Лидская районная библиотека имени Янки Купалы
46 subscribers
7.42K photos
10 videos
587 links
加入频道
📖 УРОК ДУХОЎНАСЦІ “ШЛЯХ ДРУКАВАНАГА СЛОВА” 📖

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” быў праведены ўрок духоўнасці “Шлях друкаванага слова”. Ішла гаворка аб складаным шляху, які прайшла кніга ад вытокаў да нашых дзён, ад папіруса да электроннай кнігі. Запрошаныя дзеці папоўнілі свае веды аб выдатных беларускіх асветніках, першадрукарах і вучоных, дзеячах беларускай, славянскай і сусветнай культуры.
Напярэдадні Свята беларускага пісьменства супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” запрасілі да сябе навучэнцаў ДУА “СШ № 1 г. Ліда”.
Спачатку вучні сталі ўдзельнікамі слайд-вандроўкі “Ад вузельчыка да алфавіта: гісторыя пісьменства на Беларусі”, падчас якой яны даведаліся, што дадзенае свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
Другая частка мерапрыемства пад назвай “Галасы з даўніх вякоў…” дала магчымасць школьнікам атрымаць звесткі аб выдатных асветніках Беларусі: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, Еўфрасінні Полацкай.
Трэцяя частка – сустрэча з паэтам Канстанцінам Іосіфавічам Якубчыкам, які нарадзіўся, жыве і працуе ў горадзе Ліда. Канстацін Іосіфавіч з вялікім задавальненнем піша вершы для дзяцей, шмат якіх надрукавана ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. На сустрэчы паэт чытаў свае вершы, адказваў на пытанні прысутных.
📖 Філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” запрасіў вучняў 4 класаў на паэтычную гадзіну “Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту”, прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, чыталі вершы, паглядзелі прэзентацыю “Рэкі смутку і радасці Я пераходзіў не раз”. 📚
ТВОРЦЫ КНІЖНАГА СЛОВА
Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар знакамітых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю беларускага пісьменства і друку, знаёмяць з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, творамі пісьменнікаў-землякоў, з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацікімі выданнямі па гісторыі і культуры Беларусі.
‼️ У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” рабятам на гадзіне інфармацыі “Памятайце, дзеці, на вуліцы пра гэта!” нагадалі аб правілах бяспекі на вуліцы і правялі гульню “Пешаходны пераход”.‼️
⭐️ Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы публікуе ЛЕПШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ ТЫДНЯ ў рамках абласнога чэленджа "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа" ⭐️

👉🏻 Умовы чэленджа: неабходна зрабіць фотаздымак чалавека, якога засталі за чытаннем твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ, аўтобусны прыпынак і г.д.

💥 Далучайцеся да чэленджа і Вы! 💥

#Класічна_патрыятычна
#Класічна_патрыятычна

👉🏻 Абласны чэлендж "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа"
#Класічна_патрыятычна

👉🏻 Абласны чэлендж "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа"
#Класічна_патрыятычна

👉🏻 Абласны чэлендж "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа"
#Класічна_патрыятычна

👉🏻 Абласны чэлендж "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа"
#Класічна_патрыятычна

👉🏻 Абласны чэлендж "Класічна... Патрыятычна": Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа"
👉🏻 Дасылайце фотаздымкі ў рамках чэленджа на адрас электроннай пошты: [email protected].