Лёгкая Мова
4.36K subscribers
1.12K photos
54 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ЦЫРАВА̜́ЦЬ (cyravać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Зашываць дзірку ў якой-н. тканіне, вырабе, ня сьцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам.

[Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і.. пачала іх цыраваць. (Броўка).

2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), зьвязваючы разарваныя канцы.
#словы_Ц
ТЫНК (tynk)
(назоўнік мужынскі род)

1. Аздабленчы (рас. отделочный) раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.

🔸Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык).

2. Цьвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.

🔸Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас).
🔸Тынк на сьценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. (Чорны).
🔸Падлога страсянулася, са столі і сьцен пасыпаўся тынк. (Мележ).

Дзеяслоў: ТЫНКАВАЦЬ
#словы_Т
А мы тут прыказку знайшлі:

СМОЎЖ ПАЎЗЕ, ПАЧАКАНКУ ВЯЗЕ (рас. ''Улита едет, да когда-то будет'') — гэтак кажуць, калі ня ведаюць, як доўга давядзецца чакаць абяцанага.
#прыказкі
На фота Гомель ад @vovaosipenko (Instagram) 😍

ЗЬНÍЧКА (źnička)
(назоўнік | жаночы род)

Размоўнае слова: зорка, што падае (якая «зьнікае»).

🔸Недзе далёка ўперадзе прамільгнула зьнічка, праз некаторы час упала другая. (Васілёнак).
🔸У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То зьнічка згасьне залатая. (Колас).
#словы_З
АСÁДКА (asadka)
(назоўнік | жаночы род)

Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка.

🔸А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. (Колас).
🔸Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. (Скрыган).
🔸А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. (Лужанін).
#словы_А
САЧЫ́ЦЬ (sačyć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Назіраць за тым, што рухаецца, пераводзячы за ім позірк.

🔸Малашкін доўга сачыў за воблачкам, аж пакуль яно не растала ў паветры. (Пестрак).
🔸Вось і цяпер Грыша прылажыў брылём руку да ілба і сочыць, як жаваранак падае каменем на зямлю. (Пальчэўскі).

2. Глядзець на каго-, што-н., не адрываючы вачэй.

🔸Туравец, які сачыў за полем, убачыў наводдалек постаці. (Мележ).
🔸[Мірон] пяшчотна падкладаў трэскі і сачыў, як языкі полымя лізалі іх. (Маўр).

3. Пазіраючы куды-н., падглядваць.

🔸Маці прычыніла дзьверы і нават у шчылінку не сочыць. (Гарбук).
#словы_С
КРА́СКА (kraska)
(назоўнік | жаночы род)

Палявая кветка.

🔸Ідуць касцы, зьвіняць іх косы,
Вітаюць буйныя іх росы,
А краскі ніжай гнуць галовы,
Пачуўшы косак звон сталёвы. (Колас).
#словы_К
СЛАНЕ́ЧНІК (słaniečnik)
(наазоўнік | мужчынскі род)

1. Аднагадовая травяністая расьліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквецьцем на высокім сьцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрыманьня алею з насеньня).

🔸На палях, апрача пшаніцы, расьсьцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. (Пестрак).
🔸Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. (Адамчык).

2. Насеньне гэтай расьліны, якое ядуць як ласунак.

🔸[Максім Сьцяпанавіч:] – І танцаваць ня ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосьці, бо гэта, як і лусканьне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. (Карпаў).
#словы_С
ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік | мужчынскі род)

Восьмы месяц года, апошні летні месяц.

🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#словы_Ж
ПРЫСТУ́ПКА (prystupka)
(назоўнік | жаночы род)

1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

🔸Прыступка трамвая.
🔸Гэты нізенькі ў дзьве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. (Ракітны).
🔸Па добра знаёмай крутой лесьвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. (Асіпенка).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: асобны этап у разьвіцьці чаго-н., у якой-н. справе.

🔸Вызваленьне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. (Лужанін).
🔸Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зьведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. (Машара).
#словы_П
ХВÁЛЯ (chvala)
(назоўнік | жаночы род)

1. Вадзяны вал, які ўтвараецца гайданьнем паверхні вады.

🔸Марскія хвалі.
🔸Каля нізкага берага.. ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. (Брыль).

2. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім рухам, формай нагадвае хвалі.

🔸Акно расчынілася, хваля сьвежага паветра зь ліпавым водарам абдала Зосю. (Хомчанка).
🔸Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль. (Машара).

3. Пераноснае значэньне: прыліў або праяўленьне якога-н. пачуцьця, адчуваньня.

🔸Сэрца захліснула цёплая пяшчотная хваля. (Місько).
🔸З кожным новым пытаньнем у душы чалавека падымаецца хваля ярасьці. («Полымя»).

4. Спэцыяльны тэрмін: форма распаўсюджваньня ваганьняў у пругкім асяродзьдзі.

🔸Электрамагнітныя хвалі.
🔸Гукавая хваля.
5. Пераноснае значэньне; чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

🔸Першая хваля, дзесятка паўтара, прайшла на вялікай вышыні, пабліскваючы чырваньню ад набрынялай, гатовай выпусьціць сонца на небакрай, зары. (Хадкевіч).

6. Пераноснае значэньне; чаго. Узмоцнены рух, праяўленьне чаго-н.

🔸Хваля пратэсту.
🔸Хваля арыштаў.
ВÉРАСЕНЬ (vierasień)
(назоўнік | мужчынскі род)

Дзевяты месяц года.

Быў канец верасьня, і маладыя бярозкі на ўзьлесьсі стаялі ў залатым убраньні. (Шамякін).
ПАДАРÓЖЖА (padarožža)
(назоўнік | ніякі род)

1. Паездка на чым-н. або пешы паход (звычайна далёка ад таго месца, дзе жывеш).

🔸Падарожжа па моры.
🔸Кругасьветнае падарожжа.
🔸Яшчэ зь зімы рыхтавала.. [Ліда] вучняў да.. падарожжа па вобласьці. (Шамякін).

2. Літаратурны жанр.

🔸Сяргей кульгаў, ходзячы па пакоі, разглядаў падоўгу два тоўстыя тамы падарожжаў Пржэвальскага ў бліскучай .. вокладцы і хваліў камсамольцаў. (Галавач).
#словы_П
Гэтаксама перакладаецца як "отверженный, пренебрежённый".

ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany)
(прыметнік | мужчынскі род)

1. Пакінуты без догляду.

🔸У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быльлём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. (Стаховіч).

2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.

🔸Яшчэ ня так даўно апавяданьне ў нас лічылася занядбаным жанрам. (Бугаёў).

3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.

🔸Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыцьцё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. (Навуменка).
#словы_З
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік | жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш
ПААБÁПАЛ (paabapał)
(прыназоўнік і прыслоўе)

1. Прыназоўнік + родны склон. Спалучэньне з прыназоўнікам «паабапал» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказаньня на разьмяшчэньне па абодва бакі чаго-н.

🔸На гарызонце ў ружовым мроіве паказалася вёска, а паабапал яе серабрыліся сінія лясы. (Алешка).
🔸Тут, паабапал шляху з прысадамі старых ясакараў і ліп, да вайны разьмяшчаліся ўсе грамадзкія будоўлі: сельсавет, бальніца, школа, клюб, сельмаг. (Шамякін).

2. Прыслоўе: па абодва бакі.

🔸[Мужчыны] увайшлі ў калідор, у якім паабапал было многа дзьвярэй. (Машара).
#словы_П
ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік | жаночы род)

1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.

🔸[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).

2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.

🔸Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
🔸— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).

Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х
Слова, якое цудоўна адлюстроўвае ўсё тое, што сёньня робіцца ўнутры кожнага з нас...

ПАНЯВÉРКА (paniavierka)
(назоўнік | жаночы род)

Няпэўны стан, сумненьне, нерашучасьць.

🔸У гэтым пісьме.. [Ганна] сумысьля націскала на сваю трагедыю, на сьлёзы, на горыч паняверкі і расчараваньня. (Чорны).
#словы_П
МÁПА (mapa)
(назоўнік | жаночы род)

Геаграфічная карта.

🔸Пан Студніцкі кроіць мапу, крэмзае задачы... (Колас).
🔸Акрэсьлены чырвоным алоўкам, шырэйшы зьверху і вузейшы зьнізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі... (Караткевіч).
#словы_М