Historyja
5.09K subscribers
15.5K photos
853 videos
3.16K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
加入频道
Сёння вялікі дзень, сёння Дзень Незалежнасці, апошнія часы вядомы таксама як Дзень Волі! Свята, якое нагадвае нам, што ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларусі ў якасці дзяржавы пад назвай Беларуская Народная Рэспубліка і пачаўся новы этап нашай гісторыі.

Са святам усіх, Жыве Беларусь!
25 сакавіка 1905 года нарадзіўся Браніслаў Ржэўскі - беларускі літаратуразнаўца, педагог, партызан, вязень савецкага лагера, грамадскі дзеяч і патрыёт. Актыўна выступаў супраць расеізацыі Беларусі, за што саветы яго рэпрэсіравалі.
Што такое "лукашызм" у дачыненні культуры: гэта калі за абліце фарбай ідэалагічнага савецкага помніка Леніну пачынаюць крымінальную справу, а за знос стайні графаў Тышкевічаў 1815 года, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю - нічога не робяць.
Forwarded from Белсат
У Луне Мастоўскага раёну затрыманы мясцовы актывіст і краязнавец Лявон Карповіч. Яму 78 год. У яго над хатай вісеў нацыянальны сцяг. Правялі ператрус, забіралі ўсё з нацыянальнай сімволікай, нават «Пагоню». Павезлі ў Масты.

Крыніца: @belsat
Forwarded from Наша Ніва
⚡️Ігар Марзалюк: 25 сакавіка павінна аб’ядноўваць усю беларускую нацыю і быць агульным святам для ўсіх. Для мяне гэта свята святое і светлае (2008 год).

Інтэрнаўты знайшлі выказванні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, зробленыя ім 13 гадоў таму:

«Для мяне гэта важнейшы дзень, калі беларускія сацыялісты паспрабавалі рэалізаваць светлую беларускую мару — стварыць незалежную беларускую дзяржаву».

«Без БНР не было б Рэспублікі Беларусь».
Прыгожая мапа Беларускай Народнай Рэспублікі
Улады Беластока на знак салідарнасці вывесілі сёння на гарадзкой ратушы беларускія сцягі
Forwarded from Белсат
🇱🇹 Беларусы Вільні адзначылі Дзень Волі ушанаваннем нашых герояў, пахаваных на могілках Росы, а таксама аўтапрабегам.

Крыніца: @belsat
Рыгор Барадулін пра 25 сакавіка - Дзень Волі
Пасляваенныя эміграцыйныя паштоўкі да Дня Незалежнасці (Дня Волі) 25 сакавіка