Образование.Ленинский.Минск
4.68K subscribers
34.7K photos
2.78K videos
4.41K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
加入频道
Образование.Ленинский.Минск
Ідзе жыццё. Мінае час.
Яго няспынны ход.
I вось з'яўляецца да нас
Ізноўку Новы год.


За стол сядаем мы сям'ёй,
Каб госця прывітаць.
Чаго ж хвілінаю такой
Яму нам пажадаць?

Каб не было вайны нідзе,
Каб шчасна ўсе жылі,
Каб мір жаданы для людзей
Быў скрозь — на ўсёй зямлі.

...
Каб слёз пакутлівых не знаць,
Каб жыць нам весялей,
Каб толькі чуць нам першы плач
Народжаных дзяцей.

©Пятрусь Броўка
#думка_ў_падарунак
🔛 У прытчах затоена мудрасць, як моц у каштоўным камені, як золата ў зямлі і ядро ў арэху.
©️ Францыск Скарына

#думка_ў_падарунак
👀 🇧🇾 На фотаздымку: Музейна-педагагічны занятак «Асветнікі зямлі беларускай» у дзіцячым садку √•574. ❤️💚
🇧🇾 Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за Радзіму. Чалавек без Радзімы — бедны чалавек.
©️ Якуб Колас

#думка_ў_падарунак
👀 На фотаздымку: класнае мерапрыемства для другакласнікаў у гімназіі √•17 "Я — беларус і гэтым ганаруся!"❤️💚
❤️ Збірайце добрыя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд.
©️ Ефрасіння Полацкая

#думка_ў_падарунак
👀 🎭 На фотаздымку: Вучні школы √•4 наведалi выставу "Вялікі тэатр Беларусі. Гісторыя. Ідэя. Здзяйсненні" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!
©️ Максім Багдановіч
#думка_ў_падарунак
👀 🪆На фотаздымку: выхаванцы дзіцячага садка √•372 заўсёды пачынаюць раніцу з гульні і ўсмешкі.
🌤️❄️ Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце?
©️ Якуб Колас

#думка_ў_падарунак
👀 На фотаздымку: сэрца Ленінскага раёна сталіцы - Лошыцкі парк. ❤️💚
🇧🇾 Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.
©️ Цётка

#думка_ў_падарунак
👀 На здымку: творчы калектыў "Званочкі" гімназіі √•28. ❤️💚
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга.
©️ У. Караткевіч

#думка_ў_падарунак
👀🎖️На фотаздымку: Ленінская раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын начале са старшынёй Наталляй Кучынскай віншуе са святам Абаронцаў Айчыны вайскоўцаў вайсковай часці √•5448.
🌷Прыгажосць — гэта калі глядзіш — і адразу радасна. Жыць хочацца... Хочацца нечага незвычайнага. Чаго да цябе яшчэ не было. І, можа, ніколі не будзе...
©️ Іван Навуменка, “Сасна пры дарозе”

#думка_ў_падарунак