ГЛÉБА (hleba)
(назоўнік, жаночы род)
1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расьліннасьць.
2. Пераноснае значэньне: апора, аснова.
🔸️Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. (Колас).
#словы_Г

Як сказаць па-беларуску "Час от часу не легче"?
А вось гэтак:
🔸️Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай
🔸️Далей — не лягчэй
🔸️Чым далей, тым цяжэй
🔸️Чым далей, тым галей
🔸️Было кепска, стала (будзе) горш
🔸️Было ліха, дый пагоршала
#фразэалягізмы

Узгадваем беларускую łacinačku 🥰
Усе усё здолелі прачытаць?
Гартайце 👉, каб праверыць сябе.
Усе усё здолелі прачытаць?
Гартайце 👉, каб праверыць сябе.
Зь Вялікаднем, сябры! 🐣
ВЯЛÍКДЗЕНЬ (Vialikdzień)
(назоўнік, мужчынскі род)
Хрысьціянскае сьвята, прысьвечанае ўваскрэсеньню Хрыста.
#словы_В

КÁЙСТРА (kajstra)
(назоўнік, жаночы род)
Дарожная торба, заплечны мяшок.
🔸️[Ганна] мэханічна зьбірала кайстру Дудку, той зьбіраўся некуды ў дарогу. (Лынькоў).
#словы_К

ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік жаночы род)
⠀
1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.
⠀
🔸[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).
⠀
2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.
⠀
🔸Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
🔸— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).
⠀
❗Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х

Памяці Анатоля Вярцінскага (18 лістапада 1931 — 21 красавіка 2022).
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Каб сьветла-залатую яго ніць
Віць і далей — любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываньнем,
Высакародным, дружным намаганьнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыцьцестваральны.
Інакш — якая ад жыцьця карысьць?
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!
#вершы
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Каб сьветла-залатую яго ніць
Віць і далей — любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываньнем,
Высакародным, дружным намаганьнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыцьцестваральны.
Інакш — якая ад жыцьця карысьць?
Тварыць!
Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!
#вершы
Як гучыць па-беларуску "Седина в бороду — бес в ребро"?
А вось гэтак:
🔸️Волас сівее, а галава шалее
🔸️У старой печы паляць чэрці
🔸️Сівізна ў бараду, а чорт у галаву
#фразэалягізмы
А вось гэтак:
🔸️Волас сівее, а галава шалее
🔸️У старой печы паляць чэрці
🔸️Сівізна ў бараду, а чорт у галаву
#фразэалягізмы
Увага, сябры! Прэзентацыя новага выдання беларускага бэстсэлера "Сем камянёў", аўтограф-сесія з аўтарам рамана і магчымасць атрымаць у падарунак наш каляндарык "Лёгкая мова"! 😊🤍
Прэзентацыя другога выдання фэнтэзі «Сем камянёў». Аўтограф-сесія з аўтарам і магчымасць набыць кнігу са зніжкай!
23 красавіка а 16:00 ў кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе аўтограф-сесія з удзелам Аляксея Шэіна, аўтара фэнтэзі-рамана «Сем камянёў». Будзе прэзэнтаванае другое выданне кнігі, якая стала беларускім бэстсэлерам.
Раман «Сем камянёў» атрымаў міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) у намінацыі «Лепшы дэбют».
«Сем камянёў» увайшлі ў фінал «Прэміі Цёткі» за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
📆 Субота, 23 красавіка
🕠 16:00,
📍 «Акадэмкніга».
Удзельнікі сустрэчы змогуць купіць кнігу па акцыйным кошце — 25 рублёў, а таксама атрымаць у падарунак адрыўны каляндар «Лёгкая Мова».

БРУÍЦЦА (bruicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.).
🔸️Там фантан, як вадаспад, Не сьціхаючы бруіцца. (А. Александровіч).
2. Пераноснае значэньне: разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, сьвятло, пах і пад.).
🔸️І Пагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. (Васілевіч).
🔸️Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. (Шарахоўскі).
#словы_Б

Са Сьвятам, даражэнькія! 🐣
МАЛЯВÁНКА (malavanka)
(назоўнік, жаночы род)
А ці ведалі Вы, што яшчэ існуюць крашанкі, пісанкі, драпанкі і нават капанкі?
"🔸️Крашанкі — найчасьцей гэта звыклыя нам аднакаляровыя яйкі. Але ж крашанкі можна зрабіць больш цікавымі, калі паспрабаваць іх аздобіць. Перад фарбаваннем да яйка прыкладаюць кветачкі, лісты, выразаныя з паперы фігуркі, абвальваюць яйкі ў крупах, абвязваюць іх ніткамі ці гумкамі, пасля чаго кладуць у панчошку, каб не з’ехаў дэкор, і вараць у загадзя падрыхтаваным адвары. І вось вам прыгожыя яйкі з малюнкамі ды ўзорамі. Каб атрымаць мармуровыя крашанкі, варта пакласці яйка ў панчоху з шалупіннем ад цыбулі і зварыць у фарбавальніку іншага колеру. А каб яйкі выглядалі яшчэ больш прывабна, пасля варкі іх можна змазаць алеем або сметанковым маслам.

🔸️Шкрабанкі ці драпанкі — гэтак называюцца яйкі, упрыгожаныя метадам гравіроўкі. Спачатку яйка фарбуецца ў нейкі колер, а затым на яго паверхні вострым шылам або іголкай наносіцца малюнак. Выскрабанне забірае шмат часу і сіл, аднак гэтая тэхніка дазваляе аздобіць яйка не проста асобным узорам ці арнаментам, але цэлым сюжэтным малюнкам.
🔸️Пісанкі ці васкоўкі — менавіта яны лічацца найбольш традыцыйнымі і “правільнымі” велікоднымі яйкамі. На сырым халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе стальнога пярца. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у разведзеную халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, і зноў мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, трэба асцярожна «стапіць» воск з яйка — ці над полымем газавай гарэлкі, ці над свечкай. Па меры таго як воск растае, яго трэба выціраць мяккай паперкай ці анучкай.
Аздабляюцца пісанкі традыцыйнымі знакамі сонца, зямлі і паветра, разеткамі і паўразеткамі, галінкамі і кветкамі. Калі ўзоры адыходзяць ад традыцыі, яйка называецца ўжо не “пісанкай”, а 🔸️“маляванкай”.
🔸️Капанкі — яшчэ адзін від традыцыйнага велікоднага яйка. Для аздаблення капанак таксама выкарыстоўваецца воск. Але ў адрозненне ад пісанак ён не наносіцца цвічком, а проста накапваецца свабодна свечкай, у выніку чаго на шкарлупіне атрымліваюцца арыгінальныя падцёкі."

Cябры, увага, набор на 2-ю плынь моўнага курса!
Што рабіць, калі, разглядаючыся навокал, ты адчуваеш толькі бяссілле? Калі прыходзіць думка: "Ад мяне ў гэтай жудасці не залежыць нічога".
Але менавіта ад нас залежыць, каб Беларусь не знікла, каб Беларусі станавілася больш. І першы, самы галоўны крок, - пачаць урэшце размаўляць ПА-БЕЛАРУСКУ. Не ведаеце, як гэта зрабіць? З кім размаўляць? Не ўпэўненыя ў сваіх сілах?
Тады запрашаем на 3-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам і выкладчыкам Аляксеем Шэіным, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай.
Курс разлічаны на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!
У курсе 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка.
Запіс на курс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ezVyJMQroQoFoPqs7
Заняткі будуць праводзіцца па чацвяргах, пачынаючы з 5 траўня (мая)!
Час: з 20.00 да 21.30.

Google Docs
Рэгістрацыя на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным (2-я плынь) май - ліпень
Запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах.
Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік…

Неяк Вы, сябры, прасілі рабіць пасты пра беларускую народную кухню. Дык вось першы пост, прысьвечаны журу!
📍Дарэчы, гэтую смакату можна яшчэ і пакаштаваць у рэстарацыі "Кухмістр" @kuhmistr да 20 траўня (тэл.: +375291194900).
ЖУР (žur)
(назоўнік, мужчынскі род)
Іначай кісяліца — кіслы мясны альбо посны (малочны) суп, запраўлены закваскай на аснове закіслае мукі. Вядомы ў беларускай, польскай (па-польску: Żur), чэскай (па-чэску: Kyselo), славацкай (па-славацку: Kyslóvka) кухнях.
Для прыгатаваньня супу неабходная так званая цэжа — рошчына на аснове закіслае мукі, адстоеная цягам некалькіх сутак. Для прыгатаваньня цэжы зазвычай ужываецца аўсяная ці жытняя мука, якую расчыняюць вадой (на літар вады 150–200 грамаў мукі) і ставяць у цёплае месца, у выніку чаго пачынаецца працэс браджэньня. Рэдкую частку (квасьліны, малако) зьліваюць і вараць жур, а з густой (цэды) — кісель.

Пасьля падрыхтоўкі цэжы яе зьмешваюць з вадой, булёнам або малаком, ставяць на агонь і дадаюць іншыя складнікі. Варыянты інгрэдыентаў вельмі розьняцца ў залежнасьці ад рэгіёну: у большасьць жураў зазвычай дадаюць белую каўбасу, вэнджанае мяса, вараныя яйкі. Могуць выкарыстоўвацца клёцкі, вяршкі, грыбы, масла, спэцыі, алей. У Польшчы існуюць жур кракаўскі (з гароднінай), келецкі, падляскі, намыслаўскі.
Ужываюць у ежу як самастойна, так і з адваранай бульбай.