Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Беларуская мова настолькі багатая, што нават нашыя коцiкi ня толькi мяўкаюць...
Як сказаць па-беларуску "Один на один" ці "тет-а-тет"?

Проста!

🔸️сам-насам
#словы_С
ВÉРАСЕНЬ (vierasień)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзевяты месяц года.

🔸Быў канец верасьня, і маладыя бярозкі на ўзьлесьсі стаялі ў залатым убраньні. (Шамякін)

Ці любіце вы восень?
#словы_В
ШУФЛІК (šuflik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Памяншальна-ласкальная форма да шуфель; невялікі шуфель (шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня сыпучых рэчываў.).

🔸Барыска меў свой невялічкі шуфлік і старанна «памагаў» мацеры. (Васілёнак).
#словы_Ш

✏️"Шуфель" — даўні германізм (ням. "Schaufel" — рас. "лопата").
Праўда ж, нашае "на пальчыках ног" гучыць прывабней? 😏🤍

ДЫ́БАЧКІ (dybački)
(назоўнік, множны лік)

У выразах: НА ДЫБАЧКАХ або НА ДЫБАЧКІ — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысьці, стаць і пад.).

🔸Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланьні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. (Капыловіч).
🔸Алаіза ўзьнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сьцяг. (Арабей).
СПАКВАЛЯ (spakvala)
(прыслоўе)

Размоўнае слова: паступова, патроху; марудна, павольна.

🔸️Ноч спакваля ахінала зямлю. (Асіпенка).
🔸️Сучча трашчала, языкасты касьцёр займаўся спакваля. (Лойка).
🔸️Асобныя лісты, пачырванеўшы, абрываюцца і спакваля падаюць на дарогу. (Скрыган).
#словы_С
🐌 Наконт смоўжыкаў і сьлімачкоў часта вядуцца спрэчкі. Слоўнікі гэтаксама адназначнага адказу на пытаньне, ці ёсьць паміж імі розьніца, не даюць.

Гэтак, існуе два варыянты:

1️⃣ Смоўж — малюск без ракавіны,
Сьлімак — малюск, які мае ракавіну.

2️⃣ (гэтага варыянту прытрымліваемся і мы):
смоўж = сьлімак (рас. "улитка")

📍А яшчэ, думаецца нам, нездарма, існуе беларуская народная прымаўка:

🔸️Смоўж паўзе, пачаканку вязе (рас. "Улита едет, когда-то будет").

📧Што можна сказаць дакладна, дык гэта тое, што знак @ па-беларуску прынята называць СЬЛІМАКОМ

СМОЎЖ (smoŭž)
(назоўнік, мужчынкі род)

🔸️Смоўж мокры, як скручаны сьлівень,
Ляжаў, павялічаны шклом. (Калачынскі).
🔸️[Алёша:] — Ведаеш, Рая... Мне страшэнна не падабаецца, што гэты прылізаны смоўж, — кіўнуў ён у бок Арэшкіна, — гэты Хлестакоў жыве ў вас... (Шамякін).
#словы_С
У гэты пахмурны дзень сонечнага Вам вожыка 🦔 ў стужку (ёсьць нават у шапачцы і шкарпэтачках)!

📸 @mr.pokee
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш