ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік, жаночы род)
⠀
1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.
⠀
2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л

Нагадваем 😄
БЗЬДЗЮЛЬ (bździul)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Палявы (лясны) клоп.
Гэтаксама ў якасьці сынонімаў ужываюцца наступныя словы: бзьдзіль, бзьжзюль, бзьдзюля, бзьдзюлька, бзьдзюх, бздуха.
2. Пераноснае значэньне: нікчэмны чалавек.
#словы_Б

СЬВІДРАВÁЦЬ (śvidravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Рабіць сьвердлам адтуліны ў чым-н.
🔸А таго, каб так лёгка сьвідраваць халоднае тоўстае жалеза, нават і не ўяўляў [Васіль]. (Кулакоўскі).
2. Бурыць адтуліны ў грунце або ў горнай пародзе.
🔸З тае пары, як пачалі сьвідраваць зямлю, людзі не маглі абысьціся бяз гліністага раствору. («Маладосьць»).
3. Струменем вады пад вялікім ціскам прамываць адтуліны ў чым-н.
🔸Сёньня людзі навучыліся тонкім струменем вады сьвідраваць сталь. (Броўка).
4. Тачыць, прабіваць, рабіць адтуліны ў чым-н. (пра расьліны, жывёл і пад.).
🔸Граніт і голае каменьне сьвідруюць тонкія карэньні. Шукаючы жывой крыніцы, каб чыстае вады напіцца. (Грахоўскі).
5. Пераноснае значэньне: пранізваць паветра, ваду рэзкім узьлётам, хуткім вярчэньнем.
🔸Арлы-самалёты сьвідруюць прастор. (Купала).
6. Пераноснае значэньне: дзьмуць зь вялікай сілай (пра вецер).
🔸Захавай, мой сын, прашу я, човен у адрыне, няхай вецер не сьвідруе, няхай так не гіне. (Колас).

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, хваляваць, мучыць (пра думкі, адчуваньні).
🔸Усё гэта рабілася мэханічна, бо галаву сьвідравалі іншыя думкі. (Чарнышэвіч).
Да самага вечара стары не пайшоў нікуды. Мучыла, сьвідравала душу вострае адчуваньне, што трэба неадкладна неяк старацца памагаць Ганьне. (Кулакоўскі).
8. Раздражняць слых рэзкімі гукамі.
🔸Толькі сьвідраваў вушы востры, пранізьлівы звон, ды рэзкімі, балючымі штуршкамі біла ў скроні кроў. (Шашкоў).
9. Раздражняць нюх рэзкім пахам.
🔸Адчуваньне вярнулася немаведама ад чаго: ці ад пякельнага болю, ці ад таго, што колы вагона ляскалі, падскокваючы на стыках рэек, ці ад моцнага паху ёдаформу, які, здавалася, сьвідраваў нос. (Сабаленка).
10. Пераноснае значэньне: пільна ўглядацца ў каго, – што-н.
🔸Тодар адчуў, што вочы ўсяе залі ўпіраюцца яму ў сьпіну, сьвідруюць яго. (Крапіва).

ТРУС (trus)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Невялікі хатні грызун сямейства заечых.
🔸Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разьбегліся па ўсяму саду. Лынькоў.
2. Футра гэтага грызуна.
#словы_Т

ЖЛУ́КТА (žłukta)
(назоўнік)
1. Абласное слова: пасудзіна для запарваньня бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянае калоды.
🔸У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. (Галавач).
2. Размоўнае слова: пра таго, хто многа п'е, апіваецца.
🔸— Скарачае гэтаю чорнаю сівухаю свой паганы век, жлукта няшчасная. (Пасьлядовіч).
3. Той, хто любіць многа есьці, прагны да яды.
#словы_Ж

БРУЖМÉЛЬ (bružmiel)
(назоўнік, мужчынскі род)
Кустовая расьліна сямейства бружмелевых з папарна разьмешчанымі лістамі і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.

Гэтаксама перакладаецца як "кремень".
СКÁЛКА (skałka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Тлушчавая кропля на вадзе, у страве.
🔸На паверхні малака — жоўтыя скалкі, як маленькія сонцы. (Ермаловіч).
2. Вельмі цьвёрды камень, які выкарыстоўваюць для выкрэсваньня агню; крэмень.
🔸Сымон па скалцы крэсівам чок! чок! і іскру ў губцы разьдзімае. (Колас).

Мамачкі, гэта ўжо ліпень скончыўся! 😱
⠀
ЛІ́ПЕНЬ (lipień)
(назоўнік мужчынскі род)
⠀
Сёмы месяц каляндарнага года.
⠀
❔Сябры, падзяліцеся, як праходзіць вашае лета?

ЗБАЁДАЦЬ (zbajodać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. Размоўнае слова: згубіць, невядома дзе падзець.
🔸— Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. (Сабаленка).
🔸— А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім цялят, а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. (Гурскі).
2. Загубіць, зьнішчыць.
🔸Збаёдаць чалавека.
3. Марна патраціць, перавесьці.
🔸Збаёдаць грошы.
#словы_З

ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#слову_Ж

ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік, жаночы род)
⠀
Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.
⠀
🔸У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
🔸І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#слову_Ф

АГРЭ́СТ (agrest)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Кустовая садова-ягадная расьліна сямейства агрэставых.
⠀
🔸Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. (Маўр).
⠀
2. Кісла-салодкія ягады гэтай расьліны.
#слову_А