Учора было свята, якое называецца дзень таты.
На першым фота Алеся Глогер (Ельская) з сваім татам Аляксандрам Ельскім - вядомым калекцыянерам, этнографам, пісьменнікам.
Дастаткова рана дачка пачала дапамагаць бацьку з апісаннем музейных калекцый у маёнтку Замосце. А там было што вывучаць! (глядзіце другое фота).
І ў гэтых музейных сховах яна сустрэлася са знаёмым, іншым калекцыянерам, які і прапанаваў ёй шлюб. Яна пагадзілася. Праўда пражыла яна няшмат, спачыла калі ёй было 39 год.
А імя Аляксандра Ельскага дастаткова вядомае ў нашым краі. Ну як вядомае? Павінна быць такім!
(Дарэчы, прыклад Ельскіх натхніў у свой час рупліўцаў на стварэнне музея Дудуткі).
А на заключным фота крутая альтанка (беседка) Ельскіх над ракою Пціч. Цудоўнае месца было каб адпачываць ўсёй сям'ёй.
Беражыце сем'і.

Заўсёды цікава параўноўваць старыя фота і сучасныя.
На здымку касцёл у вёсцы Лагішын Пінскага раёна. 1907-1909 год і нашыя дні.
А на ўваходзе цікавы святар Ян Зея, які служыў у гэтым храме. Гэта быў напэўна адзін з самых незвычайных святароў таго часу на нашых землях.
А калі Вы будзеце ў Лагішыне таксама сфатаграфуйцеся ля ўваходу ў храм, як і Ян Зея.

Пра Яна Зею мы прыгадвалі ў папярэдне допісе ў сувязі з Лагішыным.
Адзначым, што гэтага чалавека вельмі шанавалі сучаснікі за ягоную няўрымслівасць. Яго называлі «вар'ят Божы», «амаль святы», «ідэальны».
Некалькі год таму ў Польшчы выйшаў мастацкі фільм «Ян Зея. Не забівай нікога ніколі».
А ён паважаў вернікаў любых канфесій. І нават праваслаўным, пакуль не было ў іх новага святара, чытаў евангелле па-беларуску.
Абыйшоў усё Палессе пешшу і верхам на кані.

Нічога надзвычайнага. Проста нашыя маладыя пісьменнікі былі моднікамі. І любілі хадзіць з кіёчкамі.
На здымках з кіёчкамі:
🧑🦯Янка Купала і Алесь Дудар;
🧑🦯 Адам Бабарэка і Кузьма Чорны;
🧑🦯 Язэп Пушча
🧑🦯 Паўлюк Шукайла.
На здымках з кіёчкамі:
🧑🦯Янка Купала і Алесь Дудар;
🧑🦯 Адам Бабарэка і Кузьма Чорны;
🧑🦯 Язэп Пушча
🧑🦯 Паўлюк Шукайла.
Цікава параўноўваць інтэр'еры Косаўскага палаца (Івацэвіцкі раён). Славутая белая зала для танцаў.
Першыя два здымка: пачатак 20 ст. і наш час.
Загадкай для музейшчыкаў яшчэ застаецца істота на здымку.
Здаецца нейкая страшыдла. А насамрэч мілая і смешная 😁

На добры прыемны вечар прыгожы спеў. Без інструментаў. Толькі голас.
А на фота стары вядомы млын Мінска, які яшчэ ў 1960-я гады быў цэлы. Раён не называем, думаем аматары старых паркаў яго добра ведаюць.