Лёгкая Мова
4.36K subscribers
1.12K photos
56 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Добрага дня, сябры! 🩵
Forwarded from Мастацтва
У кожнага ж бывалі выпадкі, калі даводзілася выкручваць лямпачку з-пад стала? Не? Кхэм, тады праехалі...

Добрага часу, гузьлікі! Сёньня будзем вучыцца ня блытаць "стол" і "столь". Так-так, у гэтых словах розьніца літаральна ў адной літары й тая "ь"

🔸Столь (łac. "Stol") — рэч у хаце/будынку, якую можна ўбачыць падняўшы галавку дагары
🔹Прыклад: "Алег зафарбаввў столь жоўтым колерам, бо то фэн-шуй!. Так у тэлевізары сказалі"

🔸Стол (łac. "Stoł") — звычайная, дзеравяная прылада, на якой можна пакідаць ежу й любыя іншыя рэчы
🔹Прыклад: "Пётр не зьмясьціўся на зэдліку й таму давялося яго пасадзіць на стол"
Добрага восеньскага дня, сябры 💛

СПРЭС (spres)
(прыслоўе)

Поўнасьцю, цалкам; зусім. Скрозь, усюды.

🔸️Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. (Сабаленка)
🔸️За ноч наваліла столькі сьнегу, што нідзе не было ні сьцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. (Чарнышэвіч)
🔸️[Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценьнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. (Лужанін)
🔸️Карані спрэс павыпіналіся зь зямлі цэлымі вузламі. (Сачанка)
🔸️Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. (Чорны)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вам на добры вечар ✨️
ШАЎЛЮЖКА (šaŭlužka)
(назоўнік, жаночы род)

Стары конь.

🔸Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. (Гарэцкі)
#словы_Ш
Прыгожая і такая імклівая восень 🤎

КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін)
#словы_К
Ёсьць тут аматары жабак? 🐸

Толькі паглядзіце, якіх мілых жабак стварае @heknitt 💚