Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня, апроч слова, дзелімся з Вамі і кавалачкам творчасьці цудоўных @nizkiz. Зноў уключайма гук! 🕺

💭Ці ёсьць тут фанаты @nizkiz? 😊

ЛУНA‌ЦЬ (łunać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

🔸Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

🎶NIZKIZ — Люстэрка

Так губляю вочы блакітныя ў чырвоным,
Застаючыся сам-насам сабе незнаёмы.
Не адчуваю час...

Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласьць
Да тваіх прывідаў маўкліва дзіўных дагэтуль,
Што разбуралі нас...

Цiха лунае гук. Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.

Так блукаюць думкі адлігаю, крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою,
Кiм нас усе лічаць.
Зноў i таму, відаць,

Я малюю зоркі бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры,
Каб сонца не спужаць.

Цiха лунае гук.
Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.
#словы_Л
Дазволім сабе трошкі кантэнту 16+ (ці 18+? 🤔). У кожным разе — хвілінка народнага гумару! 🤭

✏️Як сказаць па-беларуску: ''РАД БЫ В РАЙ, ДА ГРЕХИ НЕ ПУСКАЮТ''?

А вось гэтак:

🔸Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі.

📝P. S. Мніх — (састарэлае) манах.
#прыказкі #прымаўкі
НАПАВÉР (napavier)
(прыслоўе)

У доўг, у крэдыт.

🔸У Пінску Лабановіч і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. (Колас).
#словы_Н
Мацнейшы верш пра нашую родную Мову 💙

БЯЗМОЎЕ
(Янусь Малец)

Прысьнілася:
Плача гаротная мова,
За дротам калючым
Прыгожыя словы,
Праходзіць ля дрота
Пачварная варта,
I страшна мне стала:
Я сам – з аўтаматам!

А хто я:
Змагар
Ці я з варты бяздумнай?
Ды хто б я ні быў,
Усё роўна мне сумна,
Бо сон – пра жыцьцё
Маёй горкай Айчыны,
Што зноў нарадзіла
Маўклівага сына.

О, колькі жыве іх,
Зьнямелых,
Наўкола!
Страшэннае
З грукатам коціцца кола.
Зьлятаюць дажджынкі
атрутныя з хмары –
То нам за бязмоўе
Расплата і кара!

То кара няшчырым,
Крыклівым паэтам,
Што вершы плятуць
У чарзе па манэту.
Да вас,
Без'языкіх палітыкаў зграя,
Праклён нашых продкаў
Зь нябёсаў зьлятае!

...Апоўначы ўзбуджана
З ложка я ўскочыў
І доўга па хаце
Да раніцы крочыў.
Нібы насланьнё,
Хтось шаптаў мне на вуха:
«Без мовы народ –
Як гармонік без духу».

У цяжкім адчаі
Прысеў на канапу
...З пакоя дзіцячага клікнулі:
– Папа!
Скрозь сьлёзы прыпомніў
Вясковую хату,
Да болю знаёмае,
Роднае:
– Тата!
Гэтаксама ў некаторых слоўніках — ХРЫБÉТ ці ХРЫБÉТНІК. Ну, і ПАЗВАНОЧНІК, вядома ж 🤷‍♀️

ХРЫБÉТНІЦА (chrybietnica)
(назоўнік, жаночы род)

Апорны элемэнт шкілета хрыбетных жывёл (у тым ліку, шкілета чалавека).

📸 @rhileephotog
#словы_Х
✏️Што беларусы кажуць замест "ПЕРВЫЙ БЛИН КОМОМ"?

А вось што:

🔸Першае цялятка — шчанятка
🔸Першыя каты — за платы
🔸Першы плод — за плот
🔸Першую работу за плот выкідаюць
🔸Першы блін — сабаку
#фразэалягізмы
Запомнім: "КАТОРАЯ ГАДЗIНА?" і "КОЛЬКІ ЧАСУ?" маюць розныя значэньні (паказана на малюнку).

На пытаньне "каторая гадзіна?" адказваем: першая, другая... і г. д. (парадкавыя лічэбнікі).

1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА:

🔸дзесяць хвілін на першую,
🔸палова на пятую.

2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА:

🔸чвэрць (або квадранец) да шостай,
🔸за дзесяць хвілін дзявятая,
🔸без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне "КАЛІ?" адказваем з прыназоўнікам А (АБ):

🔸а другой,
🔸аб адзінаццатай,
🔸апоўдні,
🔸апоўначы,
🔸а палове на сёмую.
🔸але: у дваццаць хвілін на восьмую.

Паводле: @radiosvaboda
Увага! Наперадзе шмат мяккіх знакаў 🤭

ТРЫ́ЗЬНЕНЬНЕ (tryźnieńnie)
(назоўнік, ніякі род)

1. Стан паводле дзеяслова трызьніць.

🔸У паўдрымоце, у гарачым трызьненьні Саша прыціскала галаву Шапятовіча да сваіх грудзей. (Шамякін).

2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца бяз памяці.

🔸На задніх фурманках везьлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогаю чуліся прыглушаныя стогны, словы трызьненьня. (М. Ткачоў)

3. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглузьдзіца.

🔸[Рыбакоў:] – Усё, што вы пагаварылі тут, – дзікае трызьненьне. (Асіпенка).

4. Галюцынацыя.

🔸Некалькі гадзін Іван спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызьненьня і рэальнасьці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай сьвядомасьці. (Быкаў).

5. Мары, думкі аб кім, – чым-н.

🔸Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызьненьне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае – як песьня падбітае птушкі. (Карамазаў).
#словы_Т
💍ШЛЮ́БНА (šlubna)
(прыслоўе)

Як мы перакладзем з расейскай на беларускую ўстойлівы выраз “жить в браке”? Не задумваючыся скалькуем: жыць у шлюбе.

Прыймаецца. Але ці адзіны гэта варыянт? Ці абавязкова калькаваць?

У “Слоўніку беларускай мовы” Івана Насовіча знаходзім прыслоўе ''ШЛЮБНА'' (в законном браке). І наступны ўзор ужываньня:

🔸Невядома, ці шлюбна яны жывуць між сабою.

Згадзіцеся, гучыць проста й натуральна.

📍Аўтар: @andreyburets
#словы_Ш
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
Ізноў — порцыю мілаты Вам у стужку! 💕 Гартайма 👉

📍Аўтар вершаў: Андрэй Скурко
📍Крыніца: @nashaniva
КАТА́Р / КА́ТАР* (katar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Запаленьне сьлізістай абалонкі якога-н. органа, што суправаджаецца пачырваненьнем, набуханьнем, ацёкам, выдзяленьнем вадкасьці.

* У розных слоўніках, у тым ліку і ў мэдыцынскіх, сустракаецца націск і на першую, і на другую літару А.

🔸КА́ТАР — гэтак яшчэ называюць і невялікае судна (рас. ''катер'').🚤

🔸КАТА́Р — гэта да таго ж... аматар коцікаў (рас. ''кошатник'')! 😸

🔸Ну, і КАТАР — краіна ў Заходняй Азіі, націск дапускаецца і на першы, і на другі склад. 🙄

А куды зручней ставіць націск вам? 🤔
#словы_К
Цудоўных выходных, сябры! 💛
💭 Сябры, напішыце, калі ласка, ў камэнтарах Вашыя ўлюбёныя цытаты — зробім пасты зь імі! 🥰
#цытаты
МАРКО́ЦІЦЦА (markocicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Сумаваць, тужыць; журыцца.

🔸Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамэны. (Колас).
🔸[Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. (Сабаленка).
#словы_М
Дабрыдзень, даражэнькія! 💙

Як сказаць па-беларуску "ПАРЕНЬ ХОТЬ КУДА"?

А вось гэтак:

🔸Да зайца стралец і да дзевак маладзец
🔸І да волікаў пастух і да конікаў канюх
🔸Радзіўся днём з агнём
#фразэалягізмы
💭 Праўда, нашая мова чароўная? 🥰

ПІСЬМЕ‌ННЫ (pi‌śmienny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які ўмее чытаць і пісаць.

🔸— Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. (Пестрак).

2. Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць.

🔸Пісьменны вучань.

3. Пераноснае значэньне: які мае неабходныя веды ў якой-н. галіне.

🔸Пісьменны інжынэр.

4. У якім няма граматычных і стылістычных памылак.

🔸Пісьменны дыктант.
#словы_П
ПАРЦАЛЯ́НАВЫ (parcalanavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

📍Назоўнік: ПАРЦАЛЯ́НА

🔸Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. (Сабаленка).
#словы_П