А вам больш даспадобы канікулы ці вакацыі?🧐
ВАКÁЦЫI (vakacyi)
(назоўнік)
Тое, што і канікулы, адпачынак.
🔸Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (Колас).
#словы_В

😅 Падчас навагодніх сьвятаў галоўнае — не...
ЗАБУТЭ́ЛІЦЦА (zabutelicca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Тое, што і запіць.
🔸Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. (Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).
#словы_З

З надыходзячым 2021 годам, родненькія! Дзякуй кожнаму з Вас, нашыя НЕЙМАВЕРНЫЯ, проста за тое, што Вы ёсьць! Разам — мы сіла! І дзякуй 2020 году за тое, што мы ўсё цяпер ведаем пра гэта 🤍❤️🤍
Шчыра верым, што гэтак жа разам мы зробім 2021 годам доўгачаканых пераменаў, новых надзеяў, вялікіх дасягненьняў! 🤍❤️🤍

МАЛЯЎНÍЧЫ (malaŭničy)
(прыметнік, мужчынскі род)
Прыгожы, эфэктны з пункту гледжаньня мастака.
🔸Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. (Гурскі).
🔸Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. (Колас).
#словы_М

❗"Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!" (беларуская прымаўка).
ПІЛЬНЫ (pilna)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! (С. Александровіч).
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч).
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі).
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка).
4. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка).
#словы_П

ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)
1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.
🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).
2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.
🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).

ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Размоўнае слова: камічны, забаўны.
🔸На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
🔸Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф

КАРУ́ЗЬЛІК (karuźlik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Невысокі чалавек.
🔸"Брава! Брава!" — галёкаў, падскокваючы ледзь не на вышыню свайго росту, карузьлік, а я, ня зводзячы вачэй з поўні, што канчаткова вылузалася зь ліпавых галінаў, прыгаломшана маўчаў. (Арлоў).
#словы_К

ЦУ́ГЛІ (cugli)
(назоўнік)
Два мэталічныя зьвяны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзваньня (рас. "взнуздывания") каня.
🔸А Коля, хоць быў і маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. (Колас).
🔸Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызьлі цуглі. (Гурскі).
#словы_Ц

АБЛАВУ́ХІ (abłavuchi)
(прыметнік, мужчынскі род)
З абвіслымі вушамі.
🔸[Люба] не пасьпела адысьці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. (Гартны).
#словы_А

ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.
🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).
2. Прыгожы па форме; далікатны.
🔸Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).
3. Зроблены з мастацкім густам.
🔸Зграбная ваза.
🔸Зграбная статуэтка.
4. Грацыёзны ў позах і рухах.
🔸Зграбная паходка.