Заўтра а 19-й гадзіне адбудзецца анлайн-уручэнне прэміі Францішка Багушэвіча.
Сёлета пераможцам стаў доктар гістарычных навук, пісьменнік і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі". У гэтай кнізе аўтар зрабіў грунтоўнае падсумаванне ўсёй літаратуры на тэму нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў.
Сяргей Абламейка ў прамым эфіры прачытае лекцыю паводле сваёй кнігі, раскажа тыя факты, якія ў кнігу не ўвашлі, і адкажа на пытанні гледачоў. На эфір таксама завітаюць пісьменнікі і сябры рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай.
Прэмія Францішка Багушэвіча – гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Далучыцца да эфіру можна тут: https://youtu.be/d2MF6juS2Dw

Пачнём зьбіраць зярно к зярняці,
Былое ў думках уваскрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць
#цытатадня Янка Купала
Былое ў думках уваскрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць
#цытатадня Янка Купала
“Кожны (а ў тым ліку і мы), хто прыязджае ў Парыж, перш за ўсё спяшыць агледзець яго з трохсотметровай вышыні Эйфелевай башні.
Надзвычай цікаўная рэч – знаходзіцца на гэткай вышыні і мераць поглядам неабсяжныя размахі агромністага горада. І сама па сабе Эйфелева башня прыцягвае вашу ўвагу да сваіх прыгожых стылёвых пераплётаў, да стройнасці пекна сканструіраванай калоны, лёгка шыбаючай ўгору. У сінім паветры яна губляе сва грунтоўнасць і робіцца цацкаю, сплеценай з дроту і адзетай у баярскую шапку”
Цішка Гартны. За аглядам Парыжа, 1928 год

Forwarded from Wir.by
Чаго вы не ведаеце пра Янку Купалу?
Янку Купалу кожны любіць па-свойму. З дзевяці мільёнаў прычын цяжка скласці адзін удалы тэст на 10 пытанняў, але мы паспрабавалі.
Прайдзіце тэст пра самага знакамітага беларускага паэта, знайдзіце нагоду занурыцца ў яго біяграфію!
Пераходзьце па спасылцы і наперад:
https://wir.by/be/article/kupala-test

Чалавека найбольш цікавіць тое, што забаронена, і тое, што схавана
#цытатадня Сяргей Пясецкі
#цытатадня Сяргей Пясецкі
Новы выпуск "Кантэксту": размова з перакладчыкам і пісьменнікам Паўлам Касцюкевічам:
https://youtu.be/TvQOR7A4AlI
https://youtu.be/TvQOR7A4AlI
YouTube
Кантэкст - Павал Касцюкевіч
Янка Трацяк: Кожным нашым аўтарам я магу ганарыцца
Літаратурнае жыццё ў Беларусі трывае нават у сённяшні неспрыяльны час для мастацтва. Сведчаннем таму новыя публікацыі, якія рэдагуе наш цяперашні госць Рацыі – кандыдат культуралогіі, дацэнт Янка Трацяк. Размова прысвечана выхаду новага нумару альманаха „Новы Замак”, які выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў. Гэта ўжо дзявяты выпуск альманаху, амаль палову з іх рэдагаваў Янка Трацяк.
https://lit-bel.org/news/yanka-tratsyak-kozhnym-nashym-a-taram-ya-magu-ganarytstsa-/

Сёння 120-я гадавіна з дня нараджэння слыннага прадстаўніка польска-беларускай літаратуры Сяргея Пясецкага. Самы час прыгадаць лёс і найлепшыя творы пісьменніка, кантрабандыста, злачынца і разведчыка.
Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці
#цытатадня Пімен Панчанка
#цытатадня Пімен Панчанка
Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошкі ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў. Зірніце! Не пашкадуеце!
https://youtu.be/QXRg285chhI
https://youtu.be/QXRg285chhI
YouTube
Класікі беларускай літаратуры ажываюць і зноў маладыя!
Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошкі ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў.
…
…
Такі ўжо ў чалавека лёс — бегчы за хутказменлівай рэчаіснасцю, стаміцца і назаўсёды застацца ў мінулым
#цытатадня Адам Глобус
#цытатадня Адам Глобус
Музей гісторыі беларускай літаратуры шукае мастака-загадку
У 1983 годзе быў напісаны маляўнічы партрэт Івана Шамякіна. Твор захоўваецца ў музеі пачынаючы з 2004 года, але ж яго аўтарства дагэтуль не вызначана. Іван Шамякін на ім апрануты ў светлы пінжак і цёмную кашулю. Аўтар не забыў і пра любімы аксесуар адзення Івана Пятровіча – гальштук.
Партрэт экспануецца на на літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа, якая працуе да 16 жніўня 2021 года.
Адміністрацыя музея спадзяецца, што наведнікі ўстановы дапамогуць у даследчай справе

Вакалістка гурта «Літы Талер» Зарына Шаўко чытае верш Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...» у свежым выпуску відэапраекта «Словы мацней»
https://youtu.be/ciDsVTIowbQ
https://youtu.be/ciDsVTIowbQ
YouTube
«Словы мацней» – Зарына Шаўко/Юлі Таўбін
Музыка Зарына Шаўко чытае верш рэпрэсаванага паэта Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...»
СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb
Зарына Шаўко — музыка і вакалістка гурта сярэднявечнай беларускай музыкі…

Пісьменнік Павел Ляхновіч узнагароджаны міжнароднай літаратурнай прэміяй "Світ пограниччя". Пра гэта ён паведаміў у Facebook. Віншуем!
Прэмія "Світ пограниччя" ўручаецца ўкраінскім і замежным пісьменнікам, навукоўцам, перакладчыкам, мастакам і людзям, якія садзейнічаюць развіццю нацыянальнага мастацтва і ўзаемнаму абмену культурнымі каштоўнасцямі, робячы іх універсальнай спадчынай.

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі спіс намінантаў. Ён даступны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.
«Залатыя праменні 25 сакавіка»: новая «Літаратурная Беларусь» ужо даступная для чытання!
Спампаваць PDF
Спампаваць PDF