Лёгкая Мова
4.36K subscribers
1.12K photos
54 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
📍У слоўніку Байкова-Некрашэвіча дапускаецца націск на літару "я" — "крушнЯ".

КРУ‌ШНЯ (krušnia)
(назоўнік, жаночы род)

Куча каменьня.

🔸️Яшчэ ў дзяцінстве Лабановіч любіў сядзець на кучы каменьня ў полі (гэта куча называлася крушня), слухаць і пазіраць, што адбываецца навокал. (Колас).
#словы_К
СУТАРЭ́НЬНЕ (sutareńnie)
(назоўнік, ніякі род)

Памяшканьне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямельле.

🔸️Наверсе жылі жандары, а ўнізе ў сутарэньні — майстэрня. (Галавач).
#словы_С
КÉМЛІВЫ (kiemlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; здагадлівы, цямкі.

🔸️Дзяўчына трапілася кемлівая, усё схоплівала на ляту, і тлумачыць было прыемна. (Карпаў).

2. Разумны, абдуманы.

🔸️Гэта сапраўды быў кемлівы ход, можна сказаць — «траянскі конь» нашых сапёраў, інжынэраў-фартыфікатараў. (Грамовіч).
#словы_К
А які надпіс на беларускай мове зрабілі бы Вы на саколцы? Пішыце ў камэнтарах👇🤍
"Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон".

#цытаты
ЛАМÁЧЧА (łamačča)
(назоўнік, ніякі род)

1. Абламаныя часткі дрэў (гальлё, сучча), якія валяюцца ў лесе.

🔸️Лес быў чысты, без ламачча. (Быкаў).

2. Ламаныя або прыгодныя толькі для перапрацоўкі прадметы.

🔸️На папялішчы — груды асмалкаў, вугольле, жалезнае ламачча ад нейкіх машын. (М. Ткачоў).

3. Непатрэбныя рэчы.

🔸️[Бабуля:] — Ты, як тая сарока, — усё, што блішчыць, сабе ў гняздо цягнеш. І так поўная хата ўсялякага ламачча. (Юрэвіч).
#словы_Л
САКАТÁЦЬ (sakatać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Утвараць сокат (пра курэй).

🔸️Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку! (Шушкевіч).

2. Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак).

🔸️Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. (Дуброўскі).

3. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

🔸️За сьцяною плаўна сакатала швейная машына. (Ракітны).

4. Пераноснае значэньне размоўнае слова: хутка, не сьціхаючы, гаварыць; балбатаць.

🔸️Сам Бабіч гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсьмешка. (Колас).
#словы_С
ПАГАТÓЎ (pahatoŭ)
(прыслоўе)

Тым больш.

🔸️[Бацька:] — Ужо калі ў няволі не прапалі [дзеці], то тут, у сваіх, і пагатоў не прападуць. (Сачанка).
#словы_П
"Трошачкі" не ўгадалі з надвор’ем 🙈

КРАСАВÍК (krasavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Чацьвёрты месяц года.
#словы_К
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік, жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

🔸У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
🔸І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#словы_Ф
📍Гэтаксама перакладаецца як "метаться, носиться".

ГАЙСÁЦЬ/ГÓЙСАЦЬ (hajsać/hojsać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Хутка і мітусьліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках.

🔸️Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку. («Работніца і сялянка»).

2. Хадзіць, бегаць дзесьці бяз пэўнай мэты.

🔸️Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
#словы_Г
ЯДВÁБ (jadvab)
(назоўнік, мужчынскі род)

📍У некаторых слоўніках лічыцца састарэлым словам.

1. Валакно, якое выпрацоўваюць вусені тутавага шаўкапрада.

2. Ніткі або пража з такога валакна ці са штучнага сынтэтычнага валакна.

3. Тканіна з такіх нітак, пражы ці са штучнага, сынтэтычнага валакна.

4. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім бляскам, мяккасьцю, гладкасьцю і пад. нагадвае такія ніткі або тканіну.

🔸️За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. (Гартны).
#словы_Я
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "Из уст в уста"?

А вось гэтак:

🔸️З вуха на вуха
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "ТОЧКА ЗРЕНИЯ":

🔸"ПУНКТ ГЛЕДЖАНЬНЯ"

🔸Некаторыя слоўнікі дапускаюць ужываньне выразу "ПУНКТ ПОГЛЯДУ".

🔸''ГЛЕДЗІШЧА'' (як слушна падказалі нам ў камэнтарах) — з гледзішча...

Ні ў якім разе не кажам "кропка погляду" і тым больш "кропка зроку" 😉
ДРАБÍНЫ/ДРАБÍНА (drabiny/drabina)
(назоўнік)

Прыстаўная лесьвіца.

🔸️[Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. (Якімовіч).
🔸️У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. (Пташнікаў).
#словы_Д
СПАГÁДА (spahada)
(назоўнік, жаночы род)

1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.

🔸️Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... (Гартны).
🔸️У голасе Кірылы адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў. (Гурскі).

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка.

🔸️Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін).

3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку.

🔸️Я ведаю, спагады ён ворагу не дасьць. (Глебка).
#словы_С
БРА'МА (brama)
(назоўнік, жаночы род)

Шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

🔸️Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах,
успомню вострую браму сьвятую
і ваякаў на грозных канях. (Багдановіч).
#словы_Б
ГАРМÍДАР (garmidar)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Размоўнае слова: гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал.

🔸️Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. (Карпюк).
🔸️Троху-патроху ўзьнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. (Зарэцкі).

2. Беспарадак, неразьбярыха.
#словы_Г
ГЛÉБА (hleba)
(назоўнік, жаночы род)

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расьліннасьць.

2. Пераноснае значэньне: апора, аснова.

🔸️Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. (Колас).
#словы_Г
Як сказаць па-беларуску "Час от часу не легче"?

А вось гэтак:

🔸️Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай
🔸️Далей — не лягчэй
🔸️Чым далей, тым цяжэй
🔸️Чым далей, тым галей
🔸️Было кепска, стала (будзе) горш
🔸️Было ліха, дый пагоршала
#фразэалягізмы