Лёгкая Мова
4.38K subscribers
1.12K photos
53 videos
1 file
37 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
З Новым 2025 годам, родненькія! Хай кожны ваш дзень будзе поўным сьвету і цяпла! ✨️✨️✨️

Дзякуем за вашую неймаверную падтрымку ў нашай справе, за любоў да роднае мовы і ўсяго беларускага 🤍

Абдымаем! 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.

🔸️Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸️Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸️Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.

🔸️[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)

#словы_Ч
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага працоўнага дня і цудоўнага настрою, даражэнькія! 🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸️Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#словы_А
З нагоды Шчодрага вечара абвяшчаем акцыю на каляндарыкі "Лёгкая Мова" — 45 рублёў замест 55 па промакодзе ШЧОДРЫК! ✨️✨️✨️

Наперадзе — яшчэ больш за палову студзеня, таму запрашаем вас па календары-слоўнічкі, каб правесці гэты год з роднай мовай 🩵

Паспейце зрабіць добры і карысны падарунак для сябе і сваіх блізкіх:

✨️Вялікая колькасць цікавых беларускіх словаў, фразеалагізмаў, хуткамовак, прыказак і прымавак
✨️Пераклад на рускую і англійскую мовы
✨️Прыклады ўжывання з мастацкае літаратуры
✨️Натхняльныя цытаты выбітных беларускіх пісьменнікаў
✨️Прыгожыя яркія карцінкі і шмат коцікаў 😻
✨️Падарункавая скрыначка
✨️Унутры два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак

💌 Для замовы пішыце ў Direct (@adm_lohkajamova) слова "ШЧОДРЫК", і мы адправім вам усю неабходную інфармацыю.

📬 Адпраўляем па Беларусі і ўсім свеце, Яндэкс.Дастаўкай па Менску!

Няхай сёлета ў кожным доме будзе паболей роднага 🩵
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻

Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!

🔸️ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸️КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸️НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі

Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.

Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.

Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.
Хутка вясна! 😍

ЛЮТЫ (luty)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Другі месяц каляндарнага года.

🔸️Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак)

2. Злы, крыважэрны (пра жывёл).

🔸️Лютыя камары.
🔸️Люты зьвер.

3. Жорсткі, бязьлітасны (пра чалавека, яго стан).

🔸️Люты вораг.
🔸️Лютая нянавісьць.

3. Пераноснае значэньне: няшчадны, кровапралітны (пра бітву, бой і пад.).

🔸️І ў час, калі была трывога,
Адною дружнаю сямьёю
Ішлі ў нялёгкую дарогу
За родны край мы ў люты бой. (Астрэйка)

4. Пераноснае значэньне: які прычыняе нясьцерпныя пакуты; невыказна цяжкі.

🔸️Лютая сьмерць.
🔸️Люты боль.

5. Які выражае жорсткасьць, злосьць.

🔸️Люты позірк.
🔸️Люты выгляд.

5. Суровы, дужа строгі.

🔸️Люты нораў.

6. Вельмі моцны ў сваім праяўленьні; сіберны (пра зьявы прыроды).

🔸️Лютая сьцюжа.
🔸️Лютая бура.

#словы_Л
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падабаечку коціку ад кожнага коціка! 👍
А як вы завяце сваіх любых? 🥰

ЯСАЧКА (jasačka)
(мужчынскі і жаночы род)

Ласкавы зварот да кагосьці.

🔸️Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. (Зарыцкі)
🔸️Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? (Грахоўскі)

#словы_Я
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
РАТАВÁЛЬНАЕ КÓЛА (ratavalnaje koła)

Сродак для аказаньня дапамогі тапельцам.

🎬 kkong_dan_a_kko
Дарагія сябры! Запрашаем вас узяць удзел у разыгранцы і атрымаць шанец выйграць цудоўны набор падарункаў, натхнёных нашым родным краем! 💙

🎁 Пераможца атрымае:

Брошку-талісман у выглядзе бусліка – сімвал прыгажосці і багацця нашай зямлі! У дзюбцы бусла зіхаціць тапаз, як сінь беларускіх азёр, а вока з чорнага дыяменту нагадвае Белавежскую пушчу.
Каляндар-слоўнічак "Лёгкая Мова" – поўны цікавых беларускіх словаў, фразеалагізмаў, натхняльных цытат, прыгожых ілюстрацый і коцікаў! 😻

https://www.instagram.com/reel/DGN_TC8sLPn/?igsh=czBxZnl6MzFieXZm
З Днём Роднае Мовы, даражэнькія! 🩵
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Разыгранка да тыдня Роднае мовы!

🎁⬇️ Падарункі для пераможцы:

🎲 Флікса "Багацце" – першая беларуская эканамічная настолка! 🎉

Флікса "Багацце" дапаможа вывесці фінансавую грамату, а таксама беларускую мову на новы ўзровень!

📆 Адрыўны каляндар-слоўнічак "Лёгкая Мова"!

365 дзён з новымі беларускімі словамі, прыказкамі, прымаўкамі, хуткамоўкамі, натхняльнымі цытатамі і прыгожымі карцінкамі!

Не прапусціце магчымасць атрымаць сапраўднае багацце 😍

Узяць удзел у разыгранцы 💥