Лёгкая Мова
4.25K subscribers
1.17K photos
64 videos
1 file
39 links
Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
ШТУ́ЧНЫ (štučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага.

🔸️Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. (Шамякін).

2. Роблены, прытворны, няшчыры.

🔸️Разьмінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасьцю, такою штучнаю на яго грубым твары. (Крапіва).
🔸️[Сьледчы] стараецца ўсьміхнуцца, але штучная ўсьмешка толькі крывіць яго рот. (Сабаленка).
#словы_Ш
16👍5
ШАРÓН (šaron)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абледзянелая скарынка на паверхні сьнегу.

🔸️Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусьцеў шарон. (Чыгрынаў).
🔸️Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім сьнегам. (Шамякін).
#словы_Ш
20👍1
ШЧАМЛЁТКА (ščamlotka)
(назоўнік, жаночы род)

Прыстасаваньне для зацісканьня чаго-н.
#словы_Ш
90👍12🥰4😁2🤩1
ШУФЛІК (šuflik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Памяншальна-ласкальная форма да шуфель; невялікі шуфель (шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня сыпучых рэчываў.).

🔸Барыска меў свой невялічкі шуфлік і старанна «памагаў» мацеры. (Васілёнак).
#словы_Ш

✏️"Шуфель" — даўні германізм (ням. "Schaufel" — рас. "лопата").
👍8617🥰7
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш
79👍14🥰4
ШÁФА (šafa)
(назоўнік, жаночы род)

1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокае стаячае скрынкі з дзьверцамі, які служыць для захоўваньня чаго-н.

🔸️Тут [у сьвятліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў. (Зарэцкі).
🔸️Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю. (Мікуліч).

2. Прыстасаваньне ў выглядзе скрынкі са створкаю або дзьверцамі, якое служыць для якіх-н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.).

🔸️Сушыльная шафа.
🔸️Выцяжная шафа.
#словы_Ш
👍70🥰178
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
71👍25🥰4🤩1
ШАЎЛЮЖКА (šaŭlužka)
(назоўнік, жаночы род)

Стары конь.

🔸Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. (Гарэцкі)
#словы_Ш
84👍18🤩5🥰2😢1