Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
КАТА́Р / КА́ТАР* (katar)
(назоўнік | мужчынскі род)

Запаленьне сьлізістай абалонкі якога-н. органа, што суправаджаецца пачырваненьнем, набуханьнем, ацёкам, выдзяленьнем вадкасьці.

* У розных слоўніках, у тым ліку і ў мэдыцынскіх, сустракаецца націск і на першую, і на другую літару А.

🔸КА́ТАР — гэтак яшчэ называюць і невялікае судна (рас. ''катер'').🚤

🔸КАТА́Р — гэта да таго ж... аматар коцікаў (рас. ''кошатник'')! 😸

🔸Ну, і КАТАР — краіна ў Заходняй Азіі, націск дапускаецца і на першы, і на другі склад. 🙄

А куды зручней ставіць націск вам? 🤔
#словы_К
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі слова "жароўка" 💡.

ЖАРО́ЎКА (žaroŭka)
(назоўнік | жаночы род)

Штучная крыніца сьвятла, у якой сьвятло выпускае цела напалу, што награваецца электрычным токам да высокай тэмпэратуры.

Як яно вам?
#словы_Ж
ПАНЧО́ХІ (pančochi)
(назоўнік)

1. Выраб машыннага або ручнога вязаньня, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.

🔸Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... (Васілевіч).

2. Пераноснае значэньне: поўсьць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
#словы_П
ШЧОПАЦЬ (ščopać)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам.

🔸[Іванка] запусьціў руку ў падраную кішэню сьвіты і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсьці на падман голаду. (М. Стральцоў).

2. Колькасьць якога-н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі.

🔸Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газэты, падаў Ульлянінаму бацьку. (Паўлаў).

3. Невялікая купка, пучок чаго-н. (валасоў, поўсьці, шчаціньня).

🔸На лаўцы каля дзьвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, ня шмат маладзейшы за яго, але сьвяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. (Брыль).
#словы_Ш
ПУСТЭ́ЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносін зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.

🔸Манах-пустэльнік.

2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.

🔸— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала [Марына] Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка).
#словы_П
Памяці Максіма Багдановіча (9 сьнежня 1891 — 25 траўня 1917).
#цытаты
АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)

1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).

🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).

2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).

🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.

3. Разам.

🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
✏️Як сказаць па-беларуску "В ПОЛОЖЕНИИ (беременная)"?

А вось так:

🔸У цяжку (у цяжары)
🔸Пры сабе (хадзіць)
🔸Дзіцем хадзіць
🔸З жыватом (з чэравам)
#фразэалягізмы
ЛУ́БІН (łubin)
(назоўнік | мужчынскі род)

Травяністая расьліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаеньня глебы і на корм жывёле.

🔸Ён [лубін] цьвіце агнём блакітным,
Незвычайным, ад яго
Цеплыня ў кустах ракітных. (Танк).

Прыметнік: ЛУ́БІНАВЫ.
#словы_Л
МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Жыць у цяжкіх умовах.

🔸[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).

2. Бязмэтна існаваць; марнець.

🔸— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).

3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М
ЧАРАЎНІ́ЦТВА (čaraŭnictva)
(назоўнік | ніякі род)

1. Сіла, дзеяньні чараўніка (рас. "волшебника"); вядзьмарства; чары.

🔸Зайшла размова аб навуках —
Старых, даўнейшых — і іх штуках,
Аб кнігах з чорнаю пячацьцю,
Аб чараўніцтве, аб закляцьці,
Аб розных хітрасьцях і змане. (Колас).

2. Знахарства.

Прыметнікі: ЧАРОЎНЫ, ЧАРАЎНІЧЫ, ЧАРАЎНІЦКІ
#словы_Ч
Ня блытайце, сябры! 😊
ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік | жаночы род)

1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.

2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л
✏️Беларускія адпаведнікі рас. "КАК ЗА КАМЕННОЙ СТЕНОЙ":

🔸Як за мурам
🔸Як за плотам
🔸Як за каменнаю гарою

А вы адчуваеце сябе як за каменнаю гарою? 🗻

Дасылайце пост сваім МУР-мурам 💖
ГАТÓЎКА (hatoŭka)
(назоўнік | жаночы род)

1. Размоўнае слова: наяўныя грошы.

🔸Заплаціў дзьве тысячы гатоўкаю.

2. Размоўнае слова: наяўныя, назапашаныя грошы.

🔸— Тварыцкі, кажа, бедніцца і стогне, а каня адразу купіў. Нейкую, відаць, гатоўку мае. (Чорны).
#словы_Г
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік | жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

🔸У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
🔸І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#словы_Ф
Глядзіце, якое прыгожае слова знайшлі ў слоўніках 😌

РАЗНАСЬЦЕ́ЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Адчыніць насьцеж (дзьверы, вокны).

🔸У непрыбраным пакоi было пыльна i душна, таму ён адразу разнасьцежыў акно.
#словы_Р
Зь першым днём лета, сябры!🤗

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік | мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
ПАДЛАБУ́НІЦЦА (padłabunicca)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Размоўнае слова: падлашчыцца, падлізацца.

🔸Аўдзееў сапраўды баяўся, каб Дзікавіцкі, правяраючы ўлік маёмасьці і грашовыя справы, не выявіў усіх яго грахоў. Таму ён і дзяжурыў цэлымі днямі ў канторы, стараючыся падлабуніцца да Дзікавіцкага. (Дуброўскі).

Назоўнік: ПАДЛАБУ́НЬВАНЬНЕ
#словы_П
АДСАПЦІ́СЯ (adsapcisia)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца.

🔸Віцька Сьвіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць. (Быкаў).
#словы_А