Belarusian posting
29 subscribers
341 photos
1 video
42 files
90 links
加入频道
#беларускаяработніца
У лістападзе 2024 года спаўняецца 100 гадоў з выхаду ў БССР першага часопіса для жанчын "Беларуская работніца і сялянка". Часопіс выдаецца дагэтуль і зараз мае назву "Алеся", атрыманую ў 1995 годзе. Перайменаванні былі і раней, у 1931-1941 гадах часопіс называўся "Работніца і калгасніца Беларусі", у 1946-1994 - "Работніца і сялянка".
У якасці ілюстрацый: вокладка першага нумара часопіса №1 1924 года з уступным словам рэдакцыі і вокладка сучаснага часопіса "Алеся" №11 2024.
Вясёльныя песні з Дзісенскага павета, XIX ст.

Крыніца: Романов, Е. Р. Белорусский сборник. 1—9: Белорусские народные мелодии.
Праграма Беларускай сацыялістычнай грамады (1906 г.)

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся 2-і з’езд БСГ, які пераглядзеў праграму партыі.
У праграме з’езд захаваў канчатковую мэту дзейнасці БСГ (змена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшую задачу (звяржэнне самаўладдзя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме партыі тычыліся азначэння характару партыі, нацыянальнага і аграрнага пытанняў. Грамада аб’явіла сябе партыяй працоўнай беднаты Беларусі без адрознення нацыянальнасцей: Грамада заяўляла сябе не як нацыянальна беларуская партыя (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй.

З’езд выказаўся за ператварэнне Расійскай імперыі ў Расійскую федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй ўсіх яе народаў (у тым ліку — беларусаў). Пра стварэнне асобнай і суверэннай беларускай дзяржавы не гаварылася. Для Беларусі і Літвы праграма патрабавала ўвесці супольную тэрытарыяльную аўтаномію з соймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.

У аграрным пытанні партыя адмовілася ад эсэраўскай ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме, а зацвердзіла ў сваёй праграме патрабаванне муніцыпалізацыі ўсёй зямлі, што поўнасцю супадала з аграрнай праграмай расійскіх меншавікоў. Муніцыпалізацыя зямлі прадугледжвала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, перавод усёй зямлі (дзяржаўнай, удзельнай, памешчыцкай, царкоўнай і сялянскай) у абласныя зямельныя фонды, а самі фонды павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Праграмай прадугледжвалася, што ўсе жадаючыя асабіста працаваць на зямлі атрымаюць зямлю з зямельных фондаў на правах пажыццёвай арэнды з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем расійскага самаўладдзя і скліканнем Устаноўчага сойма ў Вільні на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права.

Асноўным аб’ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета) 1917 да красавіка 1918 гг. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (пасля яе расколу), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых Пуцілаўскага, Абухаўскага, Артылерыйскага заводаў і фабрыкі «Треугольник». Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі A. Р. Чарвякоў, I. В. Лагун, Ю. У. Памецька, У. В. Скарынка, А. Х. Усціловіч (Усціновіч) і інш.

Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў верасні 1917 г. ўваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе. У снежні 1917 г. партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны. Накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 г. разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 г. многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП створана беларуская секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
Перад вамі — лагатып Alfa Romeo і герб аднаго з беларускіх гарадоў. Аб якім горадзе гаворка?
Anonymous Quiz
16%
Верхнядзвінск
23%
Ушачы
14%
Брагін
46%
Пружаны
Беларускі нацыянальны камісарыят

Орган, які дамагаўся стварэння беларускай дзяржавы на савецкай аснове. Паралельны "бэнээраўскі" праект не узляцеў і Белнацкомаўцы сталі тымі, хто дапамог стварыць першую іменна беларускую дзяржаўнасць.

Белнацком, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР, існаваў з лют. 1918 да сак. 1919 г. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31.01.1918 г. У яго стварэнні удзельнічала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. З сак. 1918 г. знаходзіўся у Маскве. Меў аддзяленні ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве; агіт.-палітычны, культурна-асв., бежанскі, выдавецкі і інш. аддзелы. Камісар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918). Працаваў у цеснай сувязі с беларускімі секцыямі РКП(б). У маі-ліпені 1918 г. у яго дзейнасці важную ролю адыгрывалі члены ЦК партыі левых эсераў (М. С. Семяновіч, В. І. Чадовіч, І. А. Пятровіч). Сярод супрацоўнікаў Белнацкома Г. В. Багдановіч, І. М. Баранкевіч, А. Ц. Вазіла, А. А. Грыневіч, І. С. Дварчанін, К. С. Душэўскі, З. Х. Жылуновіч, П. Г. Каравайчык, Я. С. Канчар, І. В. Лагун, І. М. Мазур, М. І. Мароз, В. Ф. Мачульскі, Ч. І. Родзевіч, Дз. М. Сабалеўскі, Б. А. Тарашкевіч, Ф. Ф. Турук, А. Х. Усціловіч (Усціновіч), Дз. С. Чарнушэвіч, Ф. Г. Шантыр.
Белнацком вёў культурна асветніцкую работу сярод беларусаў Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў, склікаў Усерасійскі з'езд бажанцаў з Беларусі. Браў на улік беларускія арганізацыі і установы, эвакуіраваныя ў час 1-й сусветнай вайны, адкрываў беларускія школы, клубы ( у т л. "Беларускую хатку" ў Петраградзе і "Беларус" у Маскве). Заснаваў у Маскве Беларускі народны ўніверсітэт, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, Беларускага вольна-эканамічнага таварыства і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. Друкаваны орган - газета "Дзянніца" - першая савецкая газета на беларускай мове. Белнацком выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мове. Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага абвяшчэння БССР. У верасні 1918 г. выступіў з пректам перайменавання Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую. Вёў палеміку з дзеячамі Паўн.-Зах. абкома РКП(б) і Аблвыкамзаха (А. Ф. Мяснікоў, В. Г. Кнорын), якія выступалі супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці 25.12.1918 г. на экстранным пасяджэнні членаў Камісіі Белнацкома.
Цэнтральным бюро беларускіх секцый РКП(б) і Камітэта Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б) вызначаны спіс кандыдатаў у склад Часовага ўрада Беларускай Савецкай Рэспублікі, тайным галасаваннем на пасаду старшыні намечаны Жылуновіч. У Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ад Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) увайшлі Жылуновіч, У. С. Фальскі, Я. Л. Дыла, Чарнушэвіч, А. І. Квачанюк, Чарвякоў, І. І. Пузыроў, Шантыр. Пасля скасавання Белнацкома яго культурна-асв. аддзел пераўтвораны ў Беларускі пададдзел аддзела асветы нацыянальных маеншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР.

Крыніца: В. У, Скалабан. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах, том. 1.
Belarusian posting
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета) 1917 да красавіка 1918 гг. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (пасля…
Працягваем пра гісторыю беларускага сацыялізма/сацыял-дэмакратыі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), эсдэкі — палітычная партыя на Беларусі ў 1918—1924 гадах. Папярэдніцай БСДП была Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая ўяўляла сабой блок народнікаў і марксістаў. У 1915 на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай нямецкімі войскамі, марксісты (І. Луцкевіч, A. Луцкевіч, Цётка і інш.) выйшлі з БСГ і ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ).

Пасля расколу БСГ (красавік 1918) частка беларускіх марксістаў, якія дзейнічалі ва Усходняй Беларусі, аб'ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Асноўныя прынцыпы БСДП — свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база — кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Актыўнымі дзеячамі партыі былі І. Краскоўскі, А. Луцкевіч, І. Луцкевіч, Я. Лёсік, С. Рак-Міхайлоўскі, A. Смоліч, Б. Тарашкевіч.

Праект праграмы БСДП складзены ў 1919 А. Смолічам. У адпаведнасці з вучэннем К. Маркса партыя лічыла, што пераход да сацыялізму магчымы толькі ў высокаразвітай краіне. Прызнаючы вучэнне аб класавай барацьбе, БСДП меркавала, што да сацыялізму можна прыйсці шляхам рэформ. He адмаўляючы ідэі дыктатуры пралетарыяту, члены БСДП лічылі, што ўстанаўленне палітычнай улады рабочага класа будзе магчыма толькі тады, калі ён складзе большасць насельніцтва і пераможа на дэмакратычных выбарах. У галіне сельскай гаспадаркі БСДП стаяла за нацыяналізацыю памешчыцкай, манастырскай і царкоўнай зямлі і перадачу яе беззямельным і малазямельным сялянам. Пры гэтым не выключала магчымасці выкупу памешчыцкай зямлі дзяржавай, што не пярэчыла вучэнню Маркса. Прапаноўвала перадаць сялянам зямлю ў пажыццёвае карыстанне з правам перадачы ў спадчыну. Партыя выступала за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Яна лічыла, што кааперацыя рыхтуе рэальных практычных працаўнікоў і арганізатараў будучага сацыялістычнага ладу. Развіццё сельскай гаспадаркі разглядалася як неабходная ўмова развіцця прамысловасці. БСДП лічыла, што для сацыялізацыі вытворчасці на Беларусі яшчэ не было ўмоў, і папярэджвала, што неадкладная сацыялізацыя можа прывесці да «бюракратычнага сацыялізму», эканамічнай катастрофы. У праекце праграмы прадугледжваўся комплекс эканамічных мер для барацьбы з эксплуатацыяй на вёсцы, а таксама меры сацыяльнай абароны рабочых. На думку эсдэкаў, усе рэформы можна ажыццявіць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. БСДП прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, сходаў, партый, арганізацый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, тайну перапіскі, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Усе гэтыя меры павінны былі служыць вызваленню чалавека з паднявольнай адміністрацыйнай апекі. БСДП выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі. Мэтай партыі было зрабіць свой народ паўнапраўным членам інтэрнацыянальнай сям'і. Эсдэкі былі ўпэўнены: вольны ад эксплуатацыі народ будзе выяўляць сваю творчасць у нацыянальных формах; задачай сацыялізму з'яўляецца не знішчэнне нацыянальных асаблівасцей, a іх культываванне; прагрэс павінен весці не да асіміляцыі народаў, a да найвышэйшай формы іх згоднага жыцця, да працоўнага інтэрнацыянала. Ваенныя падзеі перашкодзілі БСДП правесці ўстаноўчы з'езд і зацвердзіць праграму.
Belarusian posting
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета) 1917 да красавіка 1918 гг. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (пасля…
У БССР дзейнасць партыі была спынена арыштам яе актывістаў у сакавіку 1921. Я. Лёсік, А. Смоліч і інш. былі рэабілітаваны і працавалі ў навуковых і навучальных установах. У Заходняй Беларусі БСПД знаходзілася ў апазіцыі да польскага ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх форм барацьбы. Удзельнічала ў стварэнні Блока нацыянальных меншасцей, які на выбарах у сейм у лістападзе 1922 атрымаў 28% галасоў. У 1922 у БСДП аформілася больш левае крыло на чале з С. Рак-Міхайлоўскім — Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС). Пазней да яе далучыўся Б. Тарашкевіч. У 1925 БПНС амаль цалкам злілася з КПЗБ. Ад БСДП засталася вузкая група інтэлігентаў на чале з A. Луцкевічам, які называў партыю штабам без арміі. Асноўныя прычыны распаду БСДП — практычная адсутнасць у Заходняй Беларусі буйной прамысловасці і кваліфікаванага нацыянальнага рабочага класа, інжынерна-тэхнічнай інтэлігенцыі, палітычныя рэпрэсіі ў БССР, сацыяльная і нацыянальная палітыка польскага ўрада, якая штурхнула значную частку беларускіх сацыялістаў на шлях больш радыкальнай барацьбы.
"Судьба Беларуси полностью зависит от результатов мирных переговоров. Нет уверенности в том, что оккупированная часть Беларуси будет воссоединена с остальной её частью в случае, если на мирной конференции не будет представителя белорусского народа"

Рэзалюцыя канферэнцыі ваяроў-беларусаў Пятраградзскага гарнізона, 11-14 лістапада 1917 г.
Не вельмі разумею, калі людзі здзіўляюцца, што можа быць некалькі народаў с падобнымі назвамі. Беларусаў нярэдка называлі у Сярэднявеччы русінамі, рускімі людзьмі, русью (хоць была і саманазва па падданству "літвін"), а мову рускай. Хаця народ ужо тады разумеў сваю розніцу ад суседзяў, а наша руская мова адрознівалася ад суседскіх.
Ёсць сучасны прыклад славенцаў і славакаў. Што адны што другія называюць сябе літаральна "славянамі", але маюць свае культуры, дзяржавы і мовы. Ёсць русіны і рускія, якія маюць вельмі розную гісторыю (пасля распаду Русі), і даволі далёкія адна ад адной мовы, але называць сябе літаральна "русью". Увогуле тэрмін Русь вельмі шырокі, чуць меней за тэрмін "славяне".
"Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края." П. В. Шейн
Нацыянальныя праекты пачала ствараць інтэлігенцыя ў 19-20 стст. І пачалі змагацца за розум сельскага насельніцтва (большасці) некалькі нац. праектаў: ​​заходнерускі, польскі і беларускі. У Сярэднявеччы і Новы час было падданства, рэлігія і саслоўе. Што такое нацыя людзям пачалі тлумачыць у 19 стагоддзі людзі з добрай адукацыяй. Былі аб'ектыўныя фактары этнасу - мова і іншая культура. Нават тутэйшае самавызначэнне было, што мы бачым па фальклорным даследаванням 19 ст. На гэтым падмурку пачалі ствараць нацыянальныя праекты. Увогуле кожны і цяпер вольны выбіраць яго сабе. Тут няма адной ісціны для ўсіх.
Не ведаю чаму такі рэзананс займела відэа прафесара І. А. Марзалюка пра Каліноўскага. Ніякай апалогіі Каліноўскага там няма, толькі аб'ектыўны погляд. Каліноўскі - не беларускі нацыяналіст, а літвін польскай культуры (рэгіянальнае самвызначэнне). Каліноўскі не выступаў за незалежнасць Беларусі, а быў за федэратыўную Рэч Паспалітую. Каліноўскі называў паўстанне 1863 г. польскім. Паўстанне Каліноўскага было перш за ўсё сацыяльным, а не нацыянальным і тым больш не беларускім нацыянальным. І. А. Марзалюк нават назваў Каліноўскага такім жа "вешацелем", як называюць Мураўёва і сказаў, што ён не можа быць нацыянальным героем беларусаў, праз сваю нянавісць да праваслаўя.
Гэтая інфармацыя паказвае, што ў беларусаў у 19 ст. ужо была мясцовая самаідэнтыфікацыя. Хоць беларусы не называлі сябе беларусамі. Адзінай саманазвы не было, яе потым дала інтэлігенцыя, якая сфармулявала беларускі нацыянальны праект і ідэю. Беларуская народнасць была аб'ектыўна: была мова, было мясцовае самавызначэнне, была тэрыторыя кампактнага пражывання на працягу многіх вякоў. Но нацыі шчэ не было.