Лёгкая Мова
4.25K subscribers
1.17K photos
64 videos
1 file
39 links
Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
Ніколі зноў! Марым, каб выбухі асацыяваліся толькі са сьвятамі 🎆

ВЫБУХНУЦЬ (vybuchnuć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Узарвацца, разьляцеўшыся на часткі.

🔸️Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. (Васілёнак).

2. Зь сілаю вырвацца адкуль-н.

🔸️Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула зь яго. (Чорны).

3. Пераноснае значэньне: нечакана пачацца, раптоўна ўзьнікнуць.

🔸️Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. (Колас).
#словы_В
77👍17
ВÉТРАЗЬ (vietraź)
(назоўнік, мужчынскі род)

Паэтычнае слова: парус.

🔸️Нахіліўся ветразь, човен хвалі рэжа. (Пушча).
🔸️Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее. (Вялюгін).
#словы_В
69👍18
ВАЛÍЗА (valiza)
(назоўнік, жаночы род)

Дарожная скрынка зь векам і ручкаю для рэчаў, багажу пасажыра.

🔸️Калі пасажыры, сьпяшаючыся, бягуць да свайго вагона, сумкі, валізкі, торбы ўчаперваюцца ім у рукі і ўпарта іх цягнуць назад. (Разанаў).
#словы_В
👍8325
Ізноў трошкі разбавім нашую стужачку з коцікамі і іншаю мілатою 😉

ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.

🔸Алеся ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).

2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.

🔸Мяне ванітавала ад яго слоў.

Назоўнік: ВАНІТЫ.
#словы_В
👍92😁17
Як завецца па-беларуску "грецкий орех"?

А вось гэтак:

🔸Валоскі арэх.

✏️Валах — старая назва раманскіх народаў.
#словы_В
👍13323🥰9
ВÉРАСЕНЬ (vierasień)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзевяты месяц года.

🔸Быў канец верасьня, і маладыя бярозкі на ўзьлесьсі стаялі ў залатым убраньні. (Шамякін)

Ці любіце вы восень?
#словы_В
108👍13🥰10
ВÓБМАЦКАМ (vobmackam)
(прыслоўе)

1. Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

🔸️Аксіньня вобмацкам знайшла дзьверы гумна, асьцярожна адчыніла іх. (Лынькоў).

2. Усьляпую, наўздагад.

🔸️Лясьніцкі зварочвае і ідзе амаль што вобмацкам, натыкаецца на дрэвы, спатыкаецца на нейкія карчы. (Зарэцкі).
🔸️З гасьцінца паехалі ўніз.. больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. (Брыль).
#словы_В
89👍14🥰1
ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)

1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.

🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).

2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.

🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В
72👍26🥰7🤩1
ВІТÁЛЬНЯ (vitalnia)
(назоўнік, жаночы род)

Пярэдні пакой.

🔸️«Хрушчоўка» - яшчэ называлі барак за вузкую, не разьмінуцца, вітальню і маленькую куханьку. (Рубанаў)
🔸️У вітальні тупалі дзеці Бадановічаў, сваякі. (Санько)
🔸️Вітальня, кухня і суседні зь імі пакой усьцеленыя шкураю дзікоў. ("Звязда")
#словы_В
92👍21🥰6🤩1
ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.

🔸️Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸️Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)

 2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух. 

🔸️Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)
#словы_В
55👍14🥰13🤩3
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х
117👍27🥰16
ВÉРШНІК/ВÉРХНІК (vieršnik/vierchnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Той, хто едзе вярхом на кані; верхавы.

🔸Зазьвінелі балабончыкамі хамуты. Сядалі вершнікі, гаркалі сабакі. (Гарэцкі)

#словы_В
89👍18🥰10
ВАРУНКІ (varunki)
(назоўнік, множны лік)

Абставіны, умовы.

🔸️Ня лёгкімі былі варункі жыцьця ў Азаркевіча. (Гурскі)
🔸️Хвіліну жанчыны моўчкі пазіралі адна на адну, і кожная зь іх намагалася ўспомніць дакладна варункі былых сустрэч. (Мікуліч)

#словы_В@lohkaja_mova
73👍19🥰8