ЗРЭ́НКА (zrenka)
(назоўнік, жаночы род)
Адтуліна ў радужнай абалонцы, празь якую пранікае сьвятло ўнутр вока.
🔸️У цёмных павялічаных зрэнках сьвяцілася жудасьць. (Бядуля).
🔸️Вочы яго зь зелянінкаю у зрэнках цяпер, пры няроўным сьвятле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. (М. Ткачоў).
#словы_З

ЗАВÉЯ (zavieja)
(назоўнік, жаночы род)
Сьнежная бура; мяцеліца, завіруха.
🔸️Зімою суровыя завеі намяталі высокія гурбы сьнегу. (В. Вольскі).
🔸️Узьнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца сьнег. (Бядуля).

ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. У што, чым і без дапаўненьня. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам.
🔸️Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. (Скрыпка).
2. Пераноснае значэньне: Зьняславіць сябе ганебным учынкам.
🔸️— Каму помсьціць? Табе? Ты нават гэтага ня варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. (Шашкоў).

❗Гэтаксама перакладаецца як "отверженный, пренебрежённый".
ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany)
(прыметнік мужчынскі род)
1. Пакінуты без дагляду.
🔸У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быльлём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. (Стаховіч).
2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.
🔸Яшчэ ня так даўно апавяданьне ў нас лічылася занядбаным жанрам. (Бугаёў).
3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.
🔸Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыцьцё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. (Навуменка).

ЗЬНЯНÁЦКУ (źnianacku)
(прыслоўе)
Раптоўна, нечакана, без папярэджаньня.
🔸️Затопленыя зьнянацку, немцы спачатку стоўпіліся невялікімі групамі, потым кінуліся хто куды. (Сіняўскі).
🔸️Двое мужчын.. падыходзяць да старасты, зьнянацку хапаюць яго і, разгойдаўшы, кідаюць цераз плот у крапіву. (Якімовіч).
📍Рас. (бранск.) изненачку. укр. зненацька, польск. znienacka, чэш. znenadaja, znenadajky і г. д. — ’нечакана’.

ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.
🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).
2. Прыгожы па форме; далікатны.
🔸Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).
3. Зроблены з мастацкім густам.
🔸Зграбная ваза.
🔸Зграбная статуэтка.
4. Грацыёзны ў позах і рухах.
🔸Зграбная паходка.

Пятнічная (і перадсьвяточная) актуалачка 😉
ЗАБУТЭ́ЛІЦЦА (zabutelicca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Тое, што і запіць.
🔸Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. (Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).

ЗАСЬПÉЦЬ (zaśpieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. Прыбыўшы, пасьпець убачыць, знайсьці каго-, што-н. на месцы.
🔸️Як я ні сьпяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не засьпеў. (Сачанка)
2. Застаць, захапіць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.
🔸️Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусьцілі вочы, нібы кожны засьпеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. (Караткевіч)

ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.
🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)

ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.
🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)