Лёгкая Мова
4.27K subscribers
1.15K photos
64 videos
1 file
38 links
Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
Засталося зусім трошачкі да вясны! 🥰

ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)

Другі месяц каляндарнага года.

🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голай. (Васілёнак).
#словы_Л
Як сказаць па-беларуску "СПАТЬ БЕЗ ЗАДНИХ НОГ"?

🔸Як пасьля кірмашу
🔸Як сноп
🔸Як астатняе ў печ усыпаўшы
🔸Як за сьцяну заваліўся
🔸Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы
#фразэалягізмы
З Днём усіх закаханых, родненькія! 💞💞💞
ПАЗУ́Р (pazur)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: кіпцюр; пазногаць.

🔸У адным пакоі.. некалькі.. плякатаў. Пілсудскі зь бізуном у руках, Чэмбэрлен з д'ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. (Чорны).
#словы_П
МАХРЫ́ (machry)
(назоўнік, множны лік)

1. Свабодна зьвісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.

🔸У Івана на шыі новы шалік, шэранькі, а ў Куліны — вялікая кашміровая хустка з махрамі. (Гарэцкі).

2. Шматкі, абвіслыя касмылі па краях чаго-н.

🔸Днём яшчэ цёпла, а ночы — волкія, важкія, і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. (Мележ).
#словы_М
КУЛЬГА́ЦЬ (kulhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Хадзіць, ісьці, нясьмела прыступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

🔸Андрэйка кульгаў і адставаў, а Коля тое і рабіў, што праз кожную хвіліну спыняўся, каб пачакаць таварыша. (Сіняўскі).

2. Мець карацейшую ці балючую нагу.

🔸[Шолам] з прыроды быў глухаваты.. і кульгаў на правую нагу. (Корбан)

3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: мець значныя недахопы, быць непаўнацэнным у якіх-н. адносінах.

🔸— Зразумейце вы, што ваша тэорыя кульгае... Выпраўце яе, — спачувальна ўхмыльнулася Зося. (Шынклер).
🔸Непакоіла дысцыпліна. Яна, як кажуць, пачала кульгаць. Многія з выхаванцаў, што наступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. (Нядзьведскі).

4. Размоўнае слова: дрэнна ведаць які-н. вучэбны прадмет, не пасьпяваць па якім-н. прадмеце.

🔸Кульгаць па матэматыцы.
🔸У яго фізіка кульгае.
#словы_К
З Днём Роднае мовы, даражэнькія! Дзякуй кожнаму з Вас за тое, што з намі ❤️❤️❤️
ШПАКО́ЎНЯ (špakoŭnia)
(назоўнік, жаночы род)

Жыльлё для птушак у выглядзе невялікай будачкі, якая прымацоўваецца на доўгай жэрдцы або дрэве.

🔸Новенькая беленькая шпакоўня ўзьнеслася над яшчэ голымі кронамі невялічкага маладога садка. (Дуброўскі).
#словы_Ш
Я́ЛАВІЧЫНА (jałavičyna)
(назоўнік, жаночы род)

Мяса каровы як ежа.

🔸Кавалак ялавічыны, што захапілі з сабою, пакідаючы абжытую друкарню на беразе дзікага возера, парэзалі на тонкія скрылікі. (Карпаў).
#словы_Я
Насалоджваецеся думкаю, што ўжо вясна? 🤗

САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік | мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
Якія ножкі! 😍

РЭ́ПКА (repka)
(назоўнік, жаночы род)

Надкаленная косьць.
#словы_Р
Народная мудрасьць ☝️😊
Даруйце 😅

❣️❣️❣️❣️❣️

ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.

🔸[Алеся] ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).

2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.

🔸Мяне ванітавала ад яго слоў.

Назоўнік: ВАНІТЫ.
#словы_В
Як сказаць па-беларуску ''ДУША НАРАСПАШКУ''?

🔸Душа наросхрыст (нахлашч)
🔸Шчырая душа
🔸Сэрца на далоні
#фразэалягізмы
ШЫВÓК (šyvok)
(назоўнік, мужчынскі род)

Частка шва, якая знаходзіцца паміж двума праколамі іголкі.

🔸Цётка Насьця, хутка сьцелючы шывок за шыўком, заклапочана гаворыць. (Палтаран).
#словы_Ш
КРАВЕ́Ц (kraviec)
(назоўнік, мужчынскі род)

Спэцыяліст па шыцьцю адзеньня.

🔸Мясцовы кравец (ня той, што абшываў паноў і падпанкаў, а той, што меў справу з простымі людзьмі) не даганяў лішне адзежы да чалавека. (Чорны).
#словы_К
Як сказаць па-беларуску ''ПОТЕРЯТЬ СОЗНАНИЕ''?

🔸Страціць прытомнасьць
🔸Самлець
Сёньня Дзень народзінаў клясыка беларускае літаратуры Францішака Багушэвіча (21.03.1840) ❤️
#цытаты
ЗАВАДА́ТАР (zavadatar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхавод, зачыншчык.

🔸Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. (Лынькоў).
🔸Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. (Васілёнак).
#словы_З
ПРЫСА́ДЫ (prysady)
(толькі множны лік)

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).

🔸Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі. (Мележ).
🔸Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад. (Пасьлядовіч).
#словы_П