Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Гэтаксама перакладаецца на расейскую як ''бешеный'', ''неистовый''.

АПАНТА́НЫ
(мужчынскі род)

1. У якасьці прыметніка:

а) Ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем, якое бурна выяўляецца.

🔸Як апантаны, паімчаўся Косьця да клуба. (Шыцік).

б) У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэньне.

🔸Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык. (Пестрак).

2. У якасьці назоўніка:

Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем.

🔸Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага. (Сабаленка).

Бегчы/крычаць (і г. д.) як апантаны.
#словы_А
АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)

1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).

🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).

2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).

🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.

3. Разам.

🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
АДСАПЦІ́СЯ (adsapcisia)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца.

🔸Віцька Сьвіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць. (Быкаў).
#словы_А
АХА́ЙНЫ (achajny)
(прыметнік | мужчынскі род)

Старанна прыбраны; чысты, акуратны.

🔸Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. (Броўка). 
🔸За.. [Міколам Лазьнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. (Васілёнак).
#словы_А
АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік | мужчынскі род)

Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.

🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).

Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ

📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.
#словы_А
АЖЫ́НА (ažyna)
(назоўнік | жаночы род)

1. Кустовая ягадная расьліна сямейства ружакветных з калючымі сьцябламі.

🔸Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. (Пальчэўскі).

2. Часьцей множны лік (ажыны, ажын): чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расьліны, з выгляду падобныя на маліны.

🔸[Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю зь лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. (Муравейка).
#словы_А
АБІБО́К (abibok)
(назоўнік | мужчынскі род)

🔸Размоўнае слова, пагардлівае: лежабок, гультай.

[Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. (Чорны).
#словы_А