Belarusian posting
29 subscribers
341 photos
1 video
42 files
89 links
加入频道
Свята-Міхайлаўская царква, в. Сынкавічы. Адна з самых прыгожых цэркваў Беларусі
В работе Эккерта показаны этнографические различия белорусов в 19 веке. Интересно, что восточная Беларусь (Витебская и Могилевская губернии, а также восток Минской) - изначальная Белая Русь, от которой и пошло название будущей страны и белорусского народа в целом, показана как "настоящая" и наименее полонизированная. Понятно, почему некоторые так не любят название Белая Русь и не хотят быть, как я не раз читал, "белыми русскими". Ну и очень не любят так называемые "русизмы" в языке, которые зачастую старинные древнерусские и старобелорусские слова. Но, как видим, белорусская идея в Беларуси победила, нравится это кому или нет, а великолитовская ушла в оппозицию. Правда, теперь и белорусскую идею хотят сделать русофобской (русинофобской) изнутри. Полностью удалить "русский" элемент из нашей истории.
З папярэдняга паста магло падацца, што я сцвярджаю, нібыта продкі беларусаў у часы ВКЛ не называлі сябе літвінамі. Называлі, канешне. Але таксама, не менш часта, яны называлі сябе русінамі / "русью". Літвін - падданства ВКЛ, не залежна ад этнічнай прыналежнасці: літовец-аўкштайт або русін. Русін жа - гэта той, хто вызнае праваслаўе ці ўніяцтва (часцей за ўсё), гаворыць на "рускай" мове і паходзіць з зямель былой Русі. Літвіністы ж хочуць ліквідаваць у беларусаў усю "рускасць" і пакінуць толькі ліцвінства. Цалкам прыбраць Русь і з назвы краіны, і з назвы народа. І гэта самае галоўнае.

Выява: "...Литва квитнет русчизною..." Казімір Пашкевіч
22.VIII.1621
Под Белой Русью в 19 веке уже понимали территории Витебской, Могилевской и востока Минской губернии. То есть термин Белая Русь, закрепившийся за востоком нашей страны в 17 веке, в это время полностью распространился на территорию, которую в 16 веке называли Русью. Только Минск в 16 веке был уже на границе Руси и Литвы, но на век раньше он еще упоминался как часть Руси. Произошло замещение географического термина "Русь" на "Белая Русь".
Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына

Верш апошняга канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча на тагачаснай гутарковай беларускай мове. Гэты верш сведчыць аб тым, што нягледзячы на поўную змену ідэнтычнасці тагачаснай магнатэрыі на польскую і ужыванне ёю польскай мовы як асноўнай, у гутарковай мове беларуская жыла. Як мінімум у сялян і мяшчан, што мы ведаем з крыніц. У акружэнні магната Храптовіча, як бачым, гутарковая беларуская мова таксама была. Знайшоў верш у 1970 г. беларускі літаратуразнаўца Адам Мальдзіс у бібліятэцы Курніцкай (Польшча).
Уніяты - самавызначэнне

Вялікую цікавасць выклікаюць ватыканскія дакументы. Ва ўсіх іх, пачынаючы ад булы пра ўнію папы рымскага клімента VIII і выбітай у 1595 г. у Ватыкане медалі з надпісам "Ruthenus receptis" да прамовы папы Грыгорыя XVI у адказ на рашэнне Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. аб ліквідацыі ўніі, уніяцкае духавенства і вернікі называюцца па этнічнай прыкмеце не інакш як "рутэны" - русіны, рускія. Пасля брэсцкага сабора 1596 г. "мала русінаў далучылася да ўніі ў параўнанні з тымі, што засталіся ў схізме" - запісана ў інструкцыі папскаму нунцыю ў Польшчы ў 1639 г. У лісце да Жыгімонта ІІІ ад 10 лютага 1624 г. папа урбан VІІІ, згадваючы шматлікія паўстанні супраць "русінаў уніятаў", заклікае караля змагацца з праваслаўем, каб "унія русінаў" урэшце ўзняла галаву. У пасланні да мітрапаліта І. Руцкага папа засведчыў сваю любоў і прыхільнасць "да спраў рускіх уніятаў".
У шатлікіх дэкрэтах ватыканскай Кангрыгацыі прапаганды веры, якая непасрэдна займалася справамі ўніі, ужываюцца тэрміны "рускія ўніяцкіе епіскапы", "рускае духавенства", "русь уніты", "рускі сінод" і г. д. "Русь уніты ёсць праўдзівыя католікі", - гаворыцца ў дэкрэце 1626 г. У 1627 г. кангрэгацыя забараніла "рускаму ўніяцкаму народу" пераходзіць у лацінства. А ў дэкрэце 1643 г. даецца права "рускім уніяцкім біскупам" засноўваць школы для навучання моладзі. У 1701 г. папа Клімент XI замяніў "рускім у Літве" падарожжа ў Рым, якое давала адпушчэнне грахоў, 15 дзённым наведваннем адной з чатырох выбраных цэркваў. Папскі легат Шэмбек у 1708 г. зрабіў аб'яву "сяму кліру і народу рускаму ўніяцкага абраду ў Польшчы і Літве".

Крыніцы:

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."

Relacye nunciuszow apostolskich i innych osob o Polsce od roku 1548 do 1690. Berlin; Poznan, 1854. S. 107, 273
Правда про унію... С. 41 - 42
ЦГАДА Расіі, ф. 823, воп. 3, спр. 183, л. 14
Рукапісны аддзел Навуковай біблітятэкі Вільнюскага універсітэта, ф. 4, спр. 36180, л. 99
ЦДГА Расіі, ф. 823, воп., спр. 539, л. 1
Уніяты - самавызначэнне ч. 2

У Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы захавалася справа лоўчага Калусоўскага, абвінавачанага ў 1721 г. у гвалтоўным пераводзе сялян з грэка-уніяцкага ў рыма-каталіцкае веравызнанне. Усім сведкам-жыхарам шэрагу вёсак Ваўкавыскага павета задавалі пытанні, прадстаўнікі якіх веравызнанняў жылі ў гэтых вёсках, ці быў у іх святар "каталіцкі ці рускі" (уніяцкі). Слонімскі скарбнік Іеранім Сарока казаў, што лоўчы будуе касцёл "на хвалу Богу, а не на ўзгарду рэлігіі рускай уніяцкай". Сярод сведкаў быў Станіслаў Блінда, ахарактызаваны як "русін, які перад тым быў уніятам, а зараз католік" (русін як этнічнасць, уніят і католік - канфесіі). Ян Альшэўскі паказваў, што шлюбы і хрышчэнні мясцовыя жыхары "бралі розныя: і ў схізмы, і ў Русі (уніяты), і ў католікаў".

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."

Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 634, воп. 3, спр. 390, л. 4, 9
Уніяты - самавызначэнне ч. 3

Сучаснікі падзей XVII-XVIII стст. бачылі раскол грамадства па канфесійнай прыкмеце, аднак лічылі і праваслаўных, і ўніятаў, а спачатку і католікаў належнымі да аднаго этнасу. У той жа суплікацыі 1623 г. на варшаўскі сейм гаворыцца пра "цяперашнюю русь уніцкую", "русь закону рымскага" і "русь закону грэчаскага".

Мялеці Сматрыцкі выступаў супраць праследвання праваслаўнымі тых, "якія св. царкву, яе веру, абрады і цырымоніі ў рускім народзе імкнуцца захаваць і умацаваць на вечныя часы"

1) Ліковській Е. Берестейська унія... С. 306-307
2) Документы, объясняющие историю западнорусского края... С. 272

"Шмат карысці ў справах веры прынёс рускай царкве і рускаму народу базыліянскі ордэн", - заяўляў у сваім брэве ў 1756 г. папа Бенядзікт XIV

1) Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов... С. 180

Так, сярод служачых базыліян Літоўска-Віленскай епархіі ў 1815 г., паводле спісу, былі "ураджэнцы літоўскія ці "прадстаўнікі літоўскай нацыі" - выхадцы з паўночна-заходніх раёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі "польскай нацыі" і "беларускай нацыі" (ураджэнцы паўночнага ўсходу Беларусі).

1) Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов... С. 694-697

Паколькі панавала "в народе руском неумеетность" Жыгімонт ІІІ, убачыўшы ў віленскім Троіцкім базыліянскім манастыры "много иноков руских", якія займаліся "свободными науками", дазволіў ім заснаваць школы.

1) ЦДГА Расіі, ф. 823, воп. 1, спр. 384, л. 1

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."
Forwarded from Верашчака
Пра трохвугольны храм мы ўжо пісалі раней.
А ці ведаеце вы, што ў Беларусі існуе круглая царква?

Чачэрск. Спаса-Праабражэнская царква

Размяшчэнне: Гомельская вобл., г. Чачэрск;
Адлегласць: Гомель 60 км, Мінск 300 км;
Каардынаты: 52.916725, 30.915009;

Нетыповы для Беларусі храм-ратонда быў узведзены ў канцы XVIII стагоддзя.

Граф Захар Чарнышоў, які валодаў тады Чачэрскам, перабудаваў горад у адпаведнасці з рэгулярным планам: планіроўка вуліц стала прамавугольнай, у цэнтры з'явілася ратуша, а на роўным выдаленні ад яе — тры царквы і касцёл.
Аднак з чатырох культавых збудаванняў таго часу да нас дайшла толькі Спаса-Праабражэнская царква.

Лічыцца, што на яе адкрыцці і асвячэнні прысутнічала імператрыца Кацярына II.

Доўгі час алтар царквы ўпрыгожвала абраз» Спасланне ў пекла", датаваная 1678 годам. Цяпер яна захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Уніяты - самавызначэнне ч. 4

"Артыкулы для заспакаення народу рускага", разрозненнага ў веры, выдаў у 1633 г. Уладзіслаў ІV. Жадаючы пакласці канец "нязгодзе ў народзе рускім, якая падрывае адзінства грамадзян нашай дзяржавы", кароль Ян Казімір даў дазвол на скліканне ў Любліне ў 1680 г. з'езду праваслаўных і уніятаў.

ЦДГА Украіны ў Львове, ф. 201, воп. 4, спр. 336, л. 6

"Ляхі уніятаў руссю, грэкамі завуць, хаця уніяты рымскай веры прытрымліваюцца, - скардзіўся невядомы аўтар паміж 1667 і 1671 гг., - а нас, праваслаўных русь і грэкаў, за паганых, схізматыкаў, няверных, адшчапенцаў ад папежа і ад прваславія называюць пастаянна"

ЦДГА Украіны ў Львове, ф.201, воп. 4, спр. 336, л. 71
С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."
Дзве гістарычныя назвы беларусаў (літвіны і русіны/рускія) спрабавалі цалкам справядліва і лагічна аб'яднаць навукоўцы-гуманітарыі ў 19 стагоддзі. Дзве этнічныя, культурныя, рэлігійныя і палітычныя стыхіі - Русь і Літву (славянскую), з якіх сфармаваліся беларусы.

Пачатковую папулярнасць у Расійскай імперыі меркавання пра этнічную блізкасць літвінаў (літоўцаў) і русінаў (русаў) засведчыла выдадзеная ў 1799 годзе пры Імператарскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу кніга нямецкага навукоўца Ёгана Георгі «Описание всех в Российском государстве обитающих народов»: «літоўцы — старажытнае племя русаў… гэты народ у плане сваіх звычаяў, павер’яў, ладу жыцця, адзення і нораваў мае падабенства часткова з палякамі і маларосамі, а часткова з вядомымі плямёнамі старажытных русаў, што жывуць у Расіі». У 1827 годзе расійскі навуковец Пётар Кёпэн азначаў нашчадкаў крывічоў як «літоўска-рускіх» (рас. Литовско-Русских), «літвіна-русаў» (рас. Литвино-Руссов) і «беларусцаў» (рас. Белорусцев). Выдадзеная у 1843 годзе 2-я частка «Геаграфіі Расійскай імперыі» Івана Паўлоўскага паведамляла, што «ў Беларусі агулам жывуць літоўцы і рускія; у местах пераважна палякі і яўрэі». У 1849 годзе расійскі этнограф Іван Сахараў ужыў датычна беларусаў назву літоўца-русы (рас. литовцо-руссы). Напісаную каля 1857 году і выдадзеную ў 1867 годзе кнігу пра гісторыю Тураўскай епархіі народжаны на Піншчыне архімандрыт Урадавага сіноду Расійскай імпэрыі Анатолі (Станкевіч) пачынаў наступнымі словамі: «Якім бедным не быў бы выгляд цяперашняга Турава, але ўсё-ткі памяць пра Тураў, як калыску праваслаўя ў Літве, святая для ўсякага руса-літвіна» (рас. «Как ни беден вид теперешнего Турова, но все-таки память о Турове, как колыбели православия в Литве, священна для всякого руссо-литвина»).

Мовазнаўца Яўхім Карскі ў сваім дакладзе пра старабеларускую мову, зробленым у 1893 годзе, прывёў некалькі назваў беларускай мовы, сярод якіх былі літоўская і літоўска-руская. Яшчэ ў 1825 годзе Пётар Кёпэн прапаноўваў называць беларускую мову літоўска-рускай і абгрунтоўваў гэта тым, што ўкраінцы называлі беларускую мову літоўскай і што такі лінгвонім сустракаецца ў катэхізысе XVII ст. Лаўрэнція Зізанія. Літоўска-рускую мову таксама згадвалі ў 1828 годзе Міхайла Качаноўскі, у 1829 годзе — Павел Строеў, у 1842 годзе — Фёдар Шымкевіч, у 1852 годзе — Фёдар Галатузаў, у 1878 годзе — Іван Каратаеў, у 1890 годзе — Пампей Бацюшкаў. Назву «руска-літоўская мова» (рас. «Русско-Литовский язык») у 1854 годзе ўжыў гісторык і бібліёграф Міхаіл Палудзенскі. Назву «літоўска-славянская мова» (рас. «литово-славянский язык») датычна беларускай мовы цытуе Мікалай Улашчык у біяграфічным нарысе Міхала Баброўскага.

Усё гэта ўзята з грунтоўнага артыкула пра літвінаў у беларускай вікіпедыі. Там і знойдзеце спасылкі на дакументы па кожнаму сцверджанню.
Дарэчы, любяць казаць, маўляў, імя беларусы атрымалі ад геаграфічнага тэрміна і гэта не тру. Але ж і тэрмін Русь прыйшоў на нашы землі "зверху" ад русі-варагаў і назвы дзяржавы, якое яны заснавалі (Русь), а потым, пасля хрышчэння ад праваслаўнай (рускай) веры. Тэрмін літвіны/літва таксама прыйшоў ад назвы дзяржавы (ВКЛ), а першапачаткова быў назвай, зноў жа, неславянскага, балцкага племя. А ў выніку замацавалася назва, якая пайшла ад геаграфічнай назвы ўсходняй паловы цяперашняй Беларусі - Белай Русі (першапачаткова якая з'явілася ў дачыненні да нашых зямель у гісторыкаў і географаў Рэчы Паспалітай, у мясцовым справаводстве і рэлігійнай літаратуры). Так што этнонімы ад геаграфічных назваў мясцовых зямель гэта наша даўняя традыцыя.
Зноў падняўся старажытны халівар пра ровар/веласіпед, таму выкладу карту з "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" ☝️
Уніяты - самавызначэнне ч.5

А таксама паказана змаганне уніятаў супраць акаталічвання:

"Мітрапаліт Руцкі ў 20-я гады XVII ст. дамагаўся ад Ватыкана забароны пераходзіць уніятам у каталіцызм, бо ад таго, што "руская шляхта пераходзіць на лацінскі абрад", уніяцкая царква нясе вялікія страты. Ён прасіў папу таксама забараніць езуітам "перацягваць рускую моладзь на лацінскі абрад". У супрацьлеглым выпадку пагражаў " забараніць рускім родзічам засылаць сваіх дзяцей да іх школ". Выдадзены ў адказ на гэта дэкрэт апостальскай сталіцы 1624 г. выратаваў значную частку рускай шляхты для ўніяцкай царквы."

Ліковсьий Е. Берестейська унія С. 252-253, 256
С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."
#Пінск, магістрат
1933 / 2023

Першапачаткова філія Менскага камерцыйнага банку, пазьней тут былі розныя цывільныя ўстановы, у тым ліку магістрат "за польскім часам", які бачым на старой паштоўцы.

Сёньня гэта жылы дом у гістарычным цэнтры Пінска, пэўна, адзін з самых прыгожых будынкаў пачатку ХХ стагоддзя, што захаваліся.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)