што нарастаюць пры значным марозе й тумане на галінах дрэваў, дроце і пад.

🔸Ляжыць зямля ў адзеньні белым, І дрэвы ў шэрані стаяць. (Колас)

2. Тое, што й шарон (тонкі слой крышталяў лёду, які ўтвараецца на паверхні зямлі й прадмэтах на ёй пры рэзкім пахаладаньні.

🔸У тыя дні, пасьля ласкавага веснавога сонца, раптам пекануў мароз і ўкрыў шэраньню траву, што пачала была весела зелянецца на грудах. (Лецка).

3. Пераноснае значэньне: сівізна.

🔸Зьмізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань. (Дуброўскі).

4. Змрок, цемра.

🔸Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы. (Навуменка).

5. Шэрая афарбоўка чаго-н.; шэрасьць.

🔸Сонца не відно, недзе заблыталася ў аднастайнай шэрані хмар. (Гамолка).
#словы_Ш
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
ТХОР (tchor)
(назоўнік, мужчынскі род)

Драпежны сысун (рас. "млекопитающее") сямейства куніцавых з каштоўным футрам; шашок.
#словы_Ш
ШПАКО́ЎНЯ (špakoŭnia)
(назоўнік, жаночы род)

Жыльлё для птушак у выглядзе невялікай будачкі, якая прымацоўваецца на доўгай жэрдцы або дрэве.

🔸Новенькая беленькая шпакоўня ўзьнеслася над яшчэ голымі кронамі невялічкага маладога садка. (Дуброўскі).
#словы_Ш