Лёгкая Мова
4.36K subscribers
1.12K photos
54 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Сёньня ў нас падборачка птушак па-беларуску 🕊️🦅🦉
На дварэ цудоўнае надворʼе і самы час разнасьцежваць вокны 🥰

РАЗНАСЬЦЕ́ЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Адчыніць насьцеж (дзьверы, вокны).

🔸У непрыбраным пакоi было пыльна i душна, таму ён адразу разнасьцежыў акно.
З народзінамі, Васіль! ❤️

Васіль Быкаў (19.06.1924 — 22.06.2003).
#цытаты
ХÁБАР (сhabar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Грошы або рэчы, што даюцца каму-н. як подкуп з мэтаю атрыманьня пэўнае выгады; барыш.

🔸Часта прыяжджалі акцызьнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. (Бядуля).
🔸Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. (Новікаў).
🔸І толькі той для Жука блізкі сябар, хто дасьць у лапу хабар. (Крапіва).
#словы_Х
АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)

1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).

🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).

2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).

🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.

3. Разам.

🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
У Інстаграме нас ужо 30 тысяч! Дзякуй, родненькія, за неймаверную падтрымку! Падабайкі і вялізарны дзякуй кожнаму з Вас ❤️❤️❤️
#словы_П
🕊️Дабрыдзень, сябры! Зычым плённага дня і добрага настрою!

ВЭ́ЛЮМ (velum)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; зьяўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.

🔸Нявеста была як нявеста: у беласьнежным вэлюме, зь вянком, з букецікам белых красак на грудзях. (Лынькоў).
🔸(у пераносным значэньні): Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор. (Бяганская).
#словы_В
Ну як, сябры, стаміліся ад такога сквару? 🤒

СКВАР (skvar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: сьпёка, гарачыня.

🔸Аблачок наплыў, і сквар прапаў. (Барадулін).
#словы_С
КПÍНЫ (kpiny)
(назоўнік)

Злыя, абразьлівыя жарты, насьмешкі з каго-, чаго-н.

🔸Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна ня раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярпеньня. (Шамякін).
🔸І сьмех там быў, былі і жарты, і кпіны едкія, і злосьць. (Колас).
#словы_К
МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Жыць у цяжкіх умовах.

🔸[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).

2. Бязмэтна існаваць; марнець.

🔸— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).

3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М
ХМЫЗЬНЯ́К (chmyźniak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кусты, зарасьнікі дробных маладых дрэўцаў.

🔸Лес быў густы, зь непралазнымі хмызьнякамі. (Якімовіч).
🔸Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызьняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людзкія надзеі, як сьведка таго, што было. (Каваль).
#словы_Х
Сёньня публікуем грыбочкі па-беларуску!

🔸Ці ўсе назвы ведалі Вы?