Белпосцінг
26 subscribers
387 photos
1 video
42 files
102 links
Гісторыя тутэйшага Краю
加入频道
Паводле Андрусаўскага перамір'я 1667 г. тэрыторыя Беларусі зноў увайшла ў склад Рэчы Паспалітай, і тут пачалося аднаўленне пазіцый каталіцкай і ўніяцкай царквы. У гэты час соймы Рэчы Паспалітай выдалі шэраг пастаноў, варожых для праваслаўных. Сойм 1667 года пастанавіў вызваліць ад усіх вайсковых павіннасцяў толькі ўніяцкая духавенства; праваслаўныя клірыкі былі зраўняныя з падатнымі саслоўямі — сялянамі і мяшчанамі. У 1668 г. сойм пастанавіў: «Адступнікі ад каталіцтва і уніі (г. зн. праваслаўныя.— Аўт.) не павінны карыстацца апекай соймавых пастаноў». Сойм 1673 года забараніў даваць шляхецтва не каталікам. Пастановай сойма 1676 года, пацверджаным на соймах 1678 і 1699 гг., правасл. стаўрапігіяльным брацтвам і наогул усім праваслаўным забаранялася выязджаць за мяжу або прыязджаць адтуль, зносіцца з Канстанцінопальскім Патрыярхам і ставіць на яго рашэнне справы, якія тычацца веры; брацтвы павінны былі або падпарадкавацца мясцовым епіскапам, або прадстаўляць справы веры на рашэнне грамадзянскіх судоў. Такім чынам, калі епіскап прымаў унію, то брацтва ўжо не мела права звяртацца да Патрыярха. Забаронай праваслаўным выезду за мяжу ўрад Рэчы Паспалітай меў намер дамагчыся поўнага разрыву сувязяў праваслаўнага насельніцтва краіны з Масквой і Канстанцінопалем. У 1696 годзе генеральная канфедэрацыя саслоўяў забараніла выкарыстанне старабеларускай (заходнерускай) мовы ва ўсіх новых дакументах, замяшчаючы яго польскай мовай. Сойм 1699 г. пастанавіў, што толькі «мяшчане праўдзівыя ўніяты выключна здольныя да занятку выбарных магістрацкіх пасад». Гэтыя рашэнні, прынятыя пры каралях Міхаіле Вішнявецкім (1669-1673) і Яне Сабескім (1674-1696) прадвызначылі канфесійную палітыку ў Рэчы Паспалітай і ў XVIII стагоддзі. Пасля гэтага захоп царкоўных земляў, царкоўнай маёмасці, начыння праваслаўных храмаў, здзекі над праваслаўнымі святарамі, іх забойства (нават у алтары), глум святынь, спусташэнне праваслаўных могілак і да таго падобнае сталі звычайнымі на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Толькі «Вечны мір» (1686), які Рэч Паспалітая заключыла з Расіяй перад тварам турэцкай экспансіі, прымусілі яе адмовіцца ад Левабярэжнай Украіны з Кіевам і абвясціць свабоду вызнання Праваслаўя, пакінуўшы за праваслаўнымі тыя епархіі, якія ім былі дадзены пры каралі Уладзіславе IV. Урад Расіі атрымаў права назіраць за выкананнем гэтых абяцанняў і хадайнічаць за праваслаўных у выпадку іх прыгнёту. Да Маскоўскага Патрыярхату перайшла частка Заходнярускай мітраполіі, якая ляжала на ўсход ад Дняпра, разам з Кіевам. Кіеўскае ваяводства, Валынь, Падлле, Галічына і ўся Беларусь засталіся пад уладай караля, і праваслаўныя сустрэліся з цяжкасцямі невымерна большымі, чым раней. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі ўрада Рэчы Паспалітай стала знішчэнне Праваслаўя на сваіх землях. З гэтай мэтай было прынята рашэнне таемна замяніць праваслаўных епіскапаў уніяцкімі, выканаўцам задумы стаў Львоўскі епіскап Іосіф (Шумлянскі), з гэтай мэтай ён перайшоў у Праваслаўе з уніі ў 1667 годзе.

Крыніца: http://church.by/by/belorusskiy-ekzarhat/polozhenie-cerkvi-v-konce-17-veka-i-posle-zamojskogo-sobora-1720-goda-ispovednicheskaja-dejatelnost-svjatitelja-georgija-konisskogo
Выгляд корчмаў на Беларусі ў 16 ст.

Як сведчыць прывілей вялікага князя 1508 г. пану Занку Яловічу, ён атрымаў права распараджацца карчмой у Бабруйску ў абоіх палавінах і з унутраным дваром. У гэтым дакуменце ўпершыню выяўляюцца контуры выгляду заезнай карчмы, якая мела дзве палавіны і двор, гэта значыць пакой для продажу алкагольных напояў (шынок), пакоі для пастаяльцаў і канюшню. Гарадскія корчмы вылучаліся ў асяроддзі гарадской забудовы сваімі памерамі, абавязковай наяўнасцю на даху коміна (існавалі дамы, якія абаграваліся “па чорнаму”) і выхадам да вуліцы тарцом. Мяркуючы па прыкладу Польскага каралеўства, з вясковай карчмой звычайна быў злучаны хмяльнік, ворная зямля, луг, агарод.

Крыніца: Захар Шыбека "Піцейны гандаль Вялікага Княства Літоўскага і ўдзел у ім габрэяў (канец XІV ст. – 1572 г.)"
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка Белкамунбанка на рагу вуліц К.Маркса і Леніна. Пабудаваны ў 1927-28 гадах. Фактычна першы канструктывісцкі "хмарачос" міжваеннага Менска.
1. Праект 1927 года. Праект распрацоўвалі маскоўскія інжынеры Бранштэйн і Максімаў (першая прэмія ўсесаюзнага конкурса), фасады паводле праекта інж.Тачылава, адаптацыя праекта на мясцовасці - інж. Белдзяржбуда Мазгалеўскі.
2-6. Белкамунбанк на фота 1930-х гадоў.
7-8. Стан будынка пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе.
9. Рэканструяваны ў стылі сталінскай неакласікі будынак у 1950-я гады.
10. Сучасны стан.
📝 "Польская хроника Галла Анонима 1115 года в рукописи 14 века" - статья от 26.10.2024 в ЖЖ "kramatorsk33".

Время создания хроники около 1115 года, рукописный список датируется около 1360 года [Польская национальная библиотека, Rękopis Zamoyskich, BOZ cim. №28].

Перевод на русский язык: Славянские хроники. М. Глагол. 1996; Галл Аноним. Хроника или деяния князей или правителей польских. М. АН СССР. 1961.

В этой польской хронике по отношению к нашей Родине и нашему народу используются следующие термины: Rusiam, Russie, ruthenorum, ruthenis, Rusia и т.п.
Іван Навуменка - беларускі пісьменнік, які не здрадзіў сваім поглядам нават у такія ліхія часы як другая палова 80-х - першая палова 90-х. Ніжэй прадстаўлены ўрыўкі з яго дзённіка:

10 снежня 1991 года:

"Садружнасць славян я вітаю, у гэтым адзіны ратунак, асабліва нам, беларусам, якіх без Расіі можа скубці нават Літва, не кажучы пра Польшчу. Дзіву даёмся, што «дэмакраты» нашы — пазьнякі i ткачовы — нават супраць такой садружнасці выступаюць. Такую зашоранасць немагчыма зразумець..."

21 снежня 1991 года:

Хіба БНФ, БСДГ партыі? Кучкі інтэлігентаў-самалюбцаў, палітыканаў. A вялікая партыя (600 тысяч у Беларусі) растала, як лёгкі дым, як тонкая пара. Дрэнь мы, а не камуністы! Да сябе траціш павагу. Але не трачу яе да Леніна — змагар! Нічога не баяўся. Наламаў дроў? Не ён. Акружэнне — спачатку Троцкі, які расстрэльваў славян, пасля Сталін i Берыя, якія знішчалі ўсіх, хто ім здаваўся ворагам, нават сваіх, грузін, нікога не шкадавалі. Гнеў мой i нянавісць скіраваны супраць Гарбачова. Гляджу па тэлевізары, чытаю інтэрв'ю — хачу зразумець — i злараднічаю: «Пайграў, сукін сын? Пакрасаваўся? На каго спадзяваўся? На Буша? На Коля? Зад яны табе паказалі, ідыёт. Ім патрэбны новыя халуі».

22 снежня 1991 года:

"Учора ў Алма-Аце ўжо адзінаццаць незалежных (ад каго? ад чаго?) дзяржаў падпісалі Белавежскае пагадненне. Садружнасць я вітаю. Але калі Краўчук з пенай заяўляе, што грамадзянства Садружнасці не можа быць, толькі грамадзянства Украіны,— сумна. Былі мы грамадзянамі СССР — вялікай сусветнай дзяржавы, a сталі..."

24 снежня 1991 года:

"Апублікавана Пастанова ВС аб зацвярджэнні эталона дзяржаўнага герба. I герб... Серп i молат з калоссямі — гэта дрэнна. Коннік з мячом i шчытом—ох як добра, як разумна, як гуманна! Які палёт фантазіі! Нацыяналізм — найстрашнейшая ідэалагічная зашоранасць, горш камуністычнай".

29 снежня 1991 года:

"Спуск сцяга СССР глыбока параніў душу. Божа мой! Такую дзяржаву развалілі! Тысячу гадоў сабіралі. Чытаю «Фаворита». Як немка Кацярына сабірала землі імперыі! Усе сабіралі. Хто ж разваліў? Не адзін Гарбачоў. Кінуты былі ўсе сіла антыкамуністычныя. Дурня Гарбачова выкарысталі. ...Сцяг папрасілі камуністы — на захаванне. Дажыць бы, калі ён запалошчацца над Крамлём, над Домам урада — чырвоны, з сярпом i молатам — сімваламі міру i дабрабыту".

9 мая 1992 года:

"Іван Навуменка сказаў мне: «Вы не адчуваеце, што мы ператвараемся ў захудалую правінцыю?» У сэнсе культуры ўжо ператварыліся. Без перакладаў i выданняў на рускай мове мы, пісьменнікі, будзем даходзіць хіба да Пухавіч, да Гародні не дойдзем, там хутка запануюць палякі... Упэўнены, што толькі Саюз славян можа нас уратаваць. Без саюзу з Расіяй, Украінай — мы, беларусы, фікцыя, захудалая правінцыя, як сказаў Навуменка".

11 ліпеня 1993 года:

"8-га цэлы дзень сядзеў на Першым з'ездзе беларусаў свету. У прынцыпе, я вітаў ідэю такога з'езда. I напачатку ўсё ішло прыстойна, паважна, нават выступленне Быкава, які адкрыў з'езд, не выклікала ўнутранага пратэсту. Нармальныя, сугучныя часу даклады. Вытрыманыя выступленні прадстаўнікоў дыяспары — без злоснага аплёўвання савецкай гісторыі. Пад вечар выступіў Пазьняк. Пазьняк аплёўваў усё, не толькі мінулае, але i сучаснае — парламент, урад, «рэанімацыю», як ён сказаў, КПСС. I яму... наладзілі авацыю. Зала паднялася. Між іншым, перада мной сядзела група беларусак з Польшчы, яны не падняліся i не пляскалі. Вылі ад захаплення эмігранты з ЗША, Канады, Аўстраліі. (А з ЗША найбольшая група — 108 чалавек.) I тады я зразумеў — сутнасць з'езда. Шабаш былых паліцэйскіх. І рэванш ix. Самі яны, у выступленнях, захоўвалі «аб'ектыўнасць». Выказвалі толькі радасць «ад адраджэння». A калі пырснуў слінай дэпутат, эмоцый сваіх не стрымалі, не маглі стрымаць; гэта ж такая радасць: пабітыя ў вайне, ганебна ўцёкшыя з зямлі сваёй, яны дачакаліся сваёй перамогі, рэваншу".