У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі вось такое слоўца 😊
ЗУХВÁЛЬСТВА (zuchvalstva)
(назоўнік, ніякі род)
Саманадзейная хвальба, перабольшанае ўсхваленьне сваіх сіл і здольнасьцяў.
#словы_З

✏️Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.
✏️Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!
🔸А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Колас).

Заўважылі, што апошнім часам выйшла шмат падобных пастоў, дзе да таго ж інфармацыя розьніцца. Мы ж прытрымліваемся гэтае тэорыі елак/ёлак/ялінак па-беларуску 🎄Нагадаем!
Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва?🌲 А што тады такое ёлка? Распавядаем 😉
Паводле В. Вячоркі:
✏️Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.
✏️У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.
✏️Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".
✏️На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.

БЯЗГЛУЗЬДЗІЦА (biazhłuździca)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасьць.
🔸️[Зёлкін:] Ня можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглузьдзіцу напісалі. (Крапіва).
#словы_Б

КÓЎДРА (koŭdra)
(назоўнік, жаночы род)
Пасьцельная рэч, якой накрываюцца.
🔸️Накрыўшыся з галавою коўдраю, спаў самы меншы пляменьнік Якуб, найлепшы дзядзькаў прыяцель. (Колас).
#словы_К

ШАШÓК (šašok)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Драпежны зьвярок сямейства куніц з каштоўным пушыстым футрам.
🔸️Звалілася была з шаста і закудахкала курыца. Пасьля адразу ж сьціхла, як бы яе шашок лапнуў за горла. Шашок часта прыходзіць у хлеў. (Пташнікаў).
2. Футра гэтае жывёліны.
🔸️Шапка з шашка.
#словы_Ш

Як гучыць па-беларуску "ДВА САПОГА ПАРА"?
А вось так:
🔸️Абое рабое
🔸️Роўны з роўнага цешыцца
🔸️Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне
🔸️Які ехаў, такі (такую) стрэў
#фразэалягізмы

Можна падавацца ў сыноптыкі 😁
✏️У слоўніках гэтаксама фіксуецца "слатá").
СЛÓТА (słota)
(назоўнік)
1. Сырое надвор'е з дажджом і мокрым сьнегам.
🔸️Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску. (Янішчыц).
2. Мужчынскі род і жаночы род; пераноснае значэньне: пра чалавека, які надакучае, прыстае.
🔸️[Бабуля:] — Адчапіся, слата, у горле перасохла. Прадзі вось лепш, а то будзе бацька без кашулі. (Брыль).
#словы_С

ШКАРПЭТКІ (škarpetki)
(назоўнік)
Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.
🔸️Васіль Кузьміч зьняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы. (Лобан).

З Калядамі, сябры! 🎊
ПАШТÓЎКА (paštoūka)
(назоўнік, жаночы род)
Паштовая картка для адкрытага пісьма; паштовая картка зь якім-н. малюнкам.
🔸️[Юзік:] Напісаў я табе з дарогі адну паштоўку, ды, мусіць, яна не дайшла да цябе. (Крапіва).
2. Размоўнае слова: фатаграфічная картка такога памеру.
🔸️[Дошка гонару] была невялікая памерам, і фотакарткі на ёй таксама былі невялікія — звычайныя паштоўкі. (Васілёнак).
#словы_П

СТХАРЫ́ЦЦА (stcharycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Прытаіцца.
🔸️Стхарыўся дзядзька ў куточку. (Колас).

ПАТЭЛЬНЯ (patelnia)
(назоўнік, жаночы род)
Мелкая мэталічная пасудзіна круглае формы для смажаньня.
🔸️Стол.. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусьніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апэтытным пахам. (Шамякін).
🔸️За сталом бацька быў асабліва вясёлы, жартаваў і ўсё падкладваў мне з патэльні бліны. (Савіцкі).

ЗРЭ́НКА (zrenka)
(назоўнік, жаночы род)
Адтуліна ў радужнай абалонцы, празь якую пранікае сьвятло ўнутр вока.
🔸️У цёмных павялічаных зрэнках сьвяцілася жудасьць. (Бядуля).
🔸️Вочы яго зь зелянінкаю у зрэнках цяпер, пры няроўным сьвятле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. (М. Ткачоў).

ТРАПКÁЧ (trapkač)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Ручнік з доўгімі махрамі.
🔸️У мыцельніку, пад чысьцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касьцёр блінцоў. (Гартны).
2. Размоўнае слова Лупцоўка, біцьцё такім ручніком.
🔸️[Баба] схапіла Віцю за руку, ня даўшы нават распрануцца, задрала фуфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». (Паўлаў).
#словы_Т

ПЭ́НДЗАЛЬ (pendzal)
(назоўнік, мужчынскі род)
Пучок шчаціньня, валасоў або шэрсьці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нанясеньня фарбы, клею і пад. на паверхню чаго-н.
🔸️[Люба] макае пэндзаль у бляшанку з фарбаю, якая прывешана да папружкі, піша на дрэве нумар. (Шамякін).