Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
КУРАНЯ́ (kurania)
(назоўнік, ніякі род)

Птушаня курыцы.

🔸️Куранят увосень лічаць (рас. "цыплят по осени считают").
#словы_К
Вітаем, сябры! Трымайце падборку беларускамоўных каналаў 🤍
Зрабілі для вас падборку каналаў якія дапамогуць павялічыць слоўнікавы запас ды ўвогуле палепшыць свой моўны ўзровень праз цікавы кантэнт.

https://yangx.top/lohkaja_mova
Канал для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

https://yangx.top/pabielarusku
Добрыя перакладныя жарты і не толькі.

https://yangx.top/belsquad
Беларускамоўны востраў мемаў і прышпілаў без палітыкі

https://yangx.top/karcinki
Смешныя карцінкі

https://yangx.top/sumnyja
Сумныя карцінкі

https://yangx.top/wir_by
Канал, які папулярызуе беларускую і сусветную культуру: відэа-лекцыі, папулярна-навуковыя артыкулы, тэсты і пазнавальныя гульні.

https://yangx.top/nezartyby
Годныя жарты на мове

https://yangx.top/Vuznapatelni
Канал, які распаўсюджвае кантэнт на беларускай

https://yangx.top/patajemnajabielarus
Цікавыя фотаздымкі з мінулага

https://yangx.top/belarusian_history
Гісторыя Беларусі ў фота жы цікавых фактах

https://yangx.top/poshtabel
Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

https://yangx.top/kupinaruzh
Беларускамоўны куточак вялікай банды аматараў кінематографа.

https://yangx.top/historianinBelarus
https://yangx.top/historyja
Каналы пра гісторыю Беларусі

https://yangx.top/horadnia
Горадня, Беларусь, Еўропа і шырокі тэматычны спектр: гісторыя, культура, цікавосткі, актуальнае.

https://yangx.top/januskevicbooks
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

https://yangx.top/belaruskipioner
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

https://yangx.top/bellitra
Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

https://yangx.top/belarus_sacral
У пошуках Беларусі, якую мы згубілі

https://yangx.top/BY_Urbanism
Урбаністыка ў Беларусі

https://yangx.top/belbabylon
Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах

https://yangx.top/kinakongby
Канал каманды, якая агучвае кіно на беларускую мову і паказвае яго ў  кінатэатрах


https://yangx.top/belpodcasts
Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі

https://yangx.top/supermova
Канал пра годных беларусаў і годныя падзеі, які натхняюць размаўляць на нашай Супер Мове кожны дзень, усюды і з усімі!

https://yangx.top/holybelawood
Уся праўда пра беларускае кіно

https://yangx.top/zoom_liekcyi
Онлайн -zoom - лекцыі для цікаўных

https://yangx.top/anibel_by
Навінкі анімэ і манга па-беларуску



https://yangx.top/bel_audiobooks
Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі.

https://yangx.top/kinakipaby
Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску.
Самая поўная калекцыя.

https://yangx.top/hodnaby
Канал грамадскай кампаніі Годна, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

https://yangx.top/BelarusBased
Беларускі філіял based memes

https://yangx.top/razanau_wir_by
Тэкст Алеся Разанава кожны дзень.
https://yangx.top/spadczyna
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

https://yangx.top/zzianniemovy
Зіхатлівыя крышталікі роднай мовы

https://yangx.top/mohilki
Чат для аматараў некрапалістыкі і могілкавага турызму

https://yangx.top/tutejsyja_bel
Гістарычныя артыкулы, мемы і беларускамоўныя відэа.

https://yangx.top/basio_tank
Творчасць. Хоку. Мова.

https://yangx.top/scasciejka_tut
Проста для душы

https://yangx.top/mova_how
Агрэгатар беларускамоўных праэктаў

https://yangx.top/akhadanovich
Канал Андрэя Хадановіча

https://yangx.top/halasy_zza_viarby
Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.

https://yangx.top/zabiziapu
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы

https://yangx.top/razmova
"РазМова" - цікавы канал пра мову.
ВАЛÍЗА (valiza)
(назоўнік, жаночы род)

Дарожная скрынка зь векам і ручкаю для рэчаў, багажу пасажыра.

🔸️Калі пасажыры, сьпяшаючыся, бягуць да свайго вагона, сумкі, валізкі, торбы ўчаперваюцца ім у рукі і ўпарта іх цягнуць назад. (Разанаў).
#словы_В
ЖÁЛАСЬЛІВЫ (žałaślivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Схільны да жаласьці, спачуваньня; спагадлівы, чульлівы.

🔸️[Ліза] засталася такою ж ласкаваю і жаласьліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя. (Арабей).

2. Які выклікае жаласьць, спачуваньне; няшчасны.

🔸️— Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама зьдзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласьлівы. (Асіпенка).
#словы_Ж
БРЫЛЬ (bryl)
(назоўнік, мужчынскі род)

Саламяны капялюш.

🔸️Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадзкімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. (Колас).
#словы_Б
Ізноў трошкі разбавім нашую стужачку з коцікамі і іншаю мілатою 😉

ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.

🔸Алеся ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).

2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.

🔸Мяне ванітавала ад яго слоў.

Назоўнік: ВАНІТЫ.
#словы_В
БАЦЯ‌Н (bacian)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і бусел.

🔸️І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. (Галавач).
🔸️Твае лугі, твае балоты вартуе ўлетку госьць — бацян. (Гурло).
#словы_Б
Зь першым днём недалета і міжнародным днём абароны дзяцей, родненькія! 🥰

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
ЖВІР (žvir)
(назоўнік, мужчынскі род)

Рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінэралаў памерам 1-10 мм.

🔸️Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах. (Чорны).
#словы_Ж
Як вам такі беларускі народны адказ расейскаму "выше головы не прыгнешь"? 😄

Знайшлі ў словазборы Вушаччыны Р. Барадуліна 💛
А памятаеце гэтую цудоўную байку Кандрата Крапівы? 🤍

ДЗЕД I БАБА

Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок,
Дык яна — за білы
Ды нагамі ў перадок
Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! —
Дзед тут Бабе кажа.—
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае.—
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс,—
Дзе ўзяліся й ногі!

Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»:
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце:
— Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!
СТРЫÉЧНЫ (stryječny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы зь дзецьмі іх сыноў або дочак

🔸️За Ганьку заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. (Васілевіч).
#словы_С
🐞БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Тое, што і божая кароўка.

🔸Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_П
Тры рудыя хлопчыкі і такая ж рудая дзяўчынка шукаюць новы дом! Малечам 1,5 месяцы, і яны чакаюць Вашага званку! 🥰 +375291922812 Жанна Аляксандраўна
БАДЗЯЦЦА (badziacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У пошуках чаго-н. весьці вандроўнае, бяз пэўнага занятку і прыстанішча жыцьцё.

🔸️Можна сабе ўявіць, якое шчасьце мець свой кут і ня мець вечнае патрэбы бадзяцца па сьвеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! (Чорны).
🔸️Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, безьзямельнік. (Чарнышэвіч).

2. Марна траціць час, сланяючыся бяз справы.

🔸️Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. (Чорны).

3. Бязмэтна блукаць дзе-н.

🔸️Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнае патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. (Ігнаценка).
🔸️Ігнат бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. (Мележ).
#словы_Б