This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Даражэнькія, менавіта вы — крыніца нашага бясконцага натхненьня! Чацьвёрты год выходзяць у сьвет каляндарыкі "Лёгкая Мова" дзякуючы вам і вашай неймавернай падтрымцы! Тысячы сямей па ўсім зямным шары (ад Літвы, Польшчы, Германіі да ЗША, Аўстраліі і Новае Зэляндыі!!!) трымалі і трымаюць у руках кавалачак свайго роднага! 🥰
Шчыра дзякуем усім вам за тое, што разам з намі шануеце і захоўваеце нашую цудоўную родненькую беларускую мову 🥹
Моцна абдымаем кожнага з вас! 🤍🤗🤍
Шчыра дзякуем усім вам за тое, што разам з намі шануеце і захоўваеце нашую цудоўную родненькую беларускую мову 🥹
Моцна абдымаем кожнага з вас! 🤍🤗🤍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄 Даражэнькія, віншуем вас з Калядамі! 🎁
Хай у вашым доме пануюць цяпло, любоў і радасьць, а новы год прынясе спакой і зьдзяйсненьне маленькіх ды самых сьмелых мараў!
🌟 Зычым вам сьвятла й натхненьня!
#Каляды

У вас ужо пачалося? 😅
ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:
1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.
🔸️Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).
2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.
🔸️Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).

Родненькія, чакаем вас на навагоднім кірмашы @craftmall_by, дзе можна будзе набыць нашыя каляндарыкі-слоўнічкі, міні-паштовачкі і шмат іншых унікальных вырабаў ручное працы ад беларускіх майстроў! ✨️✨️✨️
Да сустрэчы 29 сьнежня на Машэрава 11/2 🤗
Да сустрэчы 29 сьнежня на Машэрава 11/2 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.
🔸️Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸️Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸️Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.
🔸️[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)
#словы_Ч

ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.
🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)
#словы_П
(прыметнік, мужчынскі род)
Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.
🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага працоўнага дня і цудоўнага настрою, даражэнькія! 🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.
🔸️Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)
#словы_А

З нагоды Шчодрага вечара абвяшчаем акцыю на каляндарыкі "Лёгкая Мова" — 45 рублёў замест 55 па промакодзе ШЧОДРЫК! ✨️✨️✨️
Наперадзе — яшчэ больш за палову студзеня, таму запрашаем вас па календары-слоўнічкі, каб правесці гэты год з роднай мовай 🩵
Паспейце зрабіць добры і карысны падарунак для сябе і сваіх блізкіх:
✨️Вялікая колькасць цікавых беларускіх словаў, фразеалагізмаў, хуткамовак, прыказак і прымавак
✨️Пераклад на рускую і англійскую мовы
✨️Прыклады ўжывання з мастацкае літаратуры
✨️Натхняльныя цытаты выбітных беларускіх пісьменнікаў
✨️Прыгожыя яркія карцінкі і шмат коцікаў 😻
✨️Падарункавая скрыначка
✨️Унутры два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак
💌 Для замовы пішыце ў Direct (@adm_lohkajamova) слова "ШЧОДРЫК", і мы адправім вам усю неабходную інфармацыю.
📬 Адпраўляем па Беларусі і ўсім свеце, Яндэкс.Дастаўкай па Менску!
Няхай сёлета ў кожным доме будзе паболей роднага 🩵

Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻
Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!
🔸️ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸️КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸️НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі
Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.
Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.
Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.

Хутка вясна! 😍
ЛЮТЫ (luty)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Другі месяц каляндарнага года.
🔸️Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак)
2. Злы, крыважэрны (пра жывёл).
🔸️Лютыя камары.
🔸️Люты зьвер.
3. Жорсткі, бязьлітасны (пра чалавека, яго стан).
🔸️Люты вораг.
🔸️Лютая нянавісьць.
3. Пераноснае значэньне: няшчадны, кровапралітны (пра бітву, бой і пад.).
🔸️І ў час, калі была трывога,
Адною дружнаю сямьёю
Ішлі ў нялёгкую дарогу
За родны край мы ў люты бой. (Астрэйка)
4. Пераноснае значэньне: які прычыняе нясьцерпныя пакуты; невыказна цяжкі.
🔸️Лютая сьмерць.
🔸️Люты боль.
5. Які выражае жорсткасьць, злосьць.
🔸️Люты позірк.
🔸️Люты выгляд.
5. Суровы, дужа строгі.
🔸️Люты нораў.
6. Вельмі моцны ў сваім праяўленьні; сіберны (пра зьявы прыроды).
🔸️Лютая сьцюжа.
🔸️Лютая бура.
#словы_Л

Падабаечку коціку ад кожнага коціка! 👍