Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱
ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)
Час, які папярэднічае вясьне.
🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)
#словы_П

ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні.
🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)
2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.
3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.
🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч

ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)
Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.
🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш

Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.
🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н

КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.
🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)
2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.
🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)
#словы_К

ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.
🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)
#словы_З

ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)
Вельмі вялікі, грузны, масіўны.
🔸️Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)
#словы_Г

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы такое слова? ☺️
БЯРЭМЯ / БЯРЭМА (biaremia / biarema)
(назоўнік, ніякі род)
Такая колькасьць чагосьці (дроваў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзьвюма рукамі і панесьці.
🔸У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. (Брыль)
🔸Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. (Арабей)
#словы_Б