З нагоды Шчодрага вечара абвяшчаем акцыю на каляндарыкі "Лёгкая Мова" — 45 рублёў замест 55 па промакодзе ШЧОДРЫК! ✨️✨️✨️
Наперадзе — яшчэ больш за палову студзеня, таму запрашаем вас па календары-слоўнічкі, каб правесці гэты год з роднай мовай 🩵
Паспейце зрабіць добры і карысны падарунак для сябе і сваіх блізкіх:
✨️Вялікая колькасць цікавых беларускіх словаў, фразеалагізмаў, хуткамовак, прыказак і прымавак
✨️Пераклад на рускую і англійскую мовы
✨️Прыклады ўжывання з мастацкае літаратуры
✨️Натхняльныя цытаты выбітных беларускіх пісьменнікаў
✨️Прыгожыя яркія карцінкі і шмат коцікаў 😻
✨️Падарункавая скрыначка
✨️Унутры два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак
💌 Для замовы пішыце ў Direct (@adm_lohkajamova) слова "ШЧОДРЫК", і мы адправім вам усю неабходную інфармацыю.
📬 Адпраўляем па Беларусі і ўсім свеце, Яндэкс.Дастаўкай па Менску!
Няхай сёлета ў кожным доме будзе паболей роднага 🩵

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻
Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!
🔸️ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸️КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸️НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі
Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.
Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.
Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.

Хутка вясна! 😍
ЛЮТЫ (luty)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Другі месяц каляндарнага года.
🔸️Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак)
2. Злы, крыважэрны (пра жывёл).
🔸️Лютыя камары.
🔸️Люты зьвер.
3. Жорсткі, бязьлітасны (пра чалавека, яго стан).
🔸️Люты вораг.
🔸️Лютая нянавісьць.
3. Пераноснае значэньне: няшчадны, кровапралітны (пра бітву, бой і пад.).
🔸️І ў час, калі была трывога,
Адною дружнаю сямьёю
Ішлі ў нялёгкую дарогу
За родны край мы ў люты бой. (Астрэйка)
4. Пераноснае значэньне: які прычыняе нясьцерпныя пакуты; невыказна цяжкі.
🔸️Лютая сьмерць.
🔸️Люты боль.
5. Які выражае жорсткасьць, злосьць.
🔸️Люты позірк.
🔸️Люты выгляд.
5. Суровы, дужа строгі.
🔸️Люты нораў.
6. Вельмі моцны ў сваім праяўленьні; сіберны (пра зьявы прыроды).
🔸️Лютая сьцюжа.
🔸️Лютая бура.
#словы_Л

Падабаечку коціку ад кожнага коціка! 👍